Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 183 184 185 186 187 188 189 190 191 ... 379
Перейти на страницу:

Немцы гергеталі на сваёй мове, рагаталі, жартавалі між сабой. Нейкі высокі, і адзенне было не такое, як у іншых, аддаваў каманды і загады. І людзі, што былі ў касках, слухаліся яго. На хлапчука ніхто не звяртаў увагі, і ён асмялеў, абышоў машыну і з другога боку, стаў спераду, пакратаў пальцам фары, правёў паласу па брудным шурпатым шкле.

Дзядзькі, што прыехалі да іх, падаліся хлопчыку не злымі.

Яны штурхалі адзін аднаго, абліваліся вадой, калі мыліся, але пра што яны гаварылі, зразумець не змог. Адзін з іх, што корпаўся ў сваёй валізцы, дастаў з яе нейкую бліскучую паперчыну, нешта загорнутае ў ёй, і падазваў да сябе Сіліча. Хлопчык не ведаў, падыходзіць да яго ці не. Але, убачыўшы ў яго светлых вачах давер і дабрыню, ступіў наперад.

Незнаёмец выдаўжыў руку з бліскучым невялічкім пакуначкам.

“Браць ці не? Бацькі заўсёды гаварылі, што ніколі нельга нічога браць у невядомых людзей”.

– Бітэ, бітэ, – гаварыў даверліва мужчына ў форме афіцэра – у яго былі чорныя валасы і тварам быў нечым падобны на брата Толіка. – Бітэ...

Петрык усё ж недаверліва паглядзеў на незнаёмцаў, такіх непадобных на забалацянскіх людзей, а таму і незразумелых і неспадзяваных, і рука паміма волі падалася да бліскучага падарунка – як міласціну ўсё роўна прасіў. Але такога адчування на той момант у яго не было, ён яшчэ не ведаў, што такое міласціна, толькі бачыў, як жабракі, праходзячы вёску, прасілі ў людзей хлеба...

То пазней ужо, калі прыходзілі да іх бежанцы недзе з-пад Смаленска, калі хворая жанчына ўпала на зямлю, укленчыла перад маці, шаптала асмяглымі вуснамі: “Паміраю, людцы добрыя, ці не выратавалі б мяне ад смерці?..” Маці не пагнала з двара чужынку, падхапіла яе пад пашкі і амаль зацягнула да парога. Жанчына нічога не прасіла, толькі ўмольвала выратаваць ёй жыццё. Яна раз-пораз кашляла – глуха, надрыўна...

– Нэме, нэме, брать, вкусно, – падахвочваў афіцэр, пры гэтым не пераставаў даверліва ўсміхацца, чакаў, калі хлопец возьме ад яго салодкі ласунак.

Петрык узяў з рук пакуначак і не ведаў, што з ім рабіць – разглядваў як нейкую дзіваванку. А ўсе глядзелі на яго, чакаючы, калі на яго вачах народзіцца радасць і паспытае тое, што трымаў у руках. Хлопчык круціў у руках бліскавічны дарунак і, хоць забі, не ведаў, што з ім рабіць.

Тады афіцэр здагадаўся, чаму разгубіўся хлопчык. Ён сам разгарнуў пакуначак, зашамацеўшы абгорткай, адламаў ад пласцінкі колькі квадратных карычневых частачак, паднёс да рота зніякавелага хлапчука, зноў падахвоціў:

– Эсэн, бітэ, кушать, вкусно...

Пятрусь узяў карычневыя квадрацікі, якія ўжо раставалі на вачах і прыліпалі да пальцаў, паклаў у рот. Тады адразу і зразумеў, што гэта было. Такога смакоцця ён, здаецца, ніколі не спрабаваў. І таму па-дурному заўсміхаўся, гледзячы ўжо вясёлымі вачыма на ўсіх, хто стаяў над ім, і ўжо не смяяўся натоўп, а рагатаў з яго недаверу і недасведчанасці, з яго радаснага нечаканага адкрыцця.

Больш Пятрусь Сіліч не асмельваўся адломваць долькі ад шакаладу, загорнутага ў такую бліскучую і прыгожую абгортку, бо падумаў: “А Верка? А маці?..” Ды і падумаў пра тое, што добра было б піць гарбату, па кавалачку адломваючы і адкладваючы на далей... Дзе ж такога смакоцця раздабудзеш па такім часе?

Таму ён загарнуў пакецік і кінуў запазуху, паказваючы, што есці пры ўсіх і ўсё не будзе – у яго яшчэ дома ёсць тыя, каму ласунак прыйдзецца да спадобы...

Калі адсмяяліся, калі аціхлі, калі супакоіліся і нешта зразумелі, то той жа афіцэр, ужо стаўшы сур’ёзным, зноў засунуў руку ў свой чамадан-сумку, дастаў адтуль і яшчэ некалькі плітак шакаладу, падаў хлапчуку:

– Бітэ... Ду іст швестэр унд мутэр... Бітэ... Сестра, мать...

Нехта даў бохан хлеба, хтосьці пакет цукру... Надавалі столькі, што ён усё гэта не мог увабраць у свае дзіцячыя рукі – і багатым чалавекам ён ішоў дадому.

Не вытрымаў, падбег да яго самы лепшы сябрук Віцька Дударэнка, здзіўлена паглядаў на яго і на тое, што ён трымаў у руках, спытаў:

– За што яны табе столькі падаравалі?

– А ні за што. На і табе, мне не шкода, – спыніўся Пятрусь, аддзяліў і Віцьку плітку шакаладу, цукар і пачак пячэння.

Сябра стрымгалоў кінуўся дадому, каб пачаставаць сямейнікаў салодкімі ласункамі.

Пятрусь ведаў, што не вельмі і вялікае багацце нясе ён дадому. Бацька з маці, калі адышлі чырвонаармейцы і падступаліся да Бабруйска немцы, падаліся ў горад, у якім нікога не было – ні чужых, ні сваіх. Усе крамы былі аддадзены на разрабаванне (усё роўна немцам усё дастанецца!), і бацькі прынеслі адтуль столькі ўсяго-усялякага, колькі здолелі панесці. Яны закаплі ўсё тое ў агародзе, пад яблыняй. Петруся на той час адправілі гуляць на вуліцу, каб не падгледзеў, каб не выдаў потым незнарок ці суседзям, ці тым жа немцам... Але ён падгледзеў адным вокам. Але ён не такі дурны, каб каму расказваць пра тое, язык распускаць не прывык, хоць і быў яшчэ малечай...

1 ... 183 184 185 186 187 188 189 190 191 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)