Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 174 175 176 177 178 179 180 181 182 ... 332
Перейти на страницу:

– Вось, цар, якія вашы святыні!

А ўжо далей, пачынаючы з 28-га верша...

Калі ж вавіланяне дачуліся пра тое, вельмі ж абурыліся і паўсталі супраць цара, і прамовілі:

– Цар зрабіўся Іўдзеем. Віла разбурыў і забіў дракона, і тым самым аддаў смерці жрацоў. Аддай нам Данііла, іначай мы заб’ем цябе і дом твой...

І аддаў цар Данііла ў рукі вавіланянам.

“Яны ж кінулі яго ў роў ільвіны, і ён там прабыў шэсць дзён. У яме было сем ільвоў, і давалася ім па два целы і па дзве авечкі; а ў той час не давалі іх, каб яны, галодныя, з’елі Данііла...”

А жыў тады ў Іўдзеі другі прарок – Авакум. Зварыў ён зацірку і ішоў на поле, каб аднесці жнеям. З’явіўся Анёл Гасподзеў і сказаў Авакуму, каб аднёс той абед у Вавілон да Данііла, у роў ільвіны. І сілай Духа Святога перанёс прарока на прызначанае месца.

Абрадваўся Данііл, што Бог успомніў пра яго, і падняўся ён, і еў...

Цар быў упэўнены, што ільвы з’елі прарока. Перажываў вельмі, шкадаваў, што аддаў яго на з’ядзенне ільвам.

На сёмы дзень прыйшоў Персіянін, каб паспачуваць аб Даніілу. І, падышоўшы да глыбокай ямы, зірнуў туды. І радаснае здзіўленне ахапіла яго – Данііл сядзеў і нешта ціха напяваў, схіліўшы галаву.

Радасна і гучна ўскрыкнуў цар:

– Данііл! Ты жывы?!?

Нічога не адказаў Прарок. Нават і не зірнуў убок цара.

Тады ўпаў на калені Персіянін, разумеючы, пераканаўшыся, хто перад ім, якую віну ўзяў на сваю душу.

І прамовіў цар гучна і пранікнёна:

– Вялікі Ты, Гасподзь Бог Даніілаў, і няма іншага акрамя Цябе! Я канчаткова паверыў у Цябе! Даруй мне мой грэх!

“І загадаў падняць Данііла з ямы, а вінаватых у яго пагубленні ўкінуць у той роў, – і яны ў той жа момант былі з’едзены ў прысутнасці яго...”

Данііл, цар, яма, прарок Авакум... Што азначаў кожны з іх? Што хацеў сказаць нам, нашчадкам, Данііл, аб чым папярэдзіць? Што таму, хто шчыра верыць у слова Божае, нічога не пагражае? І што нельга пакланяцца прыдуманым ідалам, а толькі Богу аднаму?

Як дакапацца да сутнасці, як прачытаць між радкоў тое, што не адкрывалася простаму смяротнаму?

Ісціна – у Богу. Яна ў Святое Пісанне ўкладзена не намі, а апосталамі і прарокамі. І з таго тэкста, нават калі ён, на наш нявопытны і неадукаваны погляд, затуманены і незразумелы, – ні ў якай меры не павінна нічога падвяргацца сумненню.

І трактаваць Ісціну нельга інакш, як тое і пададзена ў Кнізе Кнігаў. Не сумнявацца, а проста верыць, што так яно было і сапраўды. Таму што вера ў Вышняга – ёсць вера ў нябачнае, што ёсць духоўнае і магутнае.

Пра тое мы гаварылі з маім Голасам пасля таго, як ён даведаўся, што мне ў жыцці выпала незвычайная і цяжкая, поўная прыгод і нечаканак, дарога.

Я ж пра тую дарогу яшчэ анічагуські не ведаў, не здагадваўся нават.

Пра яе можа і ведаў, але нічога не гаварыў мой Голас...

……………………………………………………………

Прахопліваюся ад таго, што мяне нехта трымаў за руку.

– Ты зноў, Антон, глупствам займаешся, – дакорліва шэпча мне знаёмы голас.

Вакол цемра. Ці гэта я не магу расплюшчыць вочы?

– Якім глупствам?

– Зноў некуды ўцякаеш. Колькі ж можна цябе вяртаць? Баюся, што гэта можа ўвайсці ў прывычку. А я кожны раз не магу быць побач з табою.

“Адкуль вяртаць? Якая прывычка?”

Да мяне ніяк не даходзіў сэнс яе слоў. Выплывала наміткай, як з небыцця іншага свету ці жыцця, адкуль я прыйшоў, і куды імкнуўся вярнуцца зноўку.

– Ты сёння зноў дзяжурыш?

– Дзяжуру.

– Дачка ці жонка прыходзілі да мяне?

– Прыходзілі. Але іх супакоілі, сказалі, што табе ўжо нашмат лепш. Прасілі цябе не турбаваць. Яшчэ дадалі, што ў цябе глыбокі сон, і што гэта спрыяльна табе...

– Паверылі?

– Не ведаю...

– Як я трапіў сюды?

– Цябе прывезла хуткая дапамога.

– І што са мной здарылася, што адразу сюды прывезлі?

– Ты сядзеў на лаўцы ў скверы і заснуў. Колькі ні будзілі, колькі не трэслі за плечы, ты ні на што не рэагаваў. Нехта крычаў: “Алкаголік, сярод белага дня набраўся, праходу ад такіх няма…” Чаго не лёг у бальніцу, як і намеціў цябе пакласці Сяргей Піліпавіч?

– Я і ішоў якраз да яго, ды захацелася трохі пасядзець на адзіноце.

– Вось і пасядзеў…

…Так і не мог зразумець – ці то глыбокая ноч ахутала наваколле, бо не гарэла нідзе святло, ці склеены мае вейкі, што ніяк не магу зірнуць на Яніну? Адзін толькі дотык яе адчуваў, і не прымаў рукі.

– Я пайду, – сказала ціха медсястра. – Пара мне...

– Куды?

– Як куды? Працаваць... Хіба толькі ты адзін у мяне?

– Яшчэ прыдзеш?

У адказ – маўчанне. Калі ж яна прыняла руку, я адразу абвяў. Зрабілася не тое што блага, а дужа кепска. Нават страх падступіўся – ці выжыву хоць?! Мне бачылася, што я апынуўся ў высокіх снежных гарах, што іду па схіле. Баяўся толькі, што магу паслізнуцца і шусьнуць уніз – у бяздонную прорву, дзе небыццё, дзе цемра і холад...

1 ... 174 175 176 177 178 179 180 181 182 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)