Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Таямніцы полацкай гісторыі
Таямніцы полацкай гісторыі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Таямніцы полацкай гісторыі

Электронная книга - «Таямніцы полацкай гісторыі». Краткое содержание книги:

Чытача чакае захапляльнае падарожжа ў полацкую даўніну. Аўтар цікава і дасціпна апавядае пра незалежнае Полацкае княства і лёс нацыянальнай рэліквіі — крыжа святой Еўфрасінні, пра дзейнасць у Полацку ордэна езуітаў і падзеі 1812 года, пра Полацкі кадэцкі корпус і выдатных людзей, якіх даў Беларусі і свету найстаражытнейшы горад нашай краіны.
Кніга адрасавана старшакласнікам і студэнтам, а таксама ўсім, хто імкнецца глыбей ведаць гісторыю Беларусі.
1 ... 189 190 191 192 193 194 195 196 197 198
Перейти на страницу:

Усе кнігарні невялікія, затое прыватныя, і вас тут сустрэнуць як дарагога госця. Вы ў Полацкѵ ўпершыню? Вам абавязкова трэба «Путеводйтель». Ужо набылі? Тады раім вось гэтую кніжку — «Минувшее и настоящее Полоцка». Вы ведаеце, аўтар — палачанін, педагогмовазнавец з настаўніцкай семінарыі, піша проста, але ад душы.

Вы наўздагад разгорнеце сціплую кніжачку: «Суровый упрек несется к вам с высот Верхнего замка от храма святой Софйй Премудростй Божьей. Печальный, обезглавленный стихией, почти оставленный й полузабытый (службы в нем совершаются только в теченйе одного мая месяца), этот храм, дорогое сокровище й сердце древнего Полоцка, теперь с находящимися вокруг него развалинами когдато красивого й величественного здания, вызывает краску стыда й чувство горькой обйды…»

Вы зразумееце, што аўтар гэтых слоў Мікалай Іванавіч Зорын, — палачанін не толькі паводле месца жыхарства (праз паўстагоддзя ён прынясе сваю кніжачку ў гарадскі краязнаўчы музей), і дастанеце партманетку з грашыма.

На дадатак вам прапануюць наборы паштовак з краявідамі горада, а можа, нават прачытаюць пра іх маленькую лекцыю. Вы даведаецеся, што першыя полацкія паштоўкі на самым пачатку XX стагоддзя выдалі Гёлер з Дрэздэна і Гофеншэфер з Полацка. Што іх пачынае выпускаць вядомае кніжнае прадпрыемства Суворына, але невядома яшчэ, ці ўдасца ў Маскве дасягнуць выдатнай якасці паштовых картак, за якія горад удзячны нямецкім выдаўцам Краўскопфу з Кёнігсберга і Штыке з Берліна. Колькі добрых словаў будзе сказана пра новыя паштоўкі мясцовых выдаўцоў Ліўшыца, Гофеншэфера і Рафайловіча, пагатоў у кнігарні другога з іх — самай вялікай у горадзе — вы і знаходзіцеся.

За царскім часам выйшла дзве з паловаю сотні паштовых картак пра Полацк (за савецкім — разоў у дзесяць меней), і вы будзеце мець багаты выбар. Вось чорнабелыя паштоўкі, вось прафесійна расфарбаваныя каляровыя. На гэтых — архітэктурныя выдатнасці, а на гэтых — проста эпізоды гарадскога жыцця: людзі на вуліцах, рынак, зімовая Дзвіна з санямі на ёй. Атут цікавыя карткі з Сафійскім саборам, кадэцкім корпусам і непрэтэнцыёзнымі вершаванымі радкамі:

У Двины и Полоты Стоит Полоцк-город. Посети его и ты, Сразу станешь молод.

Вашу ўвагу звернуць таксама на стос нерэгулярнай газеты «Полоцкий листок». Якраз у сённяшнім нумары доктар медыцыны Мансветаў пйпа пра дзіва, учыненае мошчамі святой Еўфрасінні з невылечна хвораю манашкай.

Паміж расійскіх кніг і падручнікаў вы заўважыце колькі кніжак першай легальнай беларускай выдавецкай суполкі «Загляне сонца і ў наша ваконца»: Цётчына «Першае чытанне для дзетак беларусаў», «Беларускі лемантар» Каруся Каганца, ДунінМарцінкевіч, Купала… А можа, трапщца на вока і выдадзены ў Вільні першы нумар беларускага каляндара «Нашай Нівы», і ў ім вы прачытаеце рэкламу самой газеты — «люстра душы, думак і патрэб Беларусі». (Такі каляндар на 1912 год паведамляе, што галоўны кірмаш у Полацку адбываецца на дзень святой Еўфрасінні.)

Адмысловая беларуская кнігарня адчыніцца ў аднапавярховым цагляным доме Бакаева на Спасаўскай толькі праз пяць гадоў Загадчыцаю будзе паэтка Канстанцыя Бўйла (памятаеце: «Люблю наш край, старонку гэту…»?), а першую яе кніжку «Курганная кветка» аформіць у стылі мадэрн геніяльны беларускі мастак родам з Дзісеншчыны Язэп Драздовіч, што, як ніхто глыбока, адчуваў наш нацыянальны космас.

Улетку 1916-га ў спадарыні Канстанцыі з’явяцца нядрэнныя памагатыя — Янка Купала, які да восені наступнага года будзе служыць у Полацку ў вайсковым дарожнабудаўнічым атрадзе, і яго жонка Уладзіслава. Памяць полацкага краязнаўца Івана Дэйніса захавае ўспамін пра яскравы Купалаў вы-ступ перад настаўнікамі ў жаночай гімназіі. Паводле ўспамінаў спадарыні Канстанцыі, паэт атабарыўся за горадам, каля паўстанка Баравуха, у невялікім драўляным дамку, што стаяў у садовым зацйпку.

У кнігарнях міжволі думаеш пра бібліятэкі. На час вашага падарожжа ў горадзе, апрача кнігазбораў кадэцкага корпуса, настаўніцкай семінарыіі і «благородного собранйя», ёсць прыватная платная бібліятэка пры кнігарні Яхніна. У 1912-м бібліятэчнае таварыства адчыніць яшчэ адну, самую вялікую і даступную любому, хто заплаціць штомесяцавую складку 25 капеек. На пачатак 1915 года яе каталогі налічаць 3256 кніг. Гадавая справаздача засведчыць наяўнасць аддзелаў белетрыстыкі, дзіцячага, польскага, яўрэйскага, навуковага і мясцовага, які збіраў матэрыялы пра Полацк і Полаччыну. (Ці ёсць такія аддзелы ў сённяшніх гарадскіх бібліятэках?) «Благодаря пожертвованиям Белорусской кнйгарнй, — адзначыць справаздача, — бйблйотека ймеет ряд белорусскйх кнйг».

1 ... 189 190 191 192 193 194 195 196 197 198
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)