Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Таямніцы полацкай гісторыі
Таямніцы полацкай гісторыі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Таямніцы полацкай гісторыі

Электронная книга - «Таямніцы полацкай гісторыі». Краткое содержание книги:

Чытача чакае захапляльнае падарожжа ў полацкую даўніну. Аўтар цікава і дасціпна апавядае пра незалежнае Полацкае княства і лёс нацыянальнай рэліквіі — крыжа святой Еўфрасінні, пра дзейнасць у Полацку ордэна езуітаў і падзеі 1812 года, пра Полацкі кадэцкі корпус і выдатных людзей, якіх даў Беларусі і свету найстаражытнейшы горад нашай краіны.
Кніга адрасавана старшакласнікам і студэнтам, а таксама ўсім, хто імкнецца глыбей ведаць гісторыю Беларусі.
1 ... 182 183 184 185 186 187 188 189 190 ... 198
Перейти на страницу:

Семінарыю скончылі латышскі журналіст Юрыс Крэйц, рэдактар газеты «Витебские губернские ведомости» I. Пілін і даволі тттмат будучых рэвалюцыянераў, адзін з якіх, К. Ніканёнак, у гады грамадзянскай вайны стаў старшынёй полацкага рэвалюцыйнага камітэта, а завяршыў кар’еру на пасадзе намесніка наркама асветы рэспублікі паволжскіх немцаў.

Яшчэ адна прыкметная асоба з ліку полацкіх семінарыстаў — Даніла Васілеўскі. Разам з таварышамі па навучанні ў 1909 годзе ён увайшоў у гурток «Вястун ведаў», які знаходзіўся пад уплывам ідэяў народніцтва. Даніла збіраў на Полаччыне фальклор, а паступіўшы ў Віцебскі настаўніцкі інстытут, стаў карэспандэнтам газеты «Наша Ніва». Сярод яго краязнаўчых працаў вьшучаецца даследаванне «Лячэбніка» Ганны Шаранды, які быў настольнай кнігаю прыдзвінскіх знахараў і знахарак. Васілеўскі (пісаў ён і пад псеўданімамі А. Вітэнь, Д. Шчыры, М. Дабраведаўскі) лічыў «Лячэбнік» помнікам «чарадзейнай літаратуры» канца XVII — пачатку XVIII стагоддзя. Былы полацкі семінарыст займаўся гісторыяй кнігадрукавання ў Прыдзвінскім краі, вывучаў творчасць Яна Баршчэўскага. У савецкай краіне лёс людзей з такімі інтарэсамі звычайна сканчваўся трагічна. Дэкан Магілёўскага педінстытута Д. Васілеўскі ў 1936-м стаў вязнем ГУЛАГа і «перакваліфікаваўся» ў варкуцінскага буравіка…

Болыпасць звестак, што вы прачыталі, я адшукаў у кніжцы А. Сапунова «Полоцкая учительская семйнарйя за 30 лет ее существования» (Віцебск, 1902). Ці знойдзе сабе такога летапісца сённяшні Полацкі педагагічны каледж імя Скарыны і што лічыць пачаткам сваёй гісторыі адкрыццё семінарыі? Ці напіша хтонебудзь летапісы іншых полацкіх вучэльняў?

I яшчэ адна дэталь. У 1870-я гады Полацк ледзьве зноў не зрабіўся універсітэцкім горадам. Адчыніўшы настаўніцкую семінарыю, граф Д. Талстой «во всеподданнейшем отчете указал на желательность устройства в Полоцке унйверсйтета для поднятйя русского дела в Западном крае». Граф параўноўваў Полацк з захопленым немцамі Страсбургам, дзе тыя неадкладна адчынілі нямецкі універсітэт. Аляксандр II паставіў на прапанове рэзалюцыю «Да», а на словах пра тое, што альмаматэр магла б мясціцца ў будынку вайсковай гімназіі, напісаў: «Снестись с военным мйнйстром». Ваеннае ведамства запатрабавала 400 тысяч рублёў і ідэю пахавалі ў нетрах канцылярый.

Нагадаем, што царская сістэма адукацыі не дапускала беларускай мовы ні ў школьныя класы, ні ва універсітэцкія аўдыторыі. Для імперскіх «просветйтелей» заўсёды актуальней заставалася запіскакуратара Віленскай альмаматэр Навасільцава, накіраваная цару яшчэ ў 1831 годзе: «…начйная с унйверсйтета, вводйть преподаванйе наук на языке русском, йбо разность в языках всегда пйтает взаймную недоверчйвость. Филологическое исследование языка й даже его простое йзучение пробуждают исторические воспоминания о некогда бывшей самостоятельности и независимости государства, а в сих йсточнйках кроются семена беспрерывных мятежных усилий, а также чувств ненависти и завйстй, что все, совокупляясь вместе, рождает злые умыслы…»

Нацыянальная дыскрымінацыя беларусаў, якая выклікала пратэсты ў Еўропе, стала прадметам абмеркавання на Усеславянскім з’ездзе прагрэсіўных студэнтаў, што адбыўся ў 1908 годзе ў Празе. У клопаце пра драматычны лёс культуры братняга славянскага народа дэлегаты з’езда прынялі рэзалюцыю з наступных пунктаў: 1. Усеагульнае навучанне ў Беларусі павінна весціся на роднай мове. 2. У сярэдніх навучальных установах неабходна ўвесці вывучэнне беларускай мовы і гісторыі Беларусі. 3. У Вільні (тады менавіта яна была бясспрэчнаю сталіцай беларускага адраджэння) неабходна адчыніць беларускі універсітэт… Трэці пункт рэзалюцыі, як нам добра вядома, не выкананы і сёння: нацыянальнага беларускага універсітэта ў краіне дагэтуль няма.

У дзяцінстве я часта ездзіў у грыбы пад полацкую вёску Захарнічы. Не памятаю, каб нехта з настаўнікаў — гісторыі ці малявання — казаў нам, што там пражыў болыпую частку свайго веку выбітны беларускі жывапісец Іван Хруцкі, аўтар бліскучых партрэтаў нацюрмортаў пейзажаў і інтэр’ераў, параскіданых цяпер па мастацкіх музеях розных краінаў.

Нарадзіўшыся за два гады да напалеонаўскага паходу ў сям’і уніяцкага святара айца Фамы з Улы, Янка ў 1827-м скончыў факультэт вольных мастацтваў Полацкага піярскага ліцэя. Адтуль юнак накіраваўся ў СанктПецярбург, дзе браў прыватныя ўрокі ў англічаніна Джорджа Доўва, стваральніка вядомай галерэі 1812 года ў Зімовым палацы.

1 ... 182 183 184 185 186 187 188 189 190 ... 198
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)