Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 177 178 179 180 181 182 183 184 185 ... 332
Перейти на страницу:

Жонка адсунула ад сябе кубак:

– Дарэчы, пра грошы... Тут адзін дзівак званіў, і потым заходзіў да нас, пытаўся, ці не змог бы ты намаляваць яго партрэт. Абяцае харошы ганарар, але дамаўляцца пра кошт працы будзе толькі з табою...

– Дзе я быў у гэты час?

– Дзе, дзе... Сам ведаеш, дзе...

– А, ну так, – я, мусіць, пачырванеў, схіліў галаву і дакрануўся губамі да брыжыка кубка, што падаравала малодшая дачка Таццяна з прычыны дня маіх народзінаў, каўцянуў гаркава-салодкі напой. – Вось скончу гэтае, што задумаў, а на гэта трэба тыдняў два-тры, тады ўжо можна і пра партрэт падумаць...

Кабета мая не пярэчыла, але ж і не выказала шчырую згоду ці падтрымку маім задумкам. Бо ведала: дарэмна, ніколі не адмаўляўся ад задуманага, хаця і не любіў гаварыць пра іх загадзя, каб не сурочыць…

– Ну, вырашай свае праблемы, а я пабегла, – паднялася Ліка з табурэціка.

Праз хвіліну шчоўкнуў на дзвярах замок, і я застаўся адзін. Жонка спяшалася да свайго дзевятага “б” класа, – выкладала гісторыю Ліцвініі.

Зазваніў тэлефон. Старэйшая дачка, Ірына, студэнтка сталічнага ўніверсітэта цікавілася, ці знайшоў я для яе ў бібліятэцы, у падшыўках газет песні бардаў апошніх дзесяці гадоў – пісала нейкую навуковую працу. Самой не хапала часу на пошукі, даручыла тое мне. Думала, пэўна, што ў мяне таго часу – бяры, не хачу.

– Не, дачка, пакуль не дабраўся да бібліятэкі. А калі табе трэба гэта – калі апошні дзень?

– Праз дзён пяць.

– Заўтра ж выканаю тваю просьбу. Як вучоба?

– Ды нічога, хвастоў няма...

– Ну то і добра.

– Тады – будзьма!

– З Богам!

Майстэрня мая недалёка ад дому. Калі ехаць тралейбусам, то чатыры прыпынкі. А калі іду напрасткі, то адольваю дарогу за паўгадзіны. Ды яшчэ хвілін пяць праходжу сасновы ці то парк, ці барок. І ў ім заўсёды люблю затрымацца, пастаяць якую хвіліну, паслухаць, як картавяць вароны...

А бывае і ціха. Гэта калі яны злятаюцца на зборышча ў іншае месца – недзе за горад, за Навабеліцу, туды, дзе высокія сосны. Тады прыемна стаяць у цішы, слухаць, як коціцца пошум па вяршынях дрэў. У сэрца ўсяляецца радасць, і чамусьці верыцца, што за дзень удасца нешта зрабіць... І думаецца ўжо светла, і мроіцца мажорна: “Ну, сёння ўжо абавязкова схаплю за хвост жар-птушку, нікуды яна ад мяне не падзенецца...”

Але на гэты раз ў сасновым астраўку, пасярод вялікага горада, не затрымліваюся. Нават не заўважаю яго. І не чую сварку варон. А мо іх і не было, не прыкмеціў, – спяшаўся да мальберта. Не ведаў, куды падзець рукі: яны смылелі і свярбелі, як быццам дакрануўся да крапівы ці бадзягі... І ад дома да майстэрні не прайшоў, як на крылах праляцеў.

Уставіў у шчылінку жоўты медны ключык, павярнуў яго два разы. Патыхнула з пакоя алейнымі фарбамі, растваральнікам і ацэтонам, у якім мыў колькі дзён назад пэндзлі, аліфай – і яшчэ нечым, чым і павінна пахнуць мастакоўская майстэрня...

Батарэі ацяплення, як заўсёды, ледзьве цёплыя. Але то яшчэ не бяда – холад ці прахалода падбадзёраць мяне, не дадуць расслабіцца.

Пэндзлі вымытыя – тырчэлі ў розныя бакі ў гліняным глечыку, які мне падараваў кераміст Пушкар. Нябожчык ужо, на вялікі жаль. Акрамя глечыка ён падараваў мне яшчэ і маладую пару закаханых – Яся і Яніну. Дзве гліняныя фігуры. Ён – з касой за плячыма, у капелюшы, які ледзьве ліпіць на макаўцы, яна – з кветкай-рамонкам у руцэ. Ясь задаволены, самаўпэўнены. Яніна ж паглядае на яго з трывожным чаканнем, са спадзяваннем, затоена і закахана... Яны ў мяне стаяць пастаянна і даўно – побач са мной, на ўзвышку, на шафе, упоравень з маімі вачыма, – і я іх бачу штодня, калі стаю каля мальберта...

Мікола Пушкар – адмысловы кераміст. З гліны вырабляў такія рэчы, што дух захоплівала. Усё, што выходзіла з яго рук, жыло і дыхала. Во як і яго гліняны хлопец з дзяўчынаю... Бог, як вядома, з гліны стварыў Адама…

Падалося, што яны павіталіся са мной, пакланіліся мне, – як падахвочвалі да працы. Адказаў на іх вітанне кіўком галавы, пільна пры гэтым паглядзеў на абаіх – ці не пасварыліся за маю адсутнасць, ці не пакрыўдзіў чым хлопец дзяўчыну. Не, здаецца, яны па-ранейшаму вясёлыя, дасціпныя... То яны пад маім позіркам стаіліся, а калі мяне няма, што яны тут вытвараюць, – аднаму Богу і вядома...

Зразумела, што кватарант мой – Мышук – спаў, забіўшыся ў валёнак. Не ведаеце, хто такі Мышук? О гэта страшны звер, на вочы яму не пападайся! Але пра яго раскажу пазней, як пара прыйдзе…

1 ... 177 178 179 180 181 182 183 184 185 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)