Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Таямніцы полацкай гісторыі
Таямніцы полацкай гісторыі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Таямніцы полацкай гісторыі

Электронная книга - «Таямніцы полацкай гісторыі». Краткое содержание книги:

Чытача чакае захапляльнае падарожжа ў полацкую даўніну. Аўтар цікава і дасціпна апавядае пра незалежнае Полацкае княства і лёс нацыянальнай рэліквіі — крыжа святой Еўфрасінні, пра дзейнасць у Полацку ордэна езуітаў і падзеі 1812 года, пра Полацкі кадэцкі корпус і выдатных людзей, якіх даў Беларусі і свету найстаражытнейшы горад нашай краіны.
Кніга адрасавана старшакласнікам і студэнтам, а таксама ўсім, хто імкнецца глыбей ведаць гісторыю Беларусі.
1 ... 183 184 185 186 187 188 189 190 191 ... 198
Перейти на страницу:

Уніяцкае паходжанне, якое падкрэслівае беларускасць Хруцкага, вызначыла яго ментальнасць, калізіі лёсу і творчую індывідуальнасць.

У дваццаць шэсць гадоў — дыплом пра заканчэнне Акадэміі мастацтваў. Яшчэ праз тры, у 1839-м, у журнале акадэмічнай рады з’яўляецца запіс аб наданні Івану Хруцкаму звання акадэміка жывапісу. Зазначым, што прадстаўлены радзе нацюрморт меў з пункту гледжання сталічных мэтраў, адценне крамольнасці: у акадэміі заахвочвалі маляванне кветак і садавіны, беларускі ж мастак змясціў на палатне гародніну, грыбы і рыбу, а ў дадатак і сялянскі гладыш.

У тым самым 1839 годзе мастак пасля бацькавай смерці (стары не перажыў дратаванне уніі) перавёз маці, двух братоў і трох сясцёр у Захарнічы. Непадалёку ад ляснога возера Шчалапок Хруцкі паводде ўласнага праекта забудаваў сядзібу і пасадзіў сад. (Калі гляджу на вінаград з яго нацюрмортаў заўсёды думаю, што ён выспяваў у захарніцкай аранжарэі.) Па суседству стаяў маёнтак Навагуршчына, дзе гаспадарыў Ксаверы Бянбноўскі, былы капітан паўстанцкага войска Касцюшкі. На дванаццаць гадоў маладзейшая за мастака суседава дачка Ганна пайшла з ім пад вянец.

3 Захарнічаў Хруцкі выпраўляўся на выставы ў Пецярбург, а таксама ў Вільню і Коўна, дзе атрымліваў замовы на размалёўку храмаў Апошнія тры дзесяцігоддзі яго жыцця яшчэ чакаюць даследчыка: пра іх амаль нічога невядома.

Мастакразвітаўся з гэтым светам у 75 гадоў і знайшоў прыстанак на захарніцкіх могілках. Полацкія краязнаўцы браты Уладзімір і Сяргей Глушковы з дапамогаю праўнучкі Хруцкага, кіеўскай мастачкі Ядвігі Маціеўскай (яе дзяцінства прайшло ў Захарнічах) выявілі месца, дзе была разбураная за балыпавікамі магіла. Яны, здаецца, яшчэ не губляюць надзеі знайсці каменнае надмагілле і (разам з аўтарам гэтых радкоў) мараць, што некалі з Полацка можна будзе з’ездзіць у мемарыяльны музейсядзібу водбліз возера, якое тутэйшыя сяляне, забыўшы яго афіцыйную назву, звычайна называюць Хруцкім.

Канчаецца стагодцзе, і на адвітанне з ім яшчэ крыху статыстыкі.

