Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Таямніцы полацкай гісторыі
Таямніцы полацкай гісторыі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Таямніцы полацкай гісторыі

Электронная книга - «Таямніцы полацкай гісторыі». Краткое содержание книги:

Чытача чакае захапляльнае падарожжа ў полацкую даўніну. Аўтар цікава і дасціпна апавядае пра незалежнае Полацкае княства і лёс нацыянальнай рэліквіі — крыжа святой Еўфрасінні, пра дзейнасць у Полацку ордэна езуітаў і падзеі 1812 года, пра Полацкі кадэцкі корпус і выдатных людзей, якіх даў Беларусі і свету найстаражытнейшы горад нашай краіны.
Кніга адрасавана старшакласнікам і студэнтам, а таксама ўсім, хто імкнецца глыбей ведаць гісторыю Беларусі.
1 ... 185 186 187 188 189 190 191 192 193 ... 198
Перейти на страницу:

Раўналежна Дзвіне ідуць вуліцы Ніжнепакроўская (цяперашняя Леніна), Вялікая, Верхнепакроўская і Відебская (на месцы трох сённяшніх напрамкаў праспекта Карла Маркса). Далей у бок Палаты пралеглі Спасаўская (Савецкая), Азараўская (Камуністычная), Невельская (Войкава), Плігаўская (Скарыны), а за ёю — Канаўная, Заканаўная, Гарбузоўская і Салдацкая слабодка. Пад простым вуглом іх перасякаюць вуліцы Стралецкая, Рыжская (Еўфрасінні Полацкай), Прабойная, Крыжовая, Узнясенская (Свярддова), Наддзвінская, Крапасная, Задзвінская, Яўрэйская, Гогалеўская, Баравая і Старавакзальная (Пушкіна). Такім чынам утвараецца сістэма даволі рэгулярных кварталаў.

«На способных местах» — восем пляцаў названых паводле месцазнаходжання або прызначэння: Корпусны (цяпер Свабоды), Ганддёвы, Базарны (Скарыны), Сянны, Дрывяны, Конны, Верхнязамкавы і Задзвінскі. У межы Полацка ўжо ўваходзіць пасёлак каля Мікалаеўскага вакзала (цяперашняя станцыя Грамы), але напраўду горад канчаецца за пару сотняў метраў ад Старавакзальнай, а далей, да новага вакзала, — поле.

Перанясёмся ў наш час і прыслухаемся да спрэчкі наконт перайменавання полацкіх вуліц. Адны — за тое, каб вярнуць старыя імёны, другія — каб адлюстраваць у назвах гісторыю горада і Полацкай зямлі. Я не супраць таго, што вуліца Горкага зноў зрабілася Стралецкай, аднак наўрад тттмат хто з сённяшняй вуліцы Скарыны захоча стацьжыхаром Плігаўскай. Гістарычная тапаніміка — рэч тонкая. Здаецца, ісціна ў спрэчцы ляжыць пасярэдзіне, і я разумею тых, хто хацеў бы жыць не на Заканаўнай, а, да прыкладу, на вуліцы Сімяона Полацкага. А пакуль што вы на Спасаўскай. 3 «Путеводйтелем» у кішэні вы выходзіце з гатэля і пачынаеце сваё падарожжа.

Герой тттмат у чым аўтабіяграфічнай «Жйзнй Арсеньева» Івана Буніна таксама меўся прыехаць сюды, «поселйться в какойнибудь старой гостйнйце, пожйть зачемто некоторое время в полном одйночестве». Прыезд расчараваў яго: «В Полоцке шел зймнйй дождь, улйцы былй мокры, нйчтожны».

Вам у параўнанні з Буніным пашанцавала. Свеціць ужо палетняму гарачае сонца, зелянеюць дрэвы, сямтам у гародчыках яшчэ цвіце бэз. Прыемна ісці па чыстым бруку і тратуарах-ходніках з часанага вапняку, глядзець на адметныя двух-, зрэдку трохпавярховыя мураванкі, супроць якіх сапраўднымі хмарачосамі выдаюць гмахі кадэцкага корпуса і чыгуначнага батальёна ў Задзвінні. У канцы кожнай цэнтральнай вуліцы тое, што архітэктары называюць дамінантай. Спасаўская выходзіць на дамініканскі касцёл, Віцебская — на Мікалаеўскі сабор з помнікам 1812 года перад ім, у перспектыве вуліцы Верхнепакроўскай добра праглядаецца Сафія.

Зрэшты, пазней, ва ўспамінах, уражанні Буніна таксама пераменяцца: «У мяне дагэтуль два Полацкі — той, прыдуманы, і сапраўдны. I гэты сапраўдны я таксама бачу цяпер ужо паэтычна…» А першы, выдуманы горад найперш будзе звязаны ў свядомасці пісьменніка з яго яшчэ дзіцячым захапленнем паданнямі пра Усяслава Чарадзея. (Напэўна, падавала голас кроў продкаў бо «Гербовнйк дворянскйх родов» паведамляе, што «год Бунйна йдет от Сймеона Бунйковского, мужа знатного, выехавшего в XV веке йз Лйтвы со своей дружйной».) Найзнакаміцейшаму са старажытных полацкіх уладароў будучы Нобелеўскі лаўрэат прысвеціць у 1916 годзе верш «Князь Всеслав»:

Князь Всеслав в железы был закован, В яму брошен братскою рукой: Князю был жестокий уготован Жребий, по жестокости людской… Что ж теперь, дорогами глухими, Воровскими в Полоцк убежав, Что теперь, в дали от мира, в схиме, Вспоминает темный князь Всеслав? Только звон твой утренний, София, Только голос Киева! — Долга Ночь зимою в Полоцке… Другие избы в нем, и церкви, и снега…

Але цяпер у Полацку раскашуе вясна.

Вы пройдзецеся па Віцебскай вуліцы — паўз прыватную жаночую прагімназію ў доме Кацнельсона, паўз друкарні Сраліовіча і Клячко (у апошняй, дарэчы, выдадзеныя кніга Вікенцьева пра кадэцкі корпус і ваш «Путеводйтель»), паўз цэлы шыхт з сямі аптэкаў і аптэкарскіх крамаў (усіх разам іх у Полацку дзевяць), паўз каланіяльныя лаўкі Бакаева, Гольдзіна, Эпштэйна і Кацнельсона, паўз мануфактурныя крамы Мінца, Сакалінскага, Лібермана і Ушацкай, паўз галантарэйныя — Коца і Капейкіна. Палюбуецеся на футры, выстаўленыя ў чысцюткай, як сляза, вітрыне крамы Дзімянштэйна. Потым павернеце на Верхнепакроўскую з яе канцылярыяй павятовага маршалка Бондырава, з будынкамі дваранскай апекі, настаўніцкай семінарыі, жаночай прыходскай і мужчынскай духоўнай вучэльняў.

1 ... 185 186 187 188 189 190 191 192 193 ... 198
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)