Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне

Электронная книга - «Мясцовы час». Краткое содержание книги:

Падзеі ў другім рамане Алеся Аркуша «Мясцовы час» адбываюцца на Полаччыне прыканцы 80-х – пачатку 90-х гадоў. Наваполацкае літаратурнае аб’яднаньне «Крыніцы», рок-гурт «Мясцовы час», Таварыства Вольных Літаратараў – знакавыя культурніцкія зьявы Полаччыны канца ХХ ст., зь якімі аўтар быў зьвязаны.
1 ... 11 12 13 14 15 16 17 18 19 ... 43
Перейти на страницу:

«Мясцовы час» — гурт незвычайны. Вось ён, жыўцом, сапраўдны, забыты ўжо ў суседняй Расеі, андэграўнд. Доўгі час гурт ня меў нават сталага памяшканьня для рэпэтыцый. Пакуль Полацкі гарадзкі Палац культуры знаходзіўся на капрамонце — рэпэтавалі ў ім. Пазьней ад «МЧ» пачалі патрабаваць якуюсь аддачу. Дыскатэкі-танцы «лабаць» музыкі адмовіліся. Ім паказалі на шырокія дзьверы. Далей рэпэтавалі ў памяшканьні Наваполацкага рок-клюба. Выкройвалі вольныя гадзіны зь іншым гуртом. У хуткім часе памяшканьне ў рок-клюба рэквізавалі. Пайшлі прасіцца «на мяса» (Палац культуры мясакамбіната) да трэш-гурта «Дзіда»... Яшчэ складаней з інструмэнтам. У лідара, вакаліста Алеся Кузьміна, доўгі час не было сваёй гітары. Пазычалі, арэндавалі. Неяк выкручваліся. Неўзабаве зь перамогай выйшлі з паганага становішча — Алесь змайстраваў самаробную гітару з падваконнай дошкі, якую знайшлі ў старым напаўзруйнаваным полацкім доме. Чым не андэграўнд!

Дзякуй Богу, сёньня большасьць арганізацыйных пытаньняў вырашаныя. Мясцовы прадпрымальнік Алег Макрушын уладкаваў у сваю «фірму» практычна ўсю каманду. Да гэтага большасьць хлопцаў нідзе не працавала. Якая там праца — раптам тэлефануюць: тэрмінова неабходна быць на здымках, далей заплянаваны канцэрт, а там фэстываль... (Трэба дадаць — усё бясплатна, часам самі музыкі купляюць сабе квіты на дарогу. Чысты андэграўнд!) Акрамя таго, Алег арэндуе цяпер памяшканьне для рэпэтыцый гурта. Ён жа фінансаваў запіс «Ускраіны». Ці не справа рук Брачыславіча?

Калі аўтар гэтых радкоў едзе куды-небудзь з гуртом на канцэрты, ён не перастае зьдзіўляцца. Звычайныя хлопцы. І адносіны паміж сабой нейкія дваравыя, такія ўзьнікаюць у падлеткаў у невялікіх гарадах (сам нарадзіўся на пэрыфэрыі). Заўсёды трымаюцца разам, трохі наіўна-сэнтымэнтальныя. Адкуль усё бярэцца, калі выходзяць на сцэну? Упэўненасьць, нават нейкая сцэнічная «фірмовасьць». Праўда, «крутых па жыцьці» рокераў хлопцы ня любяць. Навошта займацца франдэрствам, «касіць» пад монстраў рока. Ад усяго тутэйшага монстраўства патыхае няўклюдным, затурканым правінцыяналізмам. Зь беларускіх рок-мэнаў любяць і сябруюць з «мрайчукамі». Шматлікія агульныя канцэрты параднілі каманды. Ніколі не выступалі разам з «Улісам». Ніякіх кантактаў зь ім не падтрымліваюць (безь якойсьці прычыны, ня зводзіў лёс). І наогул, ні да каго «ня клеюцца», нікуды ня плішчуцца. Ня любяць хлусьні і брудных учынкаў.

Лідар гурта, безумоўна, вакаліст Алесь Кузьмін. Пад ягоны фальцэт працуюць усе. Другі лідар (ценявы) — Валеры Драко. Лідар-гітарыст, ён адказны за музыку. Праўда, ягонае лідарства цалкам інкогніта, мала хто ведае, што практычна ўсю музыку да песень з той самай «Ускраіны» напісаў ён. Прэса чамусьці прыпісвае яе Кузьміну. У рэшце рэшт вакол «МЧ» шмат розных недакладнасьцяў, чутак, легендаў. Хлопцаў гэта не кранае і «разбораў» яны не наладжваюць.

Найбольш кантактны — бубнач Алесь Сьвідрыцкі. Калі мы ад’яжджалі з Гарадка, дзе праводзіўся фэстываль «Басовішча», яго ведала амаль уся тусоўка. Нават запрасілі на шабашку на мясцовую цагельню. Аднак злотымі не спакусілі — зьехаў дахаты з усімі разам. Клявішнік Руслан Парфёнаў і бас-гітарыст Вячаслаў Макас калярытна вонкава, шоўмэны. На канцэртах падтрымліваюць «драматургію» Кузьміна. Абодва жанатыя і найбольш сур’ёзныя. (Будзеш сур’ёзны — трэба дзяцей карміць.)

Я тут пішу «зорка, зорка». А шмат хто ў Беларусі ведае «Мясцовы час»? (Ніколі ня чуць яго немагчыма — калі ты не «дысыдэнт» і ня слухаеш «Свабоду», то пэўна маеш прыймач, улучаны ў радыёсетку). Для шырокай вядомасьці трэба грошы, каб зьявіліся новыя запісы, кліпы. Бо мала сказаць — мы маем талент. Хто паверыць? Запрашалі гурт выступіць у Эстоніі — не паехалі, не было грошай.

Якую крывую намалюе «Мясцоваму часу» жыцьцё-асцылёграф у 1992 годзе? Ёсьць пляны, ёсьць надзеі. І ўсё ж: няхай жыве андэграўнд!

1 ... 11 12 13 14 15 16 17 18 19 ... 43
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)