Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 180 181 182 183 184 185 186 187 188 ... 332
Перейти на страницу:

– Ды нічога. Задумка такая, правільна... А месяц дастаткова, каб і сваё скончыць, і на заказ настроіцца... А як вас знайсці, калі буду гатовы?

Алкепаў дастаў з унутранай кішэні пінжака візітку, паклаў побач з пачкам купюр. “ААТ “Алкеп”. тэл. 96-96-666”

– Гэта ў мяне сотавы, факс і спадарожнікавы – усё пад адным нумарам. Ён заўсёды пры мне. Калі скончыце, і калі кінеце кліч аб гатоўнасці, то на беразе Сожа, што каля парка Паскевіча-Румянцава, побач з прагулачнымі кацерамі, “Брэст” ці “Менск”, будзе стаяць мой – “Алкеп”. Вы толькі пазваніце за суткі перад гэтым, бо мы можам лётаць ці плаваць у раёне Кіева ці Турава, Аргенціны і Аўстраліі ці знаходзіцца на іншых планетах... За суткі мы прыплывем ці прыляцім з любой кропкі зямнога шара.

– Такая магутная тэхніка?

– А як жа – вялікія дасягненні патрабуюць і вялікіх выдаткаў.

Шкалікі ўжо напоўніў я. Па той жа мерцы, што і наліваў мой госць. Гэта ужо была, як я разумеў, аглабельная – на развітанне.

Але заказчык чамусьці піць не спяшаўся. Смакуючы каньяк, падняўся, прайшоўся па майстэрні. Падышоў да століка, на якім ляжаў рукапіс. Узяў першую старонку, паднёс да вачэй, прачытаў услых:

– “Паўла я лічыў і лічу сваім лепшым сябрам…”

Паклаў аркуш на месца. Зрабіў зноў глыток.

– І літаратурай спрабуеце займацца? Прапаноўвалі якому-небудзь выдавецтву?

Я, здаецца, пачырванеў:

– Ды не. Што прапаноўваць – сыры матэрыял, таму і слабы яшчэ.

– А хочаш, Антон, я выдам гэта? У тоўстай каляровай вокладцы, на выдатнай паперы… Мільённым тыражом.

Не заўважыў, як мой госць перайшоў на “ты”. Глядзеў на мяне, чакаў адказу.

– Гэта не розыгрыш, не жарт?

– Не, я не жартую Я ўжо загадзя ведаю, што атрымаецца не кніга, а бестселер… Дзве гісторыі, два лёсы, пад адной агульнай назвай “Рэквіем”. Кнігу перакладуць на іншыя мовы. Ты адразу станеш вядомым не толькі як таленавіты мастак, але як і арыгінальны празаік… Маркесу і Заля і не снілася такое. Ты б жадаў гэтага?

“Адкуль яму вядома, пра што рукапіс?” – слаба шавяльнулася ў маёй галаве недаўменная думка. І мне яшчэ здалося падазроным, што ён задужа ўпэўнена адчувае сябе ў маёй майстэрні, – як быццам быў тут, ды і не адзін раз...

– Пакуль не. Але калі-небудзь мы пагаворым пра гэта, Анатас. Не сёння. Пасля таго, як папрацую добра над рукапісам.

– У маім выдавецтве самыя лепшыя і дасканалыя кампутары ў свеце. Звышмагутныя і звышразумныя – інтэлектуалы найвышэйшага гатунку. Яны і зробяць за цябе ўсю чарнавую працу. І перакладуць на ўсе мовы свету. Галоўнае, што ў творы закладзены твае думкі і ідэя.

– Не, Анатас, рана гаварыць яшчэ пра выданне.

– Ладна, не будзем пакуль гаварыць. Як ты кажаш, ніколі не позна вярнуцца да гэтай тэмы. Аўтар ты, табе і ставіць умовы. Ды вось што яшчэ, дарагі Антон, – наведвальнік узяў чарачку, падняў руку, запрашаючы тое ж зрабіць і мне. – Зазірнем на імгненне ў будучыню. Ты справішся… За выданне кнігі ты атрымаеш… Я пералічу два, не, тры мільёны даляраў. Але з адной умовай – ты іх патраціш толькі на выданне тваіх кніг. І ні на што іншае. Ні цэнта на нешта іншае.

Я зніякавеў і здранцвеў – яшчэ нічога не зроблена, а мой патрон распластваецца ў абяцаннях. Не зусім сур’ёзна з яго боку, вельмі несур’ёзна.

– Нічога не разумею! Ці мне тое сніцца?

– Давай лепш вып’ем. Разумею, у цябе галава кругам пайшла і ногі сталі ватнымі, – гэтулькі звалілася на цябе за такі кароткі час. Але я за свае словы ў адказе, ніколі нікому не хлусіў, – таму будзе ўсё так, як ты вырашыш.

Мы выпілі, паставілі шкалікі на стол. Заказчык падняўся з крэсла. Падышоў да вешалкі, узяў свой плашч, накінуў на плечы.

– Дзякую, Антон, за каралеўскі прыём! Мне пара. Да сустрэчы!

– Да сустрэчы, спадар Анатас!

– А табе, спадар Антон, я жадаю як найлепш рэалізаваць сваю задумку. Хай пастаянна спадарожнічае табе натхненне!

Мяне не пакідала адчуванне няёмкасці і нейкай незразумелай вінаватасці, а недзе і трывогі. Я як бы ўсё роўна падпадаў пад залежнасць гэтага чалавека, павінен быў падпарадкоўвацца яму, слухацца яго... Хаця чаму – падпарадкоўвацца? Хіба ж вялікія мастакі і кампазітары, літаратары і скульптары не пакланяліся залатому цяльцу? Той жа Мікельанджэла Буанароці. Ці Амадэй Моцарт. Во, гэта ж Амадэю чорны чалавек заказаў рэквіем. І ў мяне нешта накшталт гэтага атрымліваецца... Але я, у адрозненні ад той сітуацыі, не абмежаваны тэрмінамі...

Якому мастаку снілася такое, такі заказ?

– Дзякую, Анатас, але я адчуваю усё роўна нейкую ніякаватасць... Такі ганарар…

– Глупства, дарагі мой дружа, вялікае глупства! – перайшоўшы ўжо канчаткова са мною на “ты”, усклікнуў Алкепаў. – Проста я веру ў твой талент. Я ж – як-ніяк – і мецэнат, фундатар... Ты спытаеш, навошта гэта ўсё мне? Адкажу – можа я хачу з гэтага мець свой навар, сваю выгаду. Ты ўвойдзеш у гісторыю як вялікі майстра-мастак, а нехта недзе і пра мяне радок напіша: “Дзякуючы мецэнатству бізнесмена Анатаса Алкепава ліцвін мастак Антон Клімовіч, пераступіўшы парог няўпэўненасці і творчага застою, стварыў сусветна вядомы шэдэўр!” Ну, як – гучыць?

1 ... 180 181 182 183 184 185 186 187 188 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)