Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Военная проза » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У чацверты том Поўнага збору твораў увайшлі аповесці «Апошні баец» (1957 г.), «Жураўліны крык» (1959 г.), «Здрада» (1960 г.), «Трэцяя ракета» (1961 г.), «Пастка» (1962 г.), «Альпійская балада» (1964 г).
1 ... 173 174 175 176 177 178 179 180 181 ... 241
Перейти на страницу:

«Сволачы! Што робяць, сволачы! I трэба ж было толькі ўчора адзначыць выбыўшых: забітых і параненых. Тухватулін, здаецца, толькі не адзначан. Ноччу падстрэлілі — не паспеў спісаць… Не, гэтага дапусціць нельга. Але як?..»

I ён зразумеў, што адзінае яго выйсце тут — схітрыць, што іх утончанаму варварству трэба проціпаставіць тонкую хітрасць. Аднак ён, чалавек адкрытай і простай натуры, адчуваў сябе да таго мала здатным. Галоўнае, самае асноўнае цяпер для яго быў спіс, і лейтэнант дужа выразна разумеў гэта. Яму цяжка было прымусіць сябе не глядзець на прыціснуты сумкай аркуш паперы, і ўсё ж ён кожнаю частачкай цела адчуваў яго там і ажно баяўся, што Чарноў мог па чым-небудзь здагадацца аб яго імкненні. Але нездарма, відаць, яго пасадзілі на сярэдзіне зямлянкі. Кінуцца да стала яму было цяжка — цяпер ён не адчуваў у сабе неабходнага на тое спрыту. Трэба было прыдумаць іншае, і Клімчанка рашыў расцягнуць час.

— А што я павінен гаварыць там? — змрочным, але крыху раўнейшым голасам запытаў ён.

Чарноў варухнуў бровамі, коратка зыркнуў на яго і залапаў па стале рукамі.

— О, гэта вельмі проста. Прачытаць… Дзе ён тут у мяне заваліўся… Во. — Ён знайшоў сярод папер нейкі аркуш і, устаўшы, цераз стол сунуў яго Клімчанку. Лейтэнант раздумна агледзеў паперу.

«Дарагія грамадзяне, мае аднапалчане, — было надрукавана дробным шрыфтам. — Байцы і камандзіры… палка. (Іш, сволачы, і месца пакінулі, толькі прастаўляй.) Гэта звяртаецца да вас былы ваш камандзір (чырвонаармеец)». Зноў пропуск і шматкроп’я. Клімчанка зірнуў ніжэй, і там таксама ішлі пропускі — кропкі, усё звароты яшчэ чалавек да пятнаццаці з запрашэннем у палон. Тут жа меркавалася напомніць гэтым людзям іх канкрэтныя крыўды на Савецкую ўладу і пералічыць даброты палону — 700 грамаў хлеба, гарачы харч з кавай, кожнаму коўдра, свабода ад бальшавізму, па жаданню касцёл, кірха або царква для веруючых. Байцам, месца жыхарства якіх было занята немцамі, абяцаўся водпуск дахаты.

«Ладна распісалі. Складна, — падумаў Клімчанка. — Так добра, што і дурань не паверыць». Услых, стараючыся паспакайней, ён аб’явіў:

— Добра! Чорт з ім. Я згодзен.

— Ну вось і лады. Віншую! — Чарноў выйшаў з-за стала і паціснуў яго руку вышэй локця. — Раскалоўся, і дабро. Ну ведама ж, які сэнс паміраць за нейкі там папяровы прынцып. Праўда? Значыць, так! — З задавальненнем, як ад завяршэння нялёгкае справы, ён пацёр рукі. — Значыць, так: па расейскаму звычаю абмыем гэтую справу. Як-ніяк — людзей жа ад гібелі ратуем. Гэта, брат, не здрада. Гэта доблесць!

Пружыніста прысеўшы на ладных, з высокімі заднікамі ботах, ён адхінуў доўгі, да падлогі, абрус-коўдру і выцягнуў з-пад стала жоўтую, накшталт чамадана, скрынку. Шчоўкнуў замок, адчынілася вечка, і ў скрынцы цьмяна бліснулі шыйкі бутэлек, нейкія пакункі ў зіхоткім цэлафане, банкі кансерваў. Дакладным, відаць, завучаным рухам Чарноў паставіў на стол дзве алюмініевыя чарачкі. Побач, пад сумкай, ляжаў імянны спіс узвода аўтаматчыкаў.

У Клімчанкі расшырыліся зрэнкі, калі ён убачыў тое, унутры ўсё сцялася і пахаладзела, мышцы на яго аслабелым целе напружыліся — усяго два-тры крокі аддзялялі яго ад паперкі, якая зараз магла крута перамяніць яго лёс. Тое, што здарылася цяпер, было так незвычайна, што аж не верылася. «Знарок гэта ці па дурасці?» — напружана спрабаваў вырашыць лейтэнант. Утрапёны свой позірк ён перавёў уніз, на скрынку, але скоса бачыў на стале сумку, і ўсё ўнутры яго ліхаманкава закружылася, з новаю сілай запульсавала ў жылах кроў — у лічаныя, вельмі кароценькія секунды трэба было рашаць.

— Вось мы зараз, як нашы, то есць вашы, кажуць, і абмыем пачатак твае новае службы. Каньяк! Мусіць, такога не піў? — З добразычлівасцю гасціннага гаспадара Чарноў баўтнуў нейкаю вадкасцю ў цёмнай бутэльцы і паставіў яе на стол.

На абрусе-коўдры ўжо ляжалі невялічкія банкі паштэту, пачак галет, загорнуты ў цэлафан кавалак каўбасы; да гэтага далучылася яшчэ і бутэлька. Чарноў, аднак, усё яшчэ мацаў у скрынцы. Здаецца, ён і не цяміў, што рабілася ў душы палоннага.

«Памылка ці правакацыя?» — свідравала лейтэнантаву галаву пытанне, і нейкі нябачны, але дужа настойлівы дарадчык увесь час зудзеў: «Давай! Хутчэй! Хутчэй! Ну што ж ты!..»

«Зараз… Зараз…»

Клімчанка ямчэй паставіў ля табурэткі свае ногі, крыху схіліўся, каб спрытней было скочыць: адной рукой ён надумаў скінуць сумку, другой — схапіць спіс.

1 ... 173 174 175 176 177 178 179 180 181 ... 241
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)