1891 год. У Полацку — 20 321 жыхар: 6989 праваслаўных, 204 «адзінаверцы» (стараабрадцы, якія падпарадкаваліся расійскаму Сіноду), 407 старавераў-«раскольнікаў», 1534 католікі, 299 лютэранаў 10 797 яўрэяў i 1 магаметанін. Будынкі: 366 мураваных і 1604 драўляных. Прадпрыемствы: мылаварня, пяць гарбарняў, тры ганчарні, два тытунёвыя заводзікі, па адным — з вытворчасцю запалак і сельтэрскай вады. Крамы: 238 каменных і 274 драўляных. Паліцэйскія будкі: дзве.

Паводде першагаўсерасійскагаперапісу 1897 года, у горадзе жылі 20 751 чалавек. Полацкія жанчыны мелі пэўныя прабл емы

3 замужжам: іх было 10 794 супроць 9957 прадстаўнікоў моцнага полу. 28 працэнтаў палачанаў працавалі ў прамысловасці, 4 працэнты займаліся сельскай гаспадаркай, 33,5 — ганддем. Падзёншчыкаў і людзей на прыватнай службе — 14,5 працэнта, чыноўнікаў вайскоўцаў і духавенства — на чатыры болей.

I такая вось важная лічба. Дакументы перапісу сведчаць: сярод палачанаў ва ўзросце ад дзевяці да сарака чатырох гадоў пісьменныя складалі 39,6 працэнта. Мала гэта ці тттмат? Сярэдні паказчык па беларускіх губернях быў 32,6, агульнаімперскі — 28. Адрасую гэтыя звесткі нейкаму В. Славіну, які ў 1991 годзе з блаславення рэдакцыйнага невука змясціў у наваполацкай гарадской газеце нататку «Что дал нам Ленйн». Надрукаваная на месцы перадавога артыкула, яна беспардонна пудрыла чьітачу мазгі: «До 1917 г. в Россйй было 28 процентов грамотных, в Белоруссйй — в трй разаменыпе…» Зрэшты, што там невядомы нікому Славін, калі ў той самы час пра суцэльную непісьменнасць, адсталасць ды забітасць «дарэвалюцыйных» беларусаў з паталагічнаю асалодаю дзяўблі з розных трыбун першыя асобы рэспублікі.

Калі глядзець з сучаснасці, XIX стагоддзе скончьшася ў Полацку досыць сімвалічна: у 1900-м туды, хаваючыся ад паліцыі, прыехаў і стаў на кватэру ў пасёлку гарбарнага завода адзін з падручных Леніна Іван Бабушкін. Пра тое, як ён прыкінуўся сталяром, як змайстраваў там зэддік з «сакрэтам» і пашырыў пятнаццаць асобнікаў «Йскры», нашыя гісторыкі і краязнаўцы панапісвалі столькі, што я адразу стаўлю кропку. Прапушчу і тэму «роста классового самосознания й органйзованностй народных масс». Яна даследавана так грунтоўна, што зроблена адкрыццё пра балыпавіцкі характар полацкай філіі РСДРП у гады першай расійскай рэвалюцыі, хоць ніякіх балыпавіцкіх арганізацый тады ў Беларусі ўвогуле не было.

Надышоў 1905 год. На вуліцах Полацка пачаліся дэманстрацыі, залуналі чырвоныя сцягі, загучалі стрэлы. Схілім галовы, успомніўшы палачанаў што загінулі 18 кастрычніка, назаўтра пасля абвяшчэння царскага маніфеста пра дэмакратычныя свабоды, калі паліцыя без папярэджання пачала страляць па мірным мітынгу на Верхнім рынку. Ушануем памяць забітых у вулічных баях 23 кастрычніка. Прыпынімся каля мемарыяльнай дошкі на праспекце Карла Маркса і падумаем пра тых, хто загінуў у перастрэлцы салдатаў і паліцыі з баевікамі, што заселі ў мэбляваных нумарах «Парыж» і «Залаты якар». Ахвярамі былі і адны, і другія.

1 ... 183 184 185 186 187 188 189 190 191 ... 198
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)