Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 179 180 181 182 183 184 185 186 187 ... 332
Перейти на страницу:

Мне прыйшлося няўцямна паціснуць плячыма:

– Ніколі не рабіў пад заказ... Хіба што раней – камуністычную наглядную агітацыю... Брэжнева, Суслава, Усцінава, Леніна...

Госць кісла ўсміхнуўся:

– То не заказ. То – прымус. Хаця да якасці тых прац я прэтэнзій не маю. Яны – бездакорныя. Я ж раблю заказ без загаду. Толькі выказваю, што б мне хацелася. Але – найперш вам. Дык, усё-ткі, колькі? У валюце. У тых зялёных, так сказаць, “драўляных”, амерыканскіх...

Госць глядзеў на мяне, дзівячыся, напэўна, маёй разгубленасці і ніякаватасці.

– Не ведаю, – шчыра прызнаўся я, стараючыся не сустракацца з яго позіркам. – Я ніколі не ацэньваў свае работы... Тым больш у валюце.

Заказчык дазволіў сабе засмяяцца. Наліў яшчэ па кроплі. Зноў прыкусілі скрылікамі лімона. А каньяк быў ніштаваты – галава не туманілася, святлела.

– Тады я, як кажуць, бяру ініцыятыву ў свае рукі, прызначу сам кошт вашай працы. Рэальны, так бы мовіць. За талент, які яшчэ не раскрыты. І мая цана будзе няпоўнай, мізэрнай, маючы на ўвазе сапраўдную каштоўнасць у будучым.

– Я яшчэ не пачаў, а вы мне такія авансы... – паглядзеў з недаверам на яго – блюзнерыць?

– Ну, то ўжо мой клопат, – не падтрымаў мяне Анатас. – Я мог пра гэтага і зусім прамаўчаць. Вяртаемся да галоўнай нашай тэмы. Вашую будучую працу я ацэньваю ў...

Міжволі навастрыў вуха, застыў у трывожным чаканні. Было чамусьці крыху смешна, а ў той жа час…

Мой заказчык вытрымаў паўзу, а пасля глуха, гледзячы некуды ўбок, прамовіў:

– ... ну, дапусцім, спынімся на пяцідзесяці тысячах.

Ніводная жылка не ўздрыгнула на маім твары. Абыякава аднёсся да слоў госця. Хаця самы час быў ці пакрыўдзіцца, ці ўскочыць з крэсла і крыкнуць, што такой цаны не існуе, што яна нерэальная...

Але госць, пэўна, так не лічыў. Глянуў на гадзіннік, за акно, за якім было пахмурна ўжо і ветрана:

– Так, пяцьдзесят тысячаў. Дзесяць тысячаў – цяпер, як аванс.

Дастаў з кейса пачак стодаляравых купюр, паклаў на паліраваны столік – побач з пляшкай каньяку.

– І яшчэ ёсць пытанне. Вы любіце працаваць толькі ў сваёй майстэрні, ці зможаце і ў мяне на рачным караблі? У мяне карабель – як храм. Я ствару вам усе ўмовы – камфорт, утульнасць, цішыню... Мог бы і сюды прыходзіць, але бяда ў тым, што павінен неадлучна знаходзіцца на камандным мосціку – там у мяне пульт кіравання, з дапамогай якога звязваюся з ўсім светам...

– Ды мне, па-сутнасці, усё роўна...

– Гэта вельмі добра. Заказ мой не тэрміновы. Да яго вы можаце прыступіць тады, калі будзеце гатовы. А за гэты час з’ездзіце ў Еўропу, у Парыж, купіце на Ман-Мартры самыя лепшыя фарбы... Хаця і на маім караблі ўсяго гэтага будзе ўдосталь... Але – як пажадаеце самі. Дык як, згода, спадар Антон Клімовіч? Ці нешта я не так вам растлумачыў?

– Усё так. Я даю згоду. Але ж...

– Не хвалюйцеся ні пра што, – апярэдзіў мае сумненні наведвальнік, – хай вас нічога абсалютна не непакоіць. Я разлічваю, што вы за сеансаў пяць зробіце ўсю працу. За кожны раз я вам буду выкладваць такую ж суму. Не паспееце за пяць, буду пазіраваць больш. І плаціць буду столькі ж. А не, дык можаце і тыдзень працаваць, і месяц, а спадабаецца – дык і год, і два...

Анатас выпрабавальна глядзеў на мяне, усміхаўся.

– Год-два? Смешна... Але дзіўна ўсё неяк... І – незразумела.

Госць падняў чарачку. Падняў і я сваю. Дзынкнулі, як змацавалі тым самым нашую дамову.

– Рады, Антон, што вы пагадзіліся. Адно толькі апошняе ўдакладненне – пад час працы вы маўчыцё, ці любіце размаўляць?

– А гэта залежыць ад настрою. Калі цікавы субяседнік, то магу і гадзінамі размаўляць.

– Цудоўна! – абрадваўся госць. – Я пастараюся быць цікавым субяседнікам. А пра што вы любіце найбольш пагаварыць?

– Пра ўсё – пра рэлігію, пра космас, пра каханне...

– Выдатна! Выходзіць, я не да канца ацаніў вас. І я на гэтыя тэмы люблю гаварыць. І пра Біблію, і пра космас... Я паслухаю вас, а вы мяне....

Хацелася ўсё ж удакладніць, калі прыблізна мы прыступім да працы, але мяне апярэдзіў заказчык:

– Ведаю, вам трэба настроіцца на маю хвалю. Таму, думаю, што месяц ці два будзе для вас дастаткова. Ды вы акурат і падгоніце тое, што не церпіцца вам скончыць – сваю дарогу да Сафійкі. Не крыўдуйце, што падгледзеў, карціна ж на відавоку...

“Здаецца ж, я накінуў на яе тканіну... Ці зноў у мяне дурыкі ў галаве пачалі скакаць? Даўно ж не піў... Ну, ды ладна, не вялікая бяда, хаця страшэнна не люблю паказваць чужому воку задуманае, яшчэ і не распачатае нават...”

1 ... 179 180 181 182 183 184 185 186 187 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)