Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 181 182 183 184 185 186 187 188 189 ... 332
Перейти на страницу:

– Гучыць, – усміхнуўся я, бо мы абодва ведалі, што то быў жарт, і што гэта весялосць майго госця шукае выхад на волю; хаця хто яго разбярэ – гаворыць жа на поўным сур’ёзе, і нават і намёку няма на блюзнерства...

Госць, не адыходзячы ад вешалкі, задумаўся, нахмурыўшы бровы:

– Антон, а ты хоць ведаеш, адкуль пачыналася мецэнатства?

У адказ я паціснуў плячыма.

– Ладна, даруй, я адбяру ў цябе яшчэ некалькі, апошніх ужо, хвілінак. Калі літаратура і мастацтва заявілі пра сябе, моцныя свету гэтага вырашылі іх прыручыць, трымаць на ланцужку. Самым вядомым і паказальным быў, мусіць, рымскі імператар Аўгуст. Ён запрог у сваю калясніцу паэтаў і музыкаў, мастакоў і спевакоў… І ўсё толькі дзеля таго, каб пра яго пісалі песні, малявалі карціны і партрэты, усхвалялі яго на ўсе лады. Я сёння чую дым кастроў, у якіх па яго ж загадзе спальвалі кнігі. Трэба сказаць, Аўгуст любіў глядзець на тыя кастры, быццам чуў стогны і крыкі аўтараў і герояў, пра якіх расказвалі творцы. І быў пры Аўгусце чалавек высокай культуры – Мецэнат. Ён быў як бы злучальным звяном паміж правіцелем і людзьмі творчасці. Багаты, знатнага паходжання, але жыло ў ім чарцяня, якое атручвала яму душу, д’ябальчык такі, сатаніньчык няўрымслівы. Ён глыбока хаваў у сабе злое жаданне, але з усіх сілаў жадаў праславіцца як аўтар якога-небудзь несмяротнага твора. Але літаратар ён быў, можна шчыра сказаць, аніякі – дылетант. Сам ведаў пра тое. Але… Але ў яго была прыроджаная шчырая любоў да мастацтва. І тое не дазваляла яму ператварыцца ў графамана. Цвярозы розум, вытанчаны густ. Ніколі ён сваю паэзію не ставіў вышэй сапраўды мастацкай.

– Цікава!

– І я кажу, што цікава. Але нікуды не дзенешся – слабы чалавек. Ён прануў славы, жадаў, каб пра яго гаварылі сучаснікі, узгадвалі яго імя ў творах, якім было забяспечана бяссмерце. І ён тут – ого! – праяўляў зайздросную вынаходлівасць – спакушаў грашыма творцаў. Больш за ўсіх выдаткаваў на Гарацыя: падараваў яму вялізную сядзібу з домам. І што ж, дарагі мой дружа Антон? Строфы Гарацыя мы чытаем і сёння з асалодай, і ў тых радках знаходзім імя Мецэната. Яго імя стала ганаровым, несмяротным, сімвалам дабрадзейнасці і адкрыцця талентаў. Вось і я, як той Мецэнат, хачу адкрыць свету цябе, –мастака і пісьменніка, таму і ўкладваю ў цябе вялізныя, як ты лічыш, сродкі. Мо дзе і пра мяне радочак напішаш, і мой партрэт праславіць тваё імя. А заадно – і мяне.

Што я мог адказаць?

– Дзякую, дарагі Анатас! Але, Бог бачыць, я не за…

– Заслужыў, заслужыў, – перабіў мяне субяседнік, злавіўшы на паўслове, – і мы тое дакажам. Разам дакажам. Вось пабачыш.

– Але я не ведаю, які з мяне мастак, тым больш пачынаючы пісака…

– І няпраўда твая! Ты не маеш рацыі, дружа! Не маеш, шаноўны Антоній! Я табе ўручаю скіпетр Гарацыя, каб ты абяссмерціў нас абодвух. А найперш – сябе.

– Не гавары ерунды! – не вытрымаў я, – ніхто з людзей не ведае, за што бярэцца і што з яго працы атрымаецца. Поспех – справа склізкая.

– Как знать, как знать… Чем чёрт не шутит.

«Аккурат як Хурс гаварыў».

– Во няхай чорт і жартуе, а мне не да жартаў, Анатас. Аднаго толькі талента ў творчасці і толькі галавы – мала. Трэба яшчэ мець і моцны…

– Ён у цябе моцны, моцны, хто б сумняваўся… А ў маім распараджэнні тысячы і тысячы архіваў, відэазапісы, сведкі, дакументы… Усё будзе табе выкладзена, карыстайся толькі… А тое, што меў на ўвазе, у цябе мужыцкае, моцнае. Не сумнявайся… Ну, а цяпер пара мне. Да сустрэчы на маім ветразніку.

Алкепаў упэўнена пераступіў парог, толькі капелюшом зачапіўся за верх ліштвы, – аж, здаецца, скаланулася сцяна. Дзіўна, але капялюш не зляцеў з яго галавы, нават не скамечыўся, не сагнуўся. Быццам зроблены з нейкага цвёрдага рэчыва, быў зліты з галавой як адно цэлае.

Я чакаў, што ён скажа нешта незадаволенае, нават злое, а ён засмяяўся:

– Вырас да неба, а... – не дагаварыў.

Зачыніліся дзверы, шчоўкнула засаўка замка.

11.

Ці то пасля наведвання маёй бярлогі заказчыкам, ці то пасля таго, як мяне адвезла ў лякарню “хуткая”, адчуў, што пачаў раздвойвацца. Магу сам сябе бачыць збоку. А то і зверху – быццам я птушка якая, і назіраю за тым, як жывуць людзі на зямлі.

1 ... 181 182 183 184 185 186 187 188 189 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)