Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Таямніцы полацкай гісторыі
Таямніцы полацкай гісторыі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Таямніцы полацкай гісторыі

Электронная книга - «Таямніцы полацкай гісторыі». Краткое содержание книги:

Чытача чакае захапляльнае падарожжа ў полацкую даўніну. Аўтар цікава і дасціпна апавядае пра незалежнае Полацкае княства і лёс нацыянальнай рэліквіі — крыжа святой Еўфрасінні, пра дзейнасць у Полацку ордэна езуітаў і падзеі 1812 года, пра Полацкі кадэцкі корпус і выдатных людзей, якіх даў Беларусі і свету найстаражытнейшы горад нашай краіны.
Кніга адрасавана старшакласнікам і студэнтам, а таксама ўсім, хто імкнецца глыбей ведаць гісторыю Беларусі.
1 ... 189 190 191 192 193 194 195 196 197 198
Перейти на страницу:

Але на календары яшчэ травень 1910-га, і вы не на гасцінах у Канстанцыі Бўйлы, а ў краме ў Гофеншэфера.

Час палуднаваць. Паслужлівы даведнік параіць восем полацкіх рэстарацый ды сталовак і гарбатню «Попечйтельства о народной трезвостй». Падзякаваўшы «попечйтелям», вы, напэўна, выбераце нешта болып панаднае, а за адным разам прагледзіце зацверджаную гарадской думай таксу на продаж у Полацку з 15 траўня да 1 чэрвеня 1910 года прадуктаў першай жыццёвай неабходнасці. Фунт простага жытняга хлеба — 3 капейкі, шатраванага (на муку ітттло зерне, ачышчанае ад абалонкі) — 4, пытляванага (з добра размолатай і прасеянай мукі) — 5. Фунт белага хлеба ці булак у залежнасці ад гатунку каштаваў ад 8 да 6 капеек, паўфунтовая булка — 5, чвэрцьфунтовая — 3 капейкі. Кошты на мяса першага гатунку: ялавічына— 18 капеек за фунт, цяляціна— 15, бараніна— 13, свініна— 25, сала— 25, вяндліна— 25, вэнджаныя кілбасы мясцовага вырабу — 22, нявэнджаныя — 20. За курыцу ці пеўня плацілі рубель, свежыя курыныя яйкі ішлі па 2 капейкі за штуку, вараныя — па 3. Да гэтага можна дадаць, што ваш нумар у гатэлі каштуе рубель за суткі, «Беларускі каляндар» — 15 капеек, гадавая падпіска на «Нашу Ніву» — 2 руб. 50 кап.

Пра даходы палачанаў «Путеводйтель» не кажа, але вядома, што рабочы без кваліфікацыі атрымліваў 50–60 капеек за дзень. Гэта быў мінімум. Дзённы заробак кваліфікаванагамайстра складаў рубель і болей. Падлікі паказваюць, што сям’ю мог утрымліваць толькі той, хто зарабляў болып за 30 рублёў на месяц.

Аднак былі і рабочыя (паравозныя машыністы, механікі), чый месячны заробак перасягаў сто рублёў На службу такі пралетар надзяваў скураную бельгійскую тужурку, а пасля працы мог у пінжачнай пары і кацялку выправіцца ў більярдню. Ён зазвычай жыў ва ўласным доме з прыстойным абсталюнкам, а на дапамогу жонцы наймаў кухарку.

Як жыў сярэдні клас, да якога належалі, напрыклад, педагогі? На жаль, полацкі даведнік не дае адказу, колькі зарабляў скажам, дырэктар гімназіі. Але вядома, што яго калега з менскай мужчынскай урадавай гімназіі апрача 1800 рублёў гадавога заробку меў яшчэ 800 рублёў надбавак і скарбовую кватэру з ацяпленнем і асвятленнем. Агулам яго грашовае забеспячэнне складала 4400 рублёў на год або 370 на месяц. Выкладчык мовы і літаратуры той самай навучальнай установы атрымліваў за год 2800 рублёў У прыватных гімназіях настаўніцкія даходы былі ў паўтарадва разы вышэйшыя.

Можна задаволіць і тых, хто цікавіцца тагачаснымі коштамі паслугаў прадстаўніц найстаражытнейшай прафесіі. «Салдацкая» прастытутка, якая абслугоўвала кліентаў у прыдзвінскіх зарасніках, атрымлівала за «сеанс» 30 капеек; «мяшчанская», што працавала на найманай кватэры, — рубель; «купецкая» (яе запрашалі ў гатэльны нумар) — ад трох да пяці рублёў.

Але вернемся за рэстаранны столік.

Вы падмацаваліся, пералічылі фінансы івырашылідазволіць сабе паездку ў СпасаЕўфрасіннеўскі манастыр. Усё задавальненне будзе каштаваць 15 капеек у адзін канец. Перад тым як сесці ў экіпаж да аднаго з некалькіх дзесяткаў полацкіх рамізнікаў (першы аўтамабіль спалохае месцічаў сабак і козаў праз тры гады), вы прабяжыцеся вачыма па старых і новых абвестках на рэкламным слупе. Запрашэнні на гістарычныя і літаратурныя лекцыі Івана Далгова. Аб’явы аб пасяджэннях дабрачыннага і вольнапажарнага таварыстваў «общества вспомоществования учащейсямолодежи», камісіі разгляду архіўныхдакументаў, камітэта рамонту Сафійскага сабора…

Магчыма, якраз у гэтыя дні перад полацкай публікай з’явіцца «самы высокі чалавек планеты» наш зямлякпрыдзвінец Хведар Махноў які паспеў аб’ездзіць Еўропу і гастраляваў у ЗІПА. 3 газет вы ведаеце, што, пачаўшы з неверагоднай хуткасцю расці пасля сямі гадоў сялянскі сын Махноў ужо вымахаў на 285 сантыметраў а падчас сваіх выступаў дэманструе не толькі банальныя нумары кшталту згінання падкоў але лежачы падымае драўляную платформу, дзе грае цэлы аркестр.

Напрыканцы гэтага лета ў Полацку з ’явяцца афішы першага прафесійнага беларускага тэатра Ігната Буйніцкага, гаспадара недалёкага ад горада маёнтка Палівачы каля Празарокаў Артысты прывязуць спектакль «Модны шляхцюк» паводле п’есы Каруся Каганца, а таксама разнастайныя канцэртныя нумары ў выкананні хору, салістаў танцораў і дэкламатараў Будзе аншлаг і велізарны поспех.

А пакуль дасведчаны рамізнік, згадаўшы прамінулыя Еўфрасіннеўскія дні, паведаміць вам, што ўвесь цырыманіял перанясення мошчаў нябеснай заступніцы Беларусі ў яе родны горад з даручэння Свяцейшага сінода распрацаваў архіепіскап полацкі і віцебскі Серафім. Калі б ваш спадарожнік, несумнеўны патрыёт роднага горада, мог зазірнуць на колькі гадоў наперад, ён не прамінуў бы адзначыць, што адным з пераемнікаў уладыкі Серафіма ў кіраванні Полацкай епархіяй станецца епіскап Кірыён Садзегелі. У жніўні 1917-га ён пакіне кафедру, вернецца на радзіму і будзе абраны каталікосам — першаіерархам аўтакефальнай Ерузінскай праваслаўнай царквы.

1 ... 189 190 191 192 193 194 195 196 197 198
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)