Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Таямніцы полацкай гісторыі
Таямніцы полацкай гісторыі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Таямніцы полацкай гісторыі

Электронная книга - «Таямніцы полацкай гісторыі». Краткое содержание книги:

Чытача чакае захапляльнае падарожжа ў полацкую даўніну. Аўтар цікава і дасціпна апавядае пра незалежнае Полацкае княства і лёс нацыянальнай рэліквіі — крыжа святой Еўфрасінні, пра дзейнасць у Полацку ордэна езуітаў і падзеі 1812 года, пра Полацкі кадэцкі корпус і выдатных людзей, якіх даў Беларусі і свету найстаражытнейшы горад нашай краіны.
Кніга адрасавана старшакласнікам і студэнтам, а таксама ўсім, хто імкнецца глыбей ведаць гісторыю Беларусі.
1 ... 184 185 186 187 188 189 190 191 192 ... 198
Перейти на страницу:

3 іскры разгаралася полымя. Яно ператворыцца ў пажар, дзе згараць і задыхнуцца дзесяткі мільёнаў людзей.

Мала хто з жыхароў дзевятнаццатага стагоддзя прадбачыў што ўслед за ім надыдзе дваццатае…

TPABEHЬ, 1910

Так, травень 1910-га. Полацк толькі што сустрэў мошчы святой Еўфрасінні, дзякуючы чаму на колькі дзён апынуўся ў цэнтры ўвагі расійскае прэсы. Урачыстасці ўжо сталі гісторыяй. Завяла зеляніна святочных аркаў Адышлі ад перона Мікалаеўскага вакзала цягнікі з каралевай Грэцыі Вольгай і полацкім кадэтам яго высокасцю князем Алегам Канстанцінавічам, што, выкарыстаўшы нагоду, здаў у корпусе два выпускныя экзамены. Раз’ехаліся сталічныя ды замежныя рэпарцёры. Горад прытомлена заціх, вяртаючыся да свайго звыклага правінцыйнага жыцця.

Прапаную вам затрымацца тут на дзеньдва: пахадзіць па вуліцах, падыхаць полацкім паветрам, без святочнае мітусні прыгледзецца да твару і прыслухацца да дупіы горада.

Вы спыніліся ў адной з трох полацкіх гасцініц: «Віленскай», «Славянскай» ці ў «Грандгатэлі». Зрэшты, у залежнасці ад густу і сродкаў вы маглі ўзяць нумар і ў мэбляваных пакоях, якіх найболей на вуліцы Спасаўскай. Чаго вартыя адны назвы: «Лондан» (гэты будынак з барэльефамі львіных галоў лёгка знайсці каля цяперашняга кінатэатра «Радзіма»), побач з ім — «Брыстоль», потым «Пецярбург» і «Італьянскія нумары», «Парыж» і «Залаты якар», дзе ўжо нічога не нагадвае пра крывавыя падзеі 1905 года. На Спасаўскай, самай гасціннай у горадзе вуліцы, да вашых паслугаў яшчэ і заезныя дамы Міхала Піятровіча ды Іцака Мінддіна. Усяго заезных дамоў у Полацку чатыры, а мэбляваных пакояў — па сутнасці, маленькіх гатэльчыкаў — дванаццаць. Ёсць тут, вядома, і свой «Метраполь», і свая «Еўропа», і «Рыга» з «Франкфуртам».

Спусціўшыся з нумара ўніз і няспешна паснедаўшы, вы разгарнулі за каваю куплены ўчора «Путеводйтель по городу Полоцку», выдадзены мясцовым царкоўным брацтвам з нагоды перанясення Еўфрасінніных мошчаў Апрача таго, што горад ляжыць па 46°26’ усходняй даўгаты й 55°29’ паўночнай шыраты або што ён на 435 футаў вышэй узроўню Балтыйскага мора, вы знойдзеце ў гэтым даведніку і болып патрэбныя цікаўнаму падарожніку звесткі.

Вось раздзельчык пра манастыры, храмы і малітоўныя дамы. Манастыроў тры: мужчынскі Богаяўленскі, жаночы Барысаглебаўскі на рэчцы Бельчыцы і СпасаЕўфрасіннеўскі. Кожны мае па некалькі храмаў Богаяўленскі — сабор і цёплую Кацярынінскую царкву, Барысаглебаўскі — халодную царкву ў гонар сваіх святых і храм шматпакутніцы Еіараскевы. У Спасаўскай Божай цвярдыні побач са старажытным дзівам дойліда Іаана стаяць асвечаны ў 1897 годзе сабор Узвіжання крыжа, а таксама цёплая Еўфрасіннеўская і трапезная цэрквы. Храмы паза межамі манастырскіх сценаў: Сафія («Святыню собора составляет древняя, особенно чтймая народом йкона Божьей Матерй, пред которой в теченйе мая месяца ежедневно в 7 ч. утра при большом стеченйй народа совершается акафйст»); Мікалаеўскі сабор, які ў 1873 годзе пераняў у Сафійскага статус кафедральнага; Пакроўская царква, «строящаяся на месте сгоревшей в мае 1900 года»; ІаанаБагаслоўская, «освященная в православный храм после упраздненйя бернардйнского костела 11 сентября 1852 года»; Міхайлаўская царква на Міхайлаўскіх могілках у Запалоцці; дамавыя цэрквы святога Мікалая пры кадэцкім корпусе і настаўніцкай семінарыі; дамавы храм у гонар цудатворца Сергія Раданежскага пры духоўнай вучэльні; адзінаверніцкая Святадухаўская царква; стараверскі храм; рымскакаталіцкі касцёл; лютэранская кірха; сінагога (даведнік чамусьці маўчыць яшчэ пра 22 юдзейскія малітоўныя дамы); Крыжаўзвіжанскі храм у Струні, «построенный униатским архиепископом Ираклием Лйсовскйм, в котором по правую сторону йконостаса покойтся прах этого знаменйтого борца с католйчеством за сохраненйе восточных обрядов в унйатской церквй».

Перш чым выйсці з гатэля, вы грунтоўна пазнаёміцеся са змешчаным у «Путеводйтеле» планам горада і ваколіцаў.

Полацк, як і ў сярэднявеччы, дзеліцца на пяць частак: Верхні і Ніжні замкі, Горад, Запалоцце і Задзвінне. Праз Дзвіну ўжо перакінуты мост, але ён — чыгуначны. Пешаходнатранс-партны пабудуюць у гады Першай сусветнай вайны, а пакуль ахвочыя трапіць у Задзвінне садзяцца на паром ці ў лодку.

1 ... 184 185 186 187 188 189 190 191 192 ... 198
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)