Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 176 177 178 179 180 181 182 183 184 ... 332
Перейти на страницу:

– Дык хто ж ты тады, Яніна?

– Я – пасланніца твайго Голасу. Энергія Кахання. І па сумяшчальніцтве – дух тваёй моцы, тваёй сілы, твайго здароўя і натхнення.

– Чаму ж я раней не чуў пра цябе, і не ведаў цябе?

– Значыць, не прыйшла на тое пара. Не прабіў, як кажуць, яшчэ час. Не адліты яшчэ для таго званы...

Здушыў у сабе дыханне. Пачутае не ашаломіла, мо і не здзівіла, але нечым насцярожыла.

– А цяпер?

– Ты паклікаў мяне – і я прыйшла.

– Як жа я мог паклікаць цябе, калі не ведаў пра тваё існаванне?

Яніна заўсміхалася:

– Ведаў. Ты проста забыўся, бо быў шчаслівы... А ў цяжкія хвіліны ўсе ўспамінаюць нават тое, што адбывалася з імі і тысячы гадоў назад...

– А дзе ж тады мой Голас, з якім гаварыў перад тым, як прыйшла ты?

– Адпачывае. Бо стаміўся ён ад цябе. Усе мы некалі стамляемся. Як і зняможылася ад цябе твая жонка, знясілела ад тваёй неабгрунтаванай рэўнасці.

Яе балючы папрок прапусціў міма вушэй, спытаў пра іншае, што хвалявала найперш:

– Я магу паклікаць яго зноў, каб параіцца, папытацца, ці правільна раблю, ці правільна гавару і думаю...

Зноў усмешка, але не здзеклівая, а паблажлівая. Яніна як бы гаварыла: “Ну што возьмеш з неразумнага немаўляці...” Яна паклала сваю даланю на маю левую грудзіну, дзе білася сэрца, і пачала ўслухоўвацца, як яно працуе.

– Уяві, якім было б тваё жыццё, каб ты правяраў і вывяраў бы свой кожны крок... Калі б ты чакаў парады ці папярэджання аб тым, што паслізнешся, то ты і саломкі падсцяліў бы, ці не так?.. Ты ж сам увесь час не шукаў лёгкага жыцця, а чаму цяпер хочаш ухапіцца за тую выратавальную саломінку?

– Даруй мне, Янінка! Я не пра тое, мусіць, папытаўся. Проста мне стала вусцішна ад адзіноты. І ад таго яшчэ, што нечакана-раптоўна перапынілася з ім гаворка. А хацелася задаць яму ўсяго толькі адно-адзінае пытаннечка... Ці не пакінуў ён мяне назусім? Ці ўбачымся калі, ці адгукнецца, як яго паклічу?

– Свой Голас, Антон, сваё другое “я” ніхто ніколі не кліча. Ён сам прыходзіць. Бо ведае, калі трэба прыходзіць. І – ніколі не спазняецца. Як і не абганяе час. О, мне зноў пара пакінуць цябе... – спахапілася раптоўна Яніна. – Дзявочае сэрца заходзіцца ад болю. Вось-вось разарвецца... Ад няўдалага кахання на ім раны... Просіць вярнуць яе на планету Ахутавана.

Здаецца, пачуў, як зашамацеў яе накрахмалены беласнежны халацік – як быццам вецер успароў апалае асенняе лісце пасля першых прымаразкаў, і той слабы павеў крануўся маёй шчакі. Мо то і пах духоў даляцеў да мяне, ды нейкіх асаблівых, невядомых…

І я паплыў над зямлёю, укрыўшыся прасцірадлам з зорак і Валацужнага Шляху... І хораша плыць мне над паселішчамі, марамі, над гарамі і лясамі, над тысячагоддзямі...

Ужо нічога не чуў і не адчуваў. Ці то стаў глухі і абыякавы, ці сапраўды наўкола ўтварылася тая цішыня, якая жыве толькі ў небе. А мо то і не цішыня пачувалася там, узрушэнне, а мой слых знаходзіўся не на той хвалі, – што найперш і радавала мяне. Бо вельмі засумаваў па цішыні...

Мройна... Улежна... Спакойна...

Я – павуцінка ў Сусвеце, і не ведаю, куды прыб’юся, да якога берага мяне вынясе мой карабель Часу...

Здаецца, я засынаў...

10.

Прачнуўся ў добрым настроі.

У целе – бадзёрасць, жаданне ўзяцца за пэндзаль і намаляваць тое, што бачыў у цудадзейным сне. Нешта па матывах Далі і Брэйгеля, Веласкеса і Гойі... Як жывыя перад маімі вачыма бегалі, мітусіліся фантастычныя паўчалавечыя-паўзвярыныя вобразы. Яны то знікалі, то зноў з’яўляліся, вынырваючы нечакана з куродымнага туману, рагаталі, узмахвалі рукамі ці крыламі...

Пра нешта бязгучна гаварылі між сабой, не звяртаючы на мяне увагі, але стараліся не знікаць з поля майго зроку, – тым самым падштурхоўваючы мяне да дзеяння... Быццам хацелі сказаць: малюй, інакш не адчэпімся. Ведаў, што гэта сапраўды так…

……………………………………………………………

Жонка зрабіла некалькі бутэрбродаў паставіла на стол кубак гарбаты. Глядзела на мяне дапытліва, маўчала, – толькі нядоўга, папыталася:

– Цябе нешта непакоіць? Нейкі задумлівы, разгублены, адказваеш неўпапад...

– Ды не, звычайны неспакой, які надараецца перад пачакам працы...

– І больш нічога? – зноў дапытваецца, пільна гледзячы мне ў вочы. – Ці ў цябе чарговы прыступ рэўнасці, прызнайся?

– Ніякіх прыступаў няма, праўда.

Маўчанне. Глытаю гарачую гарбату, жую бутэрброды.

– Доўга сёння будзеш у майстэрні?

– Не ведаю. Мо і затрымаюся. Лынды біў апошнія дні... Даганяць трэба згубленае. Ды і грошы трэба. Сорамна перад табою. Ты знясільваешся на працы, прасвятляючы розум юных дурняў, а я таплю ў віне свае няўдачы... Пацярпі трошкі, у мяне такое адчуванне, што я... ну, ладна, не буду пра яйка, якое яшчэ чубатка не знесла. А грошы трэба – без іх ні туды, і ні сюды...

1 ... 176 177 178 179 180 181 182 183 184 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)