Таямніцы полацкай гісторыі
- Автор: Орлов Владимир Алексеевич
- Язык: белорусский
- Жанр: История
Электронная книга - «Таямніцы полацкай гісторыі». Краткое содержание книги:
Кніга адрасавана старшакласнікам і студэнтам, а таксама ўсім, хто імкнецца глыбей ведаць гісторыю Беларусі.
Упетку Дзвіна заўсёды прываблівала мноства гараджанаў Улюбёным месцам купання быў пляж насупраць вусця Палаты. Вечарамі пляж быў поўны мужчын і паддеткаў Жанчыны выпраўляліся найчасцей на Палату. Усе купаліся галяком.
Увесну шмат хто з палачанаў хадзіў па чаромху на Чорную рэчку. Так называлася рукаво Дзвіны, якое аддзялялася насупраць Богаяўленскага манастыра і зноў злучалася з Дзвіною каля мястэчка Экімань. Чорная рэчка ўтварала вялікі востраў Моладзь любіла хадзіць на шпацыр у лес за СпасаЕў-фрасіннеўскім манастыром. Верхні замак улетку — асабліва ў травені, калі ў Сафійскім саборы штодня а шостай гадзіне раніцы чыталіся акафісты перад шанаваным абразом Божае Маці, — таксама запаўняўся народам. Людзі доўга стаялі над стромай, назіралі за плытамі, слухалі песні асначоў і іх ігру на гармоніку.
Вольнапажарнае таварыства, якое мела ўласны духавы аркестр, часта ў летнія месяцы наладжвала гулянні ў гарадскім садзе. Сад знаходзіўся побач з вакзалам. Ён займаў досыць значную прастору з вялікімі прысадамі. У садзе была ракавіна для аркестра, адкрытая сцэна для канцэртаў і спектакляў Заўсёды шматлюдна было ў буфеце…
У апошняе дзесяцігоддзе некаторыя крамы, а найперш гадзіннікавыя майстэрні, мелі ровары, якія ахвотна выдавалі напракат за 15 кап. на гадзіну.
Паблізу рыначнага пляца, у доме ў купца Лебедзева, была гарбатня таварыства цвярозасці. Тамсама выдзеленыя былі два пакоі: адзін пад бібліятэку, другі пад чытальню. У нядзельныя вечары, калі гарбатня зачынялася, у зале часам наладжваліся чытанні з карцінамі з дапамогаю «чароўнага ліхтара».
Свайго тэатра горад не меў Спектаклі ставілі аматары сцэнічнага мастацтва. Некалькі разоў прыязджалі пагіулярныя тады хары Славянскага, Архангельскага. Аднойчы ў Полацку выступала Камісаржэўская. Спектаклі давалі ў зале «благородного собранйя» — так называўся клуб, у якім аб’ядноўваліся пераважна чыноўнікі і афіцэры. Частымі гасцямі бывалі і павятовыя памешчыкі. У клубе гулялі ў більярд і ў карты. Драўляны будынак «благородного собранйя» стаяў у садзе на тым месцы, дзе цяпер пабудаваны дом афіцэраў Побач, на пустцы, спыняўся заезджы вандроўны цырк…
Пасля задушэння рэвалюцыі 1905 года сярод моладзі запанавалі ўпадніцкія настроі. Зачытваліся вершамі Надсона, чыталі Саніна, размаўлялі пра нашумелую кнігу «Пол і характар»…
Аднак адарвемся ад крыху настальгічных успамінаў колішняга кадэта і зноў паспрабуем уявіць сябе на полацкіх вуліцах і пляцах у травені 1910-га.
Агледзеўшы помнік падзеям 1812 года, Мікалаеўскі сабор і класічныя будынкі Корпуснага пляца, вы прысядзеце на лавачку ў засені старых ліпаў Кінеце вока на густоўныя газавыя ліхтары (першая электрастанцыя дасць ток яшчэ праз два гады) і зноў дастанеце з кішэні гарадскі даведнік.
Адрасы сямі булачных і пякарняў: усе на Відебскай, галоўнай гандлёвай вуліцы горада. Пералік навучальных установаў. Іх у Полацку дваццаць адна. Апрача ўжо знаёмых вам, гэта шасцікласная і чатырохкласная гарадскія вучэльні; жаночая епархіяльная вучэльня пры СпасаЕўфрасіннеўскім манастыры (начальніца— манахіня Ніна); прыватная шасцікласная рэальная, мужчынская прыходская і яшчэ адна, жаночая (два агульнаадукацыйныя класы і трэці рукадзельны); пачатковая вучэльня пры настаўніцкай семінарыі. Потым ідуць шэсць царкоўнапрыходскіх школ, пачатковая яўрэйская і талмудтора. Неўзабаве адчыняцца гарадская і чыгуначная гімназіі.
Кароткі спіс бальніц: земская на Верхнім замку і яўрэйская на Невельскай. Галоўны гарадскі лекар Я. Ольдэнбург жыве ў «Грандгатэлі», павятовы Н. Гнядоўскі — ва ўласным доме на Ніжнепакроўскай. Прозвішчы і адрасы чатырох лекараў (у тым ліку двух дактароў медыцыны А. Мансветава i А. Арлова), двух фельчараў і двух ветэрынараў, што маюць прыватную практыку. (Выклік доктара дахаты каштуе ад аднаго да пяці рублёў плюс плата за рамізніка.)
Дабрачынныя ўстановы: царкоўнае брацтва ў гонар святога Мікалая і найпадобнейшай Еўфрасінні (утрымлівае жаночую багадзельню і сірочы прытулак), яўрэйскае таварыства дапамогі бедным і таварыства без назвы, на чале якога — спадарыня Л. Іярдан.
У спісе галоўных крамаў вы ўбачыце магазін «железной торговлй» на Еанддёвым пляцы. Еаспадар яго — наш знаёмы купец Шпакаў той, што задарма згодны быць гарадскім галавой.
Даведнік падкажа і адрасы шасці полацкіх кнігарняў, куды вы неадменна збіраецеся завітаць. Па дарозе вам захочацца зрабіць на памяць здымак у адной з трох полацкіх фатаграфій, дзе чакаюць кліентаў спадары Бермант, Шыф і Бернштэйн.