Таямніцы полацкай гісторыі
- Автор: Орлов Владимир Алексеевич
- Язык: белорусский
- Жанр: История
Электронная книга - «Таямніцы полацкай гісторыі». Краткое содержание книги:
Кніга адрасавана старшакласнікам і студэнтам, а таксама ўсім, хто імкнецца глыбей ведаць гісторыю Беларусі.
Цокаюць капыты, коціцца пралётка, і вы ўвачавідкі пераконваецеся, што 25-тысячны павятовы горад складаецца не толькі з паглядных цэнтральных вуліц. Ускраіны забудаваныя стыхійна, без намёку на планіроўку. Да з’яўлення бруку і ходнікаў тут мінецца яшчэ не адно дзесяцігоддзе. Пра стан вуліцы Плігаўскай «Полоцкйй лйсток» піша: «Следует дать детям возможность не утонуть в грязй, пока дойдут до школы», а наконт слабодкі Гарбузоўкі зазначае, што ўвосень яна праз непраходную гразюку робідца зусім адарванаю ад горада.
За межамі цэнтра забудова амаль спрэс драўляная. Пажар 1912 года пакіне на Невельскай, Азараўскай, Рыжскай і Наддзвінскай вуліцах лічаныя дамы. Водаправодам і не пахне. Заможнейшыя жыхары бяруць ваду з артэзіянскіх студняў у вадавозаў, астатнія — з Дзвіны і Палаты. Адсюль і пошасці, апошняя з якіх, халерная, абарвала летась не адну сотню жыццяў.
Гаваркі рамізнік распавядзе вам яшчэ сёетое з таго, чаго няма ў даведніку. Напрыклад, што раней працаваў на спіртзаводзе (зірнуўшы на рамізнікаў нос, вы адразу паверыце) у купца першай гільдыі Корытца, але не вытрымаў тамтэйшых парадкаў Спознішся — плаці штраф 25 капеек; закурыш ці аддучышся без дазволу — паўрубля; вып’еш, не адыходзячы ад працоўнага месца, — выкладвай рубель.
Самым буйным прадпрыемствам у горадзе напярэдадні Першай сусветнай вайны будзе лесапільнабандарны завод з сотняй рабочых. Нашмат адстануць ад яго лесапільня (45 работнікаў), паравы млын і тытунёвамахорачная фабрыка (па 30), цагельня і фабрыка бетонных вырабаў На запалкавай фабрыцы будуць зарабляць на жыццё 11 пралетарыяў столькі сама — на заводзе сельтэрскай вады. У дадатак да гэтага Полацк будзе мець тры вадзяныя млыны на Палаце, карлікавыя вінны і цукерачныя заводзікі, дзве мылаварні, маслабойню… А вось чыгунка з яе майстэрнямі дасць заробак без малога тысячы палачанаў.
Едучы ў экіпажы, вы з лёгкім сумам падумаеце і пра сваё блізкае развітанне з горадам. Штодзённымі пасажырскімі цягнікамі ён звязаны з Дзвінскам, Рыгаю, Варшавай, Віцебскам, Масквой, Арлом. Туды ад’язджаюць з РыжскаАрлоўскага вакзала, а на Невель, Пецярбург, Вільню і Сяддец — з Мікалаеўскага. Праезд у першым класе ў 2,5, аў другім — у 1,5 раза даражэй, чым у вагоне трэцяга класа. (Пуд багажу можна везці задарма.) Калі ахвота праехацца па Дзвіне, дык а трэцяй гадзіне ночы пойдзе параход да Дзвінска, а заўтра ўдзень — да Віцебска. Параходны білет да губернскае сталіцы каштуе ў першым класе 1 руб. 50 кап., удругім — 95 кап.
Вашы думкі будзе займаць і тое, як прабавідь вечар. Можна, вядома, схадзіць у лазню Эцінгофа каля Чырвонага моста альбо ў лазню Рабіновіча на Ніжнепакроўскай. Можна паглядзець у клубе аматарскі спектакль. А можа, лепей выправіцца ў кінематограф? Першы прыватны кінатэатр «Лотас» з залаю на сто месцаў адчыніў дзверы чатыры гады таму. Цяпер замест яго на Віцебскай вуліцы збудаваны «Эдэм», зала якога ўдвая болыпая. Палачане любяць кіно, і «Эдэм» дае неблагі прыбытак. Яго гаспадар паставіць побач яшчэ адзін кінатэатр — «Калізей», а потым пабудуе крытую летнюю залу. Такім чынам, напярэдадні Першай сусветнай вайны ў горадзе будзе тры кінатэатры.
Не ведаю, як вы, ая дорага даў бы, каб замест усіх гэтых задавальненняў трапіць на пасяджэнне гуртка полацкіх аматараў старасвеччыны, дасціпна апісанага Вацлавам Ластоўскім у «Лабірынтах». Утрымацца ад цытавання проста немагчыма.
«Днём пабываў у Івана Іванавіча, дзе аглядаў цікавыя кахлі і металёвыя бляшкі з раскопак у даўняй княжай сялібе ў Бельчыцах. Пазнаёміўся ў яго з двума ўдзельнікамі, як яны называлі, «Археалагічнай Вольнай Контэрфратэрніі».
Адзін з іх быў мясцовы чыноўнік, абруселы немец, якога я знаў з брашуры, напісанай ім калісь, калі было яшчэ моднае і паплатнае для чыноўніцкай кар’еры русіфікатарства. У гэтай брашуры ён задаваўся мэтай давесці, што парасійску трэба пісаць назву горада не «Полоцк», а «Полотск» і што быццам у гэтым перайменаванні старой назовы крыўся сам цэнтр «абрусення краю»…
Другі быў колішні акалічны памешчык, які злажыў гаспадарку, распрадаў зямлю і цяпер жыў у Полацку, у сваім уласным доміку з садам, з гатовага граша. Бацька яго меў нейкія блізкія адносіны да Васільянаў[26], а ён сам цікавіўся галоўна дэманалогіяй, кабалістыкай і г. п. Меў, як зарэкамендаваў мне яго Іван Іванавіч, у сябе «чарнакніжную бібліятэку», якой нікому не паказваў і не даваў чытаць. Знаў ён яўрэйскую мову і любіў час ад часу пайсці ў жыдоўскую сінагогу падыскутаваць.
26
Манахаў-базыльянаў.