Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 187 188 189 190 191 192 193 194 195 ... 332
Перейти на страницу:

– Трэба, Яніна. У кожнага з нас ёсць свой пакутны шлях. Яшчэ з Ісаакам Ньютанам хачу пабачыцца – разабрацца з яго падыходам да Бібліі. З д’яблам, аказваецца, ён дружбу вадзіў, сакрэт Божых прароцтваў хацеў на свой лад перакласці. Дзіўна, што ў нас у школе не таму вучылі. Ні слоўца нават добрага пра нашага Залатавуста. Кірыла Тураўскага.

Яніна ніяк не адгукнулася на мае словы, перавяла гаворку на зусім іншае:

– Чаму жонка не абрадвалася твайму нечаканаму ганарару?

– Мусіць, з-за таго, што не верыць, што гэта і ёсць ганарар. Думае, што банк абрабаваў...

Дзяўчына гладзіць маю руку. Нейкая сумная, а мо і стомленая.

– Ты не баішся брацца за заказ?

– Не. Я выканаю яго. Ён мне па сіле.

“Адкуль ёй стала вядома аб нашым кантракце?”

– Адмовіцца не зможаш?

– Навошта? Ды і позна ўжо... Аванс жа ўзяў.

– Аванс жа можна і вярнуць…

– Не тае я натуры, каб адступаць.

– Не тае, дак не тае, толькі глядзі, глядзі… А цяпер – спі.

Як толькі прамовіла апошняе слова, я адразу ж прачнуўся.

…У кватэры ціха. Толькі насценны гадзіннік: так-так, так-так...

Жонка яшчэ не прыйшла, хаця стрэлкі на цыферблаце паказвалі, што час яе прыходу мінуў....

Стома так і не пакінула мяне. Ныла спіна ад доўгага стаяння каля мальберта. Халоднай, безжыццёвай стала рука, што не выпускала столькі часу пэндзаль, – аж мурашачкі пакусвалі яе ўсю...

Але галава, на дзіва, ясная і лёгкая, – сон пайшоў на карысць.

Пачало змяркацца.

Падышоў да акна. Рассунуў фіранкі і глядзеў на кропкі-агеньчыкі ў вокнах дамоў. Глядзеў доўга, пакуль не пачуў, як у шчылінку замка жонка ўсоўвала ключ...

Добра і спорна клаліся фарбы на загрунтаванае палатно.

Не так даўно вынайшаў свой сакрэт грунтоўкі. Пасля таго, як тканіна высыхала, рабілася белай, бы снег. Нібыта падсвечалася знутры. Калі наносіў фарбы, яны таксама свяціліся. Толькі я адзін ведаў, што гэта было за таямнічае святло. Раней ведалі пра тое удваіх – з маім сябрам, на вялікі жаль, нябожчыкам ужо. Вымачвалі кару бярозы ў дзёгцю, а потым, як высыхала на сонцы, змешвалі з першымі вясновымі бярозавымі почкамі. Настойвалі на першаку, перад гэтым варылі дзесяць гадзінаў на павольным агні. Усё тое і надавала таямнічасць грунтоўкі…

І тыдзень, і два, і тры бязвылазна знаходзіўся ў майстэрні. За гэты час жонцы пазваніў два ці тры разы, – не хацеў нават ісці дадому, каб не адрывацца, не страціць тое, што ўхапіў.

Скончыў, сіл заставалася толькі каб пазваніць яшчэ раз жонцы, але ўжо для таго, каб папрасіць яе прыйсці да мяне...

Усе дні, як працаваў, не дакранаўся да французскага каньяку “Alcep’е”, што пакінуў Анатас. Але цяпер падумалася, не саграшу, калі прыму чарачку-дзве – вярну бадзёрасць. Але каньяку не аказалася там, дзе пакінуў. Ляжала пустая бутэлька ў ракавіне пад кранам. Хто ж яе выпіў ці – выліў? А мо і выжлукціў, сам не помнячы тое... Дзівосы, дзівосы...

Зірнуў на шафу. На мяне глядзеў Ясь. Яніна ж адвярнулася – як саромелася чагосьці.

Не дайшоў нават да канапы – тут жа паваліўся на падлогу, паспеўшы падкласці пад галаву нешта мяккае і невялікае. І праваліўся ў глыбокі і заслужаны сон.

Слаба потым ужо чуў, што рабілася наўкола: ці то рукі жонкі памагалі ўстаць з падлогі, ці то Яніна прыспела на дапамогу, – а мо і Вераніка... Усе яны зліліся ў адзін твар, і ўсе сталі падобны адна на адну, як блізняты... Толькі галасы былі нейкія розныя – ці то мужчынскія, ці то жаночыя... Нехта смяяўся…

Нехта дзынкаў ці то шкалікамі, ці то фужэрамі, а мо і зусім зазвінелі за акном капяжы... Здалося, што Мышук цёрся ласкава аб маю шчаку.

15.

Іерусалім сустрэў мяне пяцідзесяціградуснай спякотай.

Святая зямля… Незвычайнае паветра, незвычайная атмасфера.

На гэтай зямлі прагучэла Нагорная пропаведзь Хрыста, упершыню свет пачуў: “Блажэнныя нямоглыя духам, бо іх ёсьць Валадарства Нябеснае. Дабрашчасныя тыя, што плачуць, бо яны суцешацца. Дабрашчасныя лагодныя, бо яны успадкуюць зямлю. Дабрашчасны тыя, хто жадае і прагне праўды, бо яны спатоляцца. Дабрашчасныя міласэрныя, бояны памілаваны будуць. Дабрашчасныя чыстыя сэрцам, бо яны Бога ўбачаць…” Словы сталі фундаментам Новага Запавету…

Ці не дзіва – каля чатырох гадзінаў у нябёсах, – і ты ступаеш нагой на Святую зямлю. Тэль Авіў… Аэрапорт Бен Гурыён, аддалены троху ад горада…

Аўтобус вязе нас, паломнікаў, па пакручастых дарогах Ізраіля, – у горны раён. Вышэй, вышэй… На адмеціну 350 метраў. На гэтай вышыні, над гладдзю мора, на схілах гор і размясціўся цэнтр трох сусветных рэлігій – іўдаізма, хрысціянства і мусульманства.

1 ... 187 188 189 190 191 192 193 194 195 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)