Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 182 183 184 185 186 187 188 189 190 ... 332
Перейти на страницу:

То мне здаецца, што я жыву ў мінулым, то быццам абагнаў свой час і знаходжуся ў іншым вымярэнні і асяроддзі… Дзіўна адчуваць такое. Але нешта змяніць, перайначыць, было мне не пад сілу.

……………………………………………………………

У майстэрні зноў запанавала цішыня.

Ад Яся чамусьці адвярнулася Яніна. Пасварыліся, пакуль мы гаварылі з госцем? Ці пакрыўдзілася на мяне, што ўзяў кроплю-другую?.. Але з пляшкі было адпіта ледзь-ледзь. Можна сказаць, што мы і не пілі зусім, а так, каўцянулі для замацавання нашага працоўнага пагаднення.

Тоўсты пачак “зяленіва” ляжаў на століку перада мною. Але перш, чым узяць яго ў рукі, падышоў да шафы, павярнуў Яніну да хлопца – навошта адварочваецца ад каханага? Яна нешта буркнула, як мне здалося, не вельмі задаволена...

Ніколі ў руках не трымаў столькі грошай, тым больш “баксаў”, як кажуць пра амерыканскія даляпы. Ніколі ў жыцці не піў такі дзівосны і дарагі каньяк. Ды ці мала чаго адбылося ўпершыню… І ў адзін дзень на мяне звалілася ўсё разам. Якім лічыць гэты дзень па месячным календары? Пятнаццаты... Дзень змея. Сатанінскі дзень. Астральныя бойкі, спакушэнне плоці... Засцярога справядлівасці, аскеза... Значэнне апошняга слова я не ведаў... Быў і згодзен і не згодзен з тлумачэннем Авесційскіх традыцый... Так, спакушэнне. Спакушэнне выпрабаваць самога сябе ў мастацтве, у стварэнні партрэта. Ну і што з таго? Чорны чалавек спакушаў і Моцарта, вялікія грошы за стварэнне скульптур на саборы святога Паўла патрабаваў Буанароці... Ну і мяне няхай спакушае... Няхай! Як-небудзь выкручуся...

Рука сама пацягнулася да бутэлькі.

Але перад тым паглядзеў на Яніну – ці бачыць, ці не будзе злавацца на мяне, што не стрымліваю слова: даваў жа ёй яго тут, у майстэрні, калі мяне ледзьве не задушылі мае ж ваніты, калі адключалася свядомасць і я падаў у небыццё, бажыўся, што і кроплі ў рот не вазьму...

Напоўніў шкалік – да краёў. Апошні. Больш піць не буду... Падалося, нешта папераджальнае сказала Яніна. Але на тое не звярнуў увагі. Мой слых хацеў чуць іншае, што да спадобы душы.

Каньяк каўцянуў адным махам, адным глытком. І зноў падалося, што ў гэты ж час войкнула каханка Яся, – як быццам ёй, а не мне, стала балюча ад таго, што я выпіў...

Амерыканскія “драўляныя”, як абзываў жартоўна іх мой сябра Валодзя Рай, кіраўнік “Сервера”, які памагаў мне набываць кампутарную тэхніку, – мяне не вельмі і радавалі, але і сказаць, што я быў безуважны да іх – схлусіў бы самому сабе. Скажу жонцы – не паверыць. Пачне ўзважваць і аналізаваць – што гэтаму папярэднічала, у што гэта ўсё можа вылліцца пазней...

Жанчыны – ёсць жанчыны, у іх свой розум, свае меркаванні. Іх думкі адрозніваюцца ад мужчынскіх, але мы часта, на жаль, падпадаем пад іх уплыў, – і ўжо не заўважаем, што жывем па кірунку, які яны вызначылі, які выбралі... Добра, калі мы здольныя аднойчы апамятацца, добра, калі знаходзім у сабе сілы самому сабе крыкнуць “стоп!”. І тады ж рвуцца самыя тоўстыя ланцугі, і чалавек вырываецца на волю: “Я – свабодны! Я належу цяпер самому сабе!..”

У той жа час здзіўляецца ўжо і жанчына: “Як жа такое магло здарыцца? Такі ж быў паслухмяны, ручны. Не разумее той простай ісціны, што ў такіх выпадках моцнае робіцца слабым – метал гнілой вяроўчынай. А ў іншым вымярэнні тая ж вяроўка мацнейшая за ланцугі... Моцнае тое, што само па сабе жыве і існуе, калі над ім няма насілля і прыгнёту, прымусу і загаду...

І тады хаваем мы адно ад аднаго вочы і пачуцці.

Але ж грошы не схаваеш. Ды і не хаваў я ніколі нічога ад жонкі. Хіба якую кроплю для нечаканай сітуацыі, дык і тое не хавалася, а проста мелася ў наяўнасці.

Але як жа ўсё-ткі распарадзіцца нечаканым багаццем? Мо сапраўды ўзяць ды махнуць з жонкаю да Эйфелевай вежы, потым пахадзіць між мастакоў на Ман-Мартры, прыгледзецца, як яны працуюць... А мо на Багамскія астравы? Адпачыць, свет пабачыць.

Глядзеў за акно, за якім рассцілаўся горад. З пятнаццатага паверха, нават з шаснаццатага, калі дакладна, дзе была мая масандра-майстэрня, ён як на далоні. Вунь вымкнулася ў неба тэлевежа, а вунь, трошкі лявей, сабор Пятра і Паўла... Сонца ўжо выглянула з-за воблакаў, і яго промні высвецілі купалы храма.

Зграя варання некуды памкнулася за Сож – і выглядала няйначай чорным пагрозлівым воблакам, як чарнобыльскай навалай.

У маёй душы, здаецца, спакой. Але я ні на хвіліну не забываў, што мяне чакае мальберт.

Тыцнуў пэндзлем у горку змешанай фарбы, дакрануўся да загрунтаванай тканіны. Тут жа пачуў за спіной уздых аблягчэння. І я падміргнуў дзяўчыне, праказаў уголас:

1 ... 182 183 184 185 186 187 188 189 190 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)