Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 184 185 186 187 188 189 190 191 192 ... 332
Перейти на страницу:

А яна засмяялася, паклала мне далонь на лоб:

– Каханенькі-родненькі, у цябе жар, прыступ рэўнасці. У мяне ёсць і быў толькі ты... Ці хіба з-за пералётвання з часу ў час, ты і зусім забыўся пра ўсё?

Не ведаў, што адказаць. І пакрыўдзіць яе не хацеў, але ж і выветрылася ўсё чыста з маёй памяці пра нашыя адносіны... Жартуе? Быццам бы і не. Сур’ёзна гаворыць? Хто ведае... Мае думкі як бы на раздарожжы. І якую ўзяць за галоўную, не ведаў. Як і не ведаў, ці сапраўды, на яве, адбываецца гэтая размова, ці то толькі ў нейкім фантасмагарычным сне... Адчуваў яе гарачую руку, чуў, як б’ецца яе сэрца, бачыў, як гараць пажадным агнём вочы... Яна была не прывідная, не ўяўная і прыдуманая, а жывая... Значыць, не ў сне адбывалася ўсё.

– Ох і задачкі ты сабе задаеш, спадар Антон, – зноў смяецца мая духоўная медсястра, папраўляючы няўлоўным рухам свае косы. – Паводзіш сябе, як той юнак, які ўпершыню закахаўся і баіцца каханцы прызнацца ў сваіх пачуццях. Ці не так?

Па-дурному састроіў нешта накшталт усмешкі, прамовіў:

– Мо і так... Як той казаў, джагнуў, як шэршань у скроню.

– Цябе яшчэ нешта непакоіць. Што?

– Хачу злётаць у пачатак новай эры, у той час, калі нарадзіўся Іісус Хрыстос. У час Ціберыя Клаўдзія Нерона, Калігулы... А яшчэ, калі дакладней, праведаць Ірада, цара Юдэйскага.

– Навошта? – падзівілася Яніна. – Што ты там згубіў? Навошта здаўся табе Ірад, ты ж ніколі не хварэў на яго.

– Я і сам не ведаю. Нехта падказвае, каб я пабываў у яго – на сканчэнні яго, дыктатарскага, жыцця. Каб раскрыў адзін усяго радок з Бібліі – хто жадае смерці іншым і здзяйсняе яе, той заслугоўвае найвышэйшай кары. Ірад здзяйсняў замах на Сына Божага, калі Ён нарадзіўся. Калі вешчуны сказалі яму, што нарадзіўся Цар Юдэйскі, вельмі ж перапалохаўся... Папрасіў вешчуноў, каб паведамілі яму месцазнаходжанне Немаўляці, каб пасля прыйсці і пакланіцца яму... А калі валачобнікі разгадалі яго намер, то і не пайшлі да яго, Ірада. Тады ён загадаў забіць усіх немаўлят, якія нарадзіліся ў той час, спадзеючыся, што разам з дзецьмі загіне і Той, якому пакланяліся вешчуны... Вось Ірада, за яго замах, і пакараў Гасподзь страшэннай хваробай... Тое ж чакае ўсіх, хто робіць замах на хрысціянаў, хто жадае ці сее смерць сярод нявінаватых людзей...

– Мяне не хочаш з сабою ўзяць?

– Не хачу. То вельмі жахліва. Але я хачу бачыць таго чорнага. І не толькі бачыць…

– Добра, жадаю поспехаў. Доўга там не затрымлівайся. Бо мінулы час зацягвае ў сябе, непрыкметна хутка бяжыць, а ты яго не так шмат маеш.

Яна сплывае некуды ў шэрае мроіва, не перастаючы ўсміхацца, махае, падалося мне, рукой – як з палубы нябачнага – белага, з чырвонай паласой на баку, парахода…

Той параход ці то сніўся мне даўным-даўно, ці то былі ўспаміны пра будучае…

Белы параход – чырвонае сонца – белыя воблакі...

12.

Прыйшоўшы дадому, паклаў перад жонкай пачак “амерыканскіх драўляных”. Яна не здзівілася. Толькі ўдакладніла, гледзячы на іх:

– Гэта толькі як аванс?

– Выходзіць, што так...

– Снедаць будзеш?

– Буду. З’еў бы бульбы з селядцом і цыбуляй.

– Я гэта акурат і рыхтую. А цыбулю падсмажыць – ці сырую будзеш есці?

– Сырую.

– Стаміўся?

– Страшэнна...

– Як праца?

– Я ўжо ўчапіўся ў яе. Пайшла. Атрымліваецца. Мне яшчэ тыдзень трэба, мо і трошкі больш...

– Зноў за сваё, – папракнула лагодна жонка, ставячы на стол каструлю з бульбай, ад якой ішла пара. – Не кажы “гоп”, пакуль не пераскочыў сваю канаву...

– Так, так, – не пярэчыў я, згаджаўся, – раней часу вымавіш “скончу”, то спужаеш толькі задуму. Як і здаралася тое са мною не раз, і не пяць... Але то калі кажаш чужым, а роднай жонцы… Дык, выходзіць, і жонка можа быць чужым чалавекам?! – Здурнеў зусім... Язык мой – вораг мой...

Яна сядзела насупраць – стомленая, акуратна прычасаная, глядзела, як я ем і думала пра нешта сваё. Знаходзілася на такой далёкай і адарванай ад рэчаіснасці, адлегласці, што я нават спужаўся за яе. І ў яе ёсць свае клопаты, трывогі, сумненні. Ды не з рукі распытваць, няёмка лезці ў душу. Для чаго? Памагчы? Як?

На палічцы, побач, зазваніў тэлефон. Мы паглядзелі адно на аднаго – каго з нас? Узяў слухаўку я.

– Антон Мікітавіч, добры дзень! Гэта завуч школы, Ці не маглі б вы паклікаць Ліку Канстанцінаўну?

Перадаў слухаўку жонцы. І чуў, што казаў завуч:

– Заўтра бацькоўскага сходу не будзе, так што вам не трэба рыхтаваць выступленне.

– Добра, дзякую, што папярэдзілі. Да пабачэння!

1 ... 184 185 186 187 188 189 190 191 192 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)