Таямніцы полацкай гісторыі
- Автор: Орлов Владимир Алексеевич
- Язык: белорусский
- Жанр: История
Электронная книга - «Таямніцы полацкай гісторыі». Краткое содержание книги:
Кніга адрасавана старшакласнікам і студэнтам, а таксама ўсім, хто імкнецца глыбей ведаць гісторыю Беларусі.
Нястомны «вешальнік», прэтэндуючы і на ролю асветніка, падаў імператару дакладную запіску: «Для утвержденйя русского владычества в СевероЗападном крае необходймо заместить все преподавательские места учителями из Россйй. Обратить особенное внйманйе на правйльное преподаванйе русской истории й в особенности истории западной Россйй. Подтвердить окончательно о повсеместном введенйй русского языка…» Інструкцыя царскага міністэрства народнай асветы (мы, беларусы, маем усе падставы называць яго міністэрствам народнага зацямнення) літасціва дазваляла карыстацца ў школе «белорусскйм наречйем» толькі ў тлумачэнні незразумелых дзецям расійскіх словаў.
Кожны вучань павінен быў атрымаць цвёрдае перакананне, што яго зямля заўсёды была і будзе расійскаю. Юных палачанаў умела вучылі пагарджаць сваёй мовай ды звычаямі. На Беларусь магутным русіфікатарскім валам абрынуўся 75-тысячны наклад прызначанай вучням «Кнйгй ддя чтенйя на простонародном наречйй». Яна складалася з расійскіх песняў ды гімнаў, з аповедаў пра маскоўскіх князёў і цароў Беларусы прывыкалі мець за герояў і вызваліцеляў людзей, што пазбаўлялі іх радзіму незалежнасці, ператваралі яе ў калонію. Хто падлічыць, колькі талентаў загубіла гэткае «просвеіценйе», на колькі дзесяцігоддзяў замарозіла інтэлектуальныя сілы нашага народа?
Болып грунтоўнай гаворкі заслугоўвае Полацкая настаўніцкая семінарыя, на адкрыцці якой у верасні 1872 года прысутнічаў міністр асветы граф Д. Талстой.
Такія ўстановы рыхтавалі выкладчыкаў народных пачатковых вучэльняў. Паступаць ва універсітэты і інстытуты выпускнікі семінарыі не маглі, бо не атрымлівалі агульнай сярэдняй адукацыі. Займаліся тут зболыпага дзеці мяшчанаў і сялянаў Віцебскай губерні, якім ужо споўнілася шаснаццаць гадоў, прычым выключна праваслаўныя. Сродкаў на гэтую «кузню педагагічных кадраў» дзяржава адпускала мала. Частка семінарыстаў была сваякоштавая (вучылася за ўласныя грошы), частка атрымлівала стыпендыі ад губернскіх сялянскіх таварыстваў і полацкага царкоўнага брацтва. На адну гадавую сторублёвую стыпендыю раскашэлілася полацкае «благородное собранйе».
Праграма навучання ў падрыхтоўчым і ў трох асноўных класах: закон Божы, педагогіка і асновы методыкі, расійская і царкоўнаславянская мовы, арыфметыка, геаметрыя, расійская гісторыя, геаграфія, прыродазнаўства, чыстапісанне, гімнастыка. На музычных занятках семінарысты вучыліся спяваць па нотах, граць на скрыпцы і кіраваць хорам. На ўроках ручной працы асвойвалі пераплётнае майстэрства і пляценне кошыкаў. Бібліятэка семінарыі на пачатку стагоддзя налічвала восем тысяч тамоў пры трох з нечым тысячах назваў кніг. Практыкумы на семінарскай метэаралагічнай станцыі падрыхтоўвалі выпускнікоў да самастойных метэаназіранняў у той мясцовасці, куды іх пасьшалі народнымі настаўнікамі. Знаёмства з вопісамі навучальных кабінетаў і калекцый змушае з жалем згадаць разрабаваныя зборы Полацкай акадэміі.
У пераліку найважнейшых падзей у жыцці семінарьп знаходзім святкаванні 100-годдзя з дня нараджэння імператара Аляксандра 1,25-годдзя кіравання цара-«освободителя» Аляксандра II, дня каранацыі цара-«мйротворца» Аляксандра III, 50-годдзя «воссоедйненйя» беларускіх уніятаў з праваслаўнай царквой, 100-годдзя смерці Суворава… Дванаццаць тостаў я налічыў у апісанні «дружеского, в полном смысле педагогйческого обеда», прысвечанага 25-гадоваму юбілею навучальнай установы.
Прыкметная падзея прычынілася ў сакавіку рэвалюцый — нага 1907-га. Навучэнцы адмовіліся выконваць рэлігійньш абрады, а заадно і хадзіць на заняткі. Педагагічная рада зачыніла семінарыю, а ўсіх выхаванцаў абвясціла выключанымі.
Не, я далёкі ад таго, каб глядзець на Полацкую настаўніцкую семінарыю звысоку.
Першым яе дырэктарам быў фалькларыст, этнограф і гісторык Юльян Крачкоўскі. Выпускнік сталічнай духоўнай акадэміі, рэнегат-«обрусйтель» паводле сваіх поглядаў ён, тым не менш, зрабіў і сёетое вартае — напрыклад, пакінуў першую грунтоўную працу пра радзінны абрад беларусаў і традыцыйнае выхаванне дзіцяці. Трэці дырэктар Яўграф Смірноў выдаў курс гісторыі хрысціянскай царквы, што быў навучальным дапаможнікам для духоўных семінарый. Выкладчык закона Божага протаіерэй Міхаіл Дуброўскі даследаваў жыццё святой Еўфрасінні.
За першыя трыццаць гадоў існавання семінарыі (у 1900-м ёй надалі імя Якава Кульнева) пасведчанні народнага настаўніка атрымаў 521 юнак, а апошні з яе сарака чатырох выпускаў адбыўсяў 1918 годзе.
Полацкім семінарыстам быў паэт-«нашанівец» Янка Журба, да літаратурных заслугаў якога далучым і той факт, што менавіта ён пераканаў пісаць пабеларуску будучага аўтара «Міколкі-паравоза» МіхасяЛынькова. (Удзячныя нашчадкі бѵдѵць так шанаваць паэтаву памяць, што ў 60-я гады мінулага стагод-дзя нават імя на ўбогім помнічку з мармуровай крошкі на полацкіх Ксавер’еўскіх могілках напішуць з памылкаю: «Янко».)