Вужык. Голуб на плячы. Дак
- Автор: Бароўскі Анатоль
- Год: 2012
- Язык: белорусский
- Год: Палесдрук
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:
На падлозе, каля яе ног, былі Саямавы дзоры. (Дык дзоры засталіся – і яны маюць яшчэ магічную сілу?!)
Хто іх дастаў з маёй валізкі? Чаму яны аказаліся каля ног Яніны? Яна ці хто іншы падсунуў іх? Я зразумеў, што можа адбыцца праз секунду-дзве, калі яна ўсуне ногі ў цёплыя тапкі.
Мне хацелася крыкнуць, каб яна не рабіла таго – не дакраналася да дзораў, бо хапіла ж з нас выпрабаванняў-іспытаў, – але ў мяне акамянеў язык і я не мог вымавіць ні слова, тым больш не мог закрычаць – папярэдзіць…
Яна ж глядзела на мяне праз прачыненыя дзверы, усміхалася, нават мірганула мне, падбадзёрваючы, дзякуючы, што спраўдзіліся яе ўсе жаданні, – як бы разважала-вагалася – ісці ёй у ванную босай ці ў дзорах…
Я са страхам чакаў, што яна зробіць, і не мог ужо ўмяшацца ў сітуацыю – не кіраваў ёю: нехта адабраў ад мяне такую магчымасць.
Мне было страшна, трывожна і неспакойна.
Яніна пазяхнула, пацягнулася, выдаўжыўшы рукі над галавой, ужо не гледзячы на мяне, паспрабавала адшукаць нагамі пакаёвыя пантоплі…
І…
8.
– Бзз-ззз-ззззззззззззз!.....
Санаторый “Бярэсце”,
25 лістапада – 5 снежня 1998 года
Курт – сябар Петруся
Дакументальная аповесцьпра Пятра Сіліча, на вялікі жаль, нябожчыка, якому ў гады вайны было пяць-сем гадоў...
Яго бачанне вайны...
“І зразумеў я, што няма інакшай
мудрасці для нас, чалавекаў, акрамя той,
што трэба быць па-чалавечы добрым і
мужным, – у часы бурнаплыннай мала-
досці і на марудлівым сконе дзён”.