Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 173 174 175 176 177 178 179 180 181 ... 379
Перейти на страницу:

А потым і ўгледзеў чалавека, ад галавы якога сыходзіла тое святло.

І – пазнаў…

І – не паверыў, гатовы быў перахрысціцца.Быць таго не магло – няўжо Яніна?! Яна стаяла каля акна і чамусьці не асмельвалася падысці – глядзела на мяне, як чакала, калі я абуджуся ад сну і хваробы.

– Ты?! – прашаптаў я асмяглымі губамі, баючыся, што гучным пытаннем напалохаю прывід і ён знікне, як знікаў колькі разоў перада гэтым. – Я не веру сваім вачам. Не можа таго быць, ты мне снішся, так?

Яна ступіла крок да мяне, паказваючы, што я не памыляюся, але сама баялася чамусьці гаварыць. Глядзела на мяне, таяніча ўсміхалася.

– Не, Антон, не снюся я табе… Перад табою сапраўды я – твая Яніна.

– А як ты зайшла да мяне?

– Ты ж забыўся, што некалі, даўным-даўно, шмат гадоў ці стагоддзяў назад ты прымусіў узяць мяне мой жа ключ…

Але ж я ведаю, што мяняў двойчы замок – ламаўся. І той, яе ключ, не мог падысці да замка. Дык як тое разумець?

“Не, гэта не прывід, праўда, Мухіко сан?”

У адказ – маўчанне. Я зноў упаў на падушку. Усё яшчэ не верыў у Янініна паяўленне.Мяне сляпіла сонца сярод ночы. Яна была сонцам, і яе промні спапялялі мяне, адначасова вылечваючы ад хваробы. І я ўжо зноўку не бачыў яе, а толькі сонца – вялікі-вялікі шар і зыркі вакол яго круг, і яно, сонца, прыветна ўсміхалася мне…

Яна, Яніна, няйначай сонцам і была для мяне – і да гэтага, і пасля… Толькі калі яно перастала свяціць, я зразумеў, як мне яго не хапала. Як не хапала яе.

– Я не забыўся. Думаў, што ты яго выкінула дзе ў Ніл ці Міссісіпі. Як і мяне выкінула са свайго жыцця.

Нарэшце яна падышла да ложка, села на яго, глядзела мне ў вочы. Зазірнула глыбока-глыбока ў душу, на самае донца яе, і, мусіць жа, убачыла там тое, што не мог убачыць і зразумець ніводзін у свеце чалавек, акрамя яе, Яніны. Яна нахілілася і дакранулася вуснамі да маіх губ – абдала гарачым дыханнем і полымем, пранізала ўсяго нябачнымі промнямі…

2.

Я быў бязвольны. Нават не мог абняць яе і прытуліць да сябе, хаця тое мне вельмі хацелася зрабіць, – рукі былі безжыццёвыя.

Жанчына адарвалася ад мяне, і зноў скрыжаваліся нашыя позіркі…

“Мухіко, дзе ты, гэта сон ці ява? – хацелася дастукацца мне да свядомасці сведкі, якая магла пацвердзіць альбо абвергнуць мае здагадкі-мроі…

Як на тую бяду яна некуды знікла. Вось так заўсёды – калі пільна трэба, то яе не дагукаешся, а калі не трэба, то яна тут як тут…

“Адкажы, Мухіко…”

– Чаго так доўга не прыязджала да мяне?

– Бо ты не клікаў.

– Але я чакаў цябе. Кожны дзень чакаў.

Хацелася папытацца пра самае галоўнае, што мяне хвалявала ў тыя хвіліны, але чамусьці вагаўся, падбіраў словы і, асмеліўшыся, асцярожна кінуўся ў разведку:

– Адкажы на такое пытанне – ты ў адведкі прыехала да мяне ці?..

– Ці, Антон, ці…

Яна засмяялася, адкінуўшы косы на плечы, і па кватэры паскакаў яе вясёлы смех – як некалі, калі яна была ў добрым настроі, дадала:

– Назусім, каханенькі-родненькі, назусім! Калі ты, канечне ж, жадаеш гэтага.

– І болей не пакінеш мяне, так?

– Не пакіну…

Я ўзяў яе тонкую, спрацаваную гадамі, руку, паднёс да губ:

– Дзякую.

– Я вельмі вінаватая перад табой – даруй мне.

– То я вінаваты, Янінка. Гэта ты мне выбачай мае правіны…

– Калі мы выбачаем нашы правіны адно аднаму, то Бог даруе нам нашыя грахі, ці не так?

– Так, Янінка, так… Мусіць жа, так. Я вельмі хацеў бы, каб яно так і было насамрэч. Але і яшчэ адзін грэх маю перад табою.

– Бібліятэка? Таццяна? – яна хітра і загадкава паглядае на мяне, усміхаецца куточкамі вуснаў, а потым усмешка нараджае смех…

– Столькі гадоў быць аднаму – гэта ж ненармальна…

– І гэтыя словы гаворыш ты?! – дзіўлюся новаму адкрыццю – яна ж раней так ніколі не гаварыла, і намёк на гэта быў ёй непрыемны. – Не можа таго быць!

– Я, Антон, я. У цябе ж сёння сустрэча з Таццянай. Можаш адмяніць?

Зноў загадкава паглядае на мяне, чакае.

– Магу. І зраблю тое зараз жа…

Але як я не стараўся, колькі разоў ні набіраў яе нумар, – ішлі толькі кароткія гудкі: як дома, так і ў бібліятэцы. Як хто сеў на тэлефон і гаварыў безупынку, альбо адключылі сувязісты за няўплату…

– Ты мо нумар забыўся? – спачувала жонка, а на самай справе здзекавалася з мяне, як толькі яна і ўмела.

– Ды не, здаецца, чатыры пяцёркі і дзве двойкі.

– Пазвані па 09 – даведка ўсё растлумачыць.

Пазваніў, спытаў пра бібліятэку, а потым пра хатні тэлефон Таццяны Аўсяюк, то дзяўчына ў сваю чаргу недаўменна перапытала:

1 ... 173 174 175 176 177 178 179 180 181 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)