Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 175 176 177 178 179 180 181 182 183 ... 379
Перейти на страницу:

4.

Усё адбывалася як у чароўным сне.

Мяне ўсё яшчэ не пакідала недаўменне – то сон, а цяпер ява, ці перад гэтым было ўсё явай, а цяпер у летаргічным сне? З маёй свядомасці ўцякла рэальнасць, сапраўднасць, – і я не ведаў ужо, як паводзіць сябе, каб не нашкодзіць самому сабе, каб мяне не напаткала расчараванне, – як тое было не раз у маім жыцці…

Здаецца, сапраўды стала лягчэй пасля Янінчынага напою.

Калі ішоў да ваннага пакойчыка, то адчуў, што перастала кружыцца галава. Знайшоў новае лязо, уставіў у станочак, – хацеў выбрыцца чыста-чыста, каб мая жонка не дала мне ніводнай заўвагі, нават не падумала, што я паленаваўся з’явіцца перад ёю ў найлепшым выглядзе…

Пасля яна прыйшла да мяне, прытулілася ззаду, як рабіла некалі, шчакой дакранулася да пляча:

– Антон, у мяне такое ўражанне, што я ніколі і не з’язджала адсюль…

– І я так падумаў. Ну, хіба з’ездзіла некуды ў адпачынак – па пуцёўцы.

Не паварочваўся да яе, адцягваў тую хвілю духоўнага яднання, бо зноў жа баяўся, баяўся прызнацца сабе, што ўсё, што адбываецца, – ненатуральна, і Яніна – прывідная, і я сам – невядома хто і ў якім вымярэнні жыву.

– Ты хутка будзеш гатовы? – прашаптала затоена.

– Так.

Памыўшыся, выйшаў з ваннай. Дастаў з шафы святочнае адзенне, якое не апранаў ніводнага разу пасля таго, як з”ехала Яніна. Апранаўся няспешна, каб адцягнуць той урачыста-святочны момант… Мусіць жа жонка хацела наладзіць Свята Сустрэчы, Свята Вяртання да саміх сябе… І я павінен быў падпарадкоўвацца яе жаданню, яе капрызам, не патураць ёй, а рабіць тое, што неабходна абодвум ў такі момант…

За акном яшчэ ссутоньвалася шэрань, яшчэ ноч не спаўзла з зямлі – ледзь-ледзь угадваўся ранак.

Зоркі ўжо згаслі, схаваліся за тоўшчу смугі.

Дзверы на кухню былі зачыненыя, і было там цёмна: гафрыраванае шкло не адсвечвала святло – было там, унутры, цёмна?

Нешта таямнічае і загадкавае адбывалася ў паводзінах жанчыны, якая вярнулася на сваё роднае котлішча.

Мною пачынаў авалодваць невядомы страх – а што там, за цёмнымі дзвярыма? Ці не падрыхтавала яна якую-небудзь горкую нечаканку?

Ціха было за дзвярыма – як і зусім там нікога не было.

Рука міжволі дакранулася да ручкі дзвярэй. Я крутануў яе ўніз, пацягнуў на сябе…

І тады ж адразу ўспыхнула яркае святло зыркай лямпачкі, якой да гэтага не было. Палілася ціхая, прыглушаная музыка невядомага аркестра.

На стале, засцеленым вышываным абрусам, стаяла пляшка “Ліцьвінскага шампанскага”. У крышталёвай вазе стаяла пяць вялізных чырвоных ружаў (пяць гадоў ростані, пяць гадоў іспытаў на выпрабаванне чалавечай годнасці?)… Стаялі ў місах прыгожыя, і таму, мусіць, смачныя стравы…

А за сталом сядзела Яніна ў белай сукенцы – свяцілася ад шчасця. Высокая прычоска (і калі паспела прывесці сябе ў такі святочны выгляд?), усмешка на вуснах, позіркам пыталася, ці здзівіла яна мяне…

Ды не гэта ашаломіла мяне. А тое, што Яніна была падобная на тую, ранейшую, даўнюю, калі мы толькі-толькі пазнаёміліся – было ёй трошкі больш за дваццаць год. Ці можа быць такое на яве, канечне ж, не, такое можа быць толькі ў прыгожым казачным сне…

Значыць, і яна зноўку нарадзілася, як і я на лузе – за Сажом, і ў яе, як у мяне, нараджаліся маладыя жаданні, як казаў Багдановіч?..

“Мне ж гэта сніцца, Мухіко сан, скажы, не маўчы!..”

– Мне гэта сніцца, Яніна? Сніцца, скажы?

– Не, Антон, мой любы, не сніцца. То ты сваім каханнем зрабіў такі цуд. Таму я і памаладзела на дзесяць гадоў. Гэта – ява, і мы з табой – жывыя, сапраўдныя, і мы з табой – закаханыя, і каханне нашае доўжыцца не адно стагоддзе…

Я сеў насупраць. Не зводзіў з яе вачэй.

Калі мы стукнуліся лёгенька крышталёвымі фужэрамі, напоўненымі залацістым нектарам радзівілаўскага гатунку, я міжволі зірнуў на сцяну, якая прыцягнула маю ўвагу… На ёй, усутыч, адна каля адной на аднолькавай вышыні, віселі тры – у памер газетнай паласы – ці то фатаграфіі, ці то малюнкі. На адной з іх я пазнаў Саяму, на другой – Таццяну, на трэцяй… буйным планам фасетачныя вочы Мухіко. Саяма плыў на сейнеры “Чорная пантэра”. Таццяна стаяла ў праёме сваіх дзвярэй і махала (мне?) рукой. А Мухіко ляцела над Токіа – пад ёй былі бачны начныя агні горада…

Калі яна паспела ўсё гэта аформіць і развесіць на сцяне?

1 ... 175 176 177 178 179 180 181 182 183 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)