Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 185 186 187 188 189 190 191 192 193 ... 332
Перейти на страницу:

Я моўчкі жаваў бульбу, не пытаўся ні пра што, хаця пакрысе тачыла рэўнасць: “Адмяняецца сход – гэта што, адмяняецца спатканне?”

– І куды ж мы патрацім твае баксы? – спытала жонка, і голас у яе быў спакойны. Умела прытварацца ці сапраўды сход той пераносіўся?..

– Табе рашаць. Я дык адправіўся б з табой у падарожжа за мяжу. У тую ж Францыю.

– Чаму менавіта туды, Антон?

– Парфумы набярэш рознай... Альбо ў Індыю. Індыйская музыка – мая слабасць. З дзяцінства палюбіў музычныя фільмы Раджа Капура... У Аргенціну, адкуль прыляцела да нас танга...

– Добра, падумаем, – прамовіла жонка, узяла са стала пакет з “баксамі” і ўкінула ў шуфляду шафы – як дзіцячую цацку. – Паснедаеш, і кладзіся спаць, ты змарнеў зусім. А я з’езджу ў райана. Там нейкае паседжанне праводзяць па маім прадмеце...

Запіў гарачай гарбатай, лёг на ложак.

Потым укрыўся з галавой і праваліўся ў глыбокі сон...

……………………………………………………………

– ... пульс зноў не праглядваецца, Ян Пятровіч!

– Нічога. Чакайце.

– Як чакаць, ён уцякае ад нас!

– Чакайце!

Голас загадны, нават патрабавальны.

– Чаго чакаць? Ужо мінула тры хвіліны, як маўчыць самапіс... Вы адказваеце за зыход.

– Адказваю. Чакаць!

Звінела недзе надакучліва і аднастайна муха, магчыма, папаўшыся ў расстаўленае павучынне.

Ці то нудна вішчэла недзе на двары электрапіла...

13.

Біўся над мальбертам да раніцы.

Зрабіў ладны кавалак працы – прапісаў неба, і на яго фоне купалы Сафійкі. Праца спорылася, сам тое адчуваў, таму грэх было спыняцца і адпачываць. Душой адчуваў, што на правільным шляху, і адчуваў галоўнае – маёй рукой вадзіў можа і не Сам Вышні, але што Яго анёлы падтрымлівалі мяне, тое ведаў дакладна. Яны скіроўвалі мае намаганні.

Колькі часу працаваў – не ведаю.

Стаміўся – ледзьве трымаўся на нагах.

Адчуваў, што больш ужо не вытрымаю – упаду на падлогу.

Хапіла яшчэ сілы памыць пэндзлі ў слоіку з растваральнікам, выцерці іх ветахам. Яшчэ раз паглядзеў на зробленае – застаўся задаволены.

Маўчаў кватарант – Мышук, не падаваў голасу, нічога не прасіў.

Зірнуў на шафу. Чамусьці Ясь адвярнуўся ад Яніны. Нечым ўжо яна ўгнявіла яго? От гэтая вечная барацьба. Ніхто не хоча падпарадкоўвацца...

А мо ў іх што іншае?

Паставіў іх адно супраць аднаго – хай зірнуць адно аднаму ў вочы і зразумеюць саміх сябе...

Стома брала сваё – я хістаўся, ходзячы па пакоі.

Мне б прылегчы б на канапу, ды адпачыць колькі гадзінаў, а потым зноў узяцца за працу, ды маё другое “я” пратэставала, загадвала ісці дадому. Пагадзіўся. З-за таго, што, па-першае, будзе хвалявацца жонка, а, па-другое, голад сціскаў кішкі, а ў майстэрні не засталося нават скарынкі хлеба – нават Мышуку на зуб. Мусіць, ён з-за гэтага пакрыўдзіўся на мяне і збег некуды сам сабе шукаць харч... Паспадзявайся на мяне, дык і ногі выдаўжыш...

З Мышуком дзіўная гісторыя адбылася.

Заўважыў яго, а мо і яе – мыш – нечакана. Маляваў я тады “На замчышчы Турава”. Гэта пасля таго, як з Пушкаром наведалі Тураў. У памяць і запала тая гара.

Адразу ж, як вярнуліся, я – у Гомель, а ён у Мазыр, – і прыняўся за працу. І ўвесь час адчуваў, што за мной нехта ўвесь час сочыць. З таго боку, дзе стаялі Ясь і Яніна. Як толькі дакранаўся пэндзлем да палатна – на мне чужое вока. Калі ж пачынаў азірацца, яно прападала.

Мыш, мусіць, страціла пільнасць, а мо і надакучыла ёй гуляць са мной у хованкі, – адкрылася мне. Глядзела спакойна бісерынкамі вачэй на мяне, і ўжо болей не хавалася.

Чамусьці да мяне прыйшла ўпэўненасць, што гэта не яна, а ён. Ён – хто? Мыш ці – мыша? Але лепей – Мышук. Я не рухаўся. Не хацеў напалохаць госця. Тады ён рашыў мне паказаць сваю смеласць (ці – давер?), – падышоў да брыжа шафы, улёгся і звесіў хвост.

Мне падалося, што маленькая істота запрашае мяне да знаёмства.

Адклаў убок пэндзаль, ступіў крок да шафы. Мышук не ўцякаў. Пакрысе набліжаўся да яго – паўметра, сорак сантыметраў, дваццаць... І – вочы ў вочы.

Мышук не рухаўся, чакаў. Чаго – чакаў?

– Ну, здароў, Мышук! – прамовіў як мага спакойней. – Не баішся мяне?

Ён слаба піснуў, пашавяліў хвастом.

– Зразумеў цябе. Ты набіваешся ў сябры, ці не так? Не хочаш быць проста кватарантам. Што ж, добра...

Хвост перакінуўся наверх, лёг паміж Ясем і Янінай. Тады я здагадаўся ўзяць са стала скарынку хлеба і пакласці перад ім.

– Гэта табе мой пачастунак, – рашыў адысці ад яго.

Зноў пэндзаль у маёй руцэ, зноў заняты карцінай. Пачуў, як мышанё захрумсцела скарынкай. Мы заняліся кожны сваёй справай.

1 ... 185 186 187 188 189 190 191 192 193 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)