Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Военная проза » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У чацверты том Поўнага збору твораў увайшлі аповесці «Апошні баец» (1957 г.), «Жураўліны крык» (1959 г.), «Здрада» (1960 г.), «Трэцяя ракета» (1961 г.), «Пастка» (1962 г.), «Альпійская балада» (1964 г).
1 ... 176 177 178 179 180 181 182 183 184 ... 241
Перейти на страницу:

Клімчанка ўсё гэта ўхапіў адным позіркам, маўклівая паўза працягвалася не болей як дзве-тры секунды — зараз жа ён скочыў з дзвярэй і кінуўся да Чарнова.

Вядома, яго схапілі за рукі, скруцілі, заламалі іх за спіну, тузанулі. Ён спрабаваў ірвануцца, выкруціцца, толькі намаганні яго не здолелі процістаяць учэпістай сіле дваіх. Тады ён зноў закрычаў:

— Звяр’ё! Пусціце! Свалата фашысцкая! I ты — гітлераўскі прыхваст. Сволач! Ублюдак!

Чарноў неяк шматзначна выцягнуў з кішэняў рукі і спаважна ступіў да машыны. Бліжнія салдаты расступіліся, а ён, несучы ў сваіх ужо проста сцюдзёных вачах нейкі намер, падышоў да Клімчанкі і два разы выцяў яго — па правай і левай шчацэ. Лейтэнант ірвануўся, закрычаў, але яго моцна трымалі. Тады з замутнелым ад бяссілля розумам ён ускінуў нагою і ледзьве не выцяў у жывот гэтага чалавека. Той, аднак, ухіліўся.

— Абшнайдэн кнопфе![8]— кінуў ён некаму з салдат і адышоў на тры крокі назад.

Двое з тых, што з нядобрай цікаўнасцю глядзелі на ўсё гэта, падскочылі да яго. Адзін — рыжы ў сінім камбінезоне, пстрыкнуў вялікім раскладным нажом і збоку, каб засцерагчыся ад ног, тузануў яго за штаны. Другі аберуч абхапіў яго ногі. Клімчанка спачатку не зразумеў, што яны ўздумалі, тузаўся, толькі дарма. Той, у камбінезоне, разануў брызентавую папружку яго штаноў, пасля на зямлю адзін за адным пасыпаліся гузікі, адляцеў вырваны з ніткамі кручок.

— Сволачы! Гады! Што вы робіце? Забіце адразу. Ты, свалата! — закрычаў ён Чарнову— Страляй! Хутчэй, ну!

Чарноў кісла ўсміхнуўся, скоса лыпнуў на афіцэраў, што стаялі ля ўвахода ў зямлянку, і сказаў скрозь зубы — так, што пачуць і зразумець яго мог, відаць, адзін толькі палонны:

— Гэта для цябе задужа вялікая раскоша. Ты яшчэ папомніш мяне.

I, вярнуўшыся назад, да зямлянкі, нешта загаварыў з афіцэрамі. Высокі фанабэрліва варухнуў густымі белымі бровамі, нізенькі ж, яўна заінтрыгаваны, падышоў бліжэй, і некалькі часу Чарноў штосьці тлумачыў ім. Салдаты здаля ўслухоўваліся ў іх гамонку. Урэшце высокі сказаў «яволь», а нізкі зларадна зарагатаў.

— О, зэр гут, гер Шварц! Рускі капут!

Па нейкай камандзе тыя, што трымалі яго, пусцілі, — бяссільна скрыгануўшы зубамі, Клімчанка змушаны быў аберуч ухапіць сваю вопратку і трымаць так, каб пазбегнуць сораму. Наўкола рагаталі і ржалі дзесятка паўтара немцаў.

Урэшце Чарноў адышоўся ад афіцэраў, бліжэй да спражкі перасунуў на рамяні цвёрды кабур армейскага «валыэра» і рыўком расшпіліў яго. Збоку да Клімчанкі падступіў салдат, той, што трымаў за рукі, другі, распрануты, бягом кінуўся некуды. Праз паўхвіліны, на хаду апранаючы шынель, ён вярнуўся з вінтоўкаю. Клімчанку штурханулі ў спіну і кудысьці пагналі.

Канец.

Каторы ўжо раз за гэтыя суткі ўсёабдымнай тугою ахоплівала яго гэтая панылая думка, і каторы раз яна ўсё не праўдзілася. Але вось, здаецца, заб’юць. Ён падумаў тады, што яны зробяць гэта дзе ў раўчуку, далей ад людзей і гэтых машын, аднак трое ворагаў вывелі яго на ўчарашнюю сцежку і пайшлі туды, адкуль учора яго прывялі. Чарноў ішоў у пяці кроках наперадзе, увесь час маўчаў і не азіраўся. Ззаду, нешта перагаворваючыся і па чарзе цмыгаючы адзін недакурак, тупалі канваіры. З акрываўленай галавой, у адной гімнасцёрцы, клыпаў палонны, трымаючы рукамі штаны.

«Ну і зрабілі, сволачы! Не ўцячэш і не ўдарыш. Відаць вывучка!» — думаў лейтэнант пра Чарнова. У галаве яго хмельна кружылася, бінт зусім споўз з ілба і трымаўся толькі за вухам, гімнасцёрка на плячах была ўся запырскана крывёю. Ордэна на грудзях ужо не было, — відаць, учора выкруцілі ў зямлянцы.

Па схілах рова паўзло клочча туману, нізка навісла матава-шэрае неба, было золка. Да разгарачанага цела зноў пачала чапляцца дрыготка, і Клімчанка жадаў толькі хутчэйшага, хоць якога-небудзь канца.

7

Усё тым жа ўчарашнім шляхам яго павялі на перадавую.

«Што ім яшчэ трэба? Што яны ўздумалі, сволачы?!» — мацней за боль і за сцюжу дапякала пытанне. З роспачнаю нянавісцю ён сказаў на хаду Чарнову:

— Ты, сволач прадажная, хопіць вясці. Страляй ужо.

вернуться

8

Зрэзаць гузікі. (ням.)

1 ... 176 177 178 179 180 181 182 183 184 ... 241
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)