Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Военная проза » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У чацверты том Поўнага збору твораў увайшлі аповесці «Апошні баец» (1957 г.), «Жураўліны крык» (1959 г.), «Здрада» (1960 г.), «Трэцяя ракета» (1961 г.), «Пастка» (1962 г.), «Альпійская балада» (1964 г).
1 ... 174 175 176 177 178 179 180 181 182 ... 241
Перейти на страницу:

Чарноў тым часам выклаў на стол два салдацкія відэльцы, скляпаныя заадно з лыжкамі, і зноў запусціў руку ў скрынку. Клімчанка яшчэ бліжэй падабраў на падлозе ногі, угнуўся усім целам і — скочыў. Правай ён даволі спрытна адкінуў убок сумку, левая ж, скінуўшы каўбасу, ухапіла гэты шматок паперы. Чарноў няўцямна ўскінуў галаву і чамусыді, перш чым рынуцца на яго, цопнуў бутэльку, якая кацілася са стала. А Клімчанка адскочыў на крок назад і, ірвануўшы пячныя дзверцы, пхнуў да агню паперку. Разам з полымем, якое адразу ўсхапілася ў печцы, у ім успыхнула радасць. Але ў гэты час ззаду з нейкай істэрычнай весялосцю і незразумелаю бесклапотнасцю да яго ўчынку, зарагатаў, аж затросся, Чарноў.

Чагосьці не разумеючы, але ўжо адчуўшы бяду, Клімчанка вертануўся назад. Ён яшчэ не даўмеўся, што сталася, як Чарноў раптам абарваў смех; твар яго ўраз здзервянеў, ён сунуў руку ў кішэню штаноў і ледзьве не перад лейтэнантавым тварам матлянуў у паветры лістом паперы.

— Бачыў?

Той самы ягоны спіс, аказваецца, застаўся ў ворага.

У Клімчанкі штось абарвалася ўнутры.

— Дык вось яно як! Каго ты ўздумаў ашукаць? Каго?

Упіўшыся ў яго позіркам, Чарноў акуратна запіхнуў паперку ў нагрудны кішэнь, старанна зашпіліў гузік і зрабіў крок да палоннага У варожых расшыраных вачах пыхнула і згасла нялюдская злосць.

Пякельны ўдар у левую скулу, у правую, удар у падбародак, — здаецца, храснула сківіца, — звон, трэск у вушах, зыркі сноп з вачэй. Клімчанка адкінуўся да сцяны і, бескарысна спрабуючы затуліцца рукамі, хутка спаўзаў на падлогу. Цела само, без яго волі, старалася сціснуцца, згарнуцца ў як мага меншы і тужэйшы камяк, каб як-небудзь вытрымаць страшэнныя ўдары — у галаву, у твар, у жывот, у грудзі… Чарноў біў люта і моўчкі, як можна біць толькі за асабістую крыўду, за ўласныя няўдачы, за непапраўнае зло ў жыцці — спаганяў усё на адным. Неўзабаве ў лейтэнанта зацяло дыханне, і ён захлібнуўся чорнай балючай каламуццю.

6

Ён зноў ачнуўся, як і там, у траншэі, ад нясцерпнай сцюжы.

Памяць яго з незвычайнай яснасцю ўзнавіла апошнія хвіліны свядомасці, гэты раз ён добра разумеў, што з ім сталася, толькі не ведаў, колькі мінула часу і дзе ён. Наўкола было цёмна, але калі ён павярнуўся вялізным намаганнем усяго балючага, пабітага цела, дык убачыў збоч ад сябе акенца — невялічкія светлаватыя квадрацікі памерам ледзьве не з карабок ад запалак. Ён абапёрся рукамі аб падлогу — далоні адчулі шурпатае жалеза абшыўкі, і тады ён здагадаўся, што ляжыць у машыне. Цела яго так калацілася ад сцюжы, што ён ледзьве валодаў ім, як-колечы перасільваючы шэраг суцэльных пакутных дрыжыкаў. Але холад між тым і асвяжаў, не даваў расслабіцца, напружваў усе мышцы. Клімчанка сеў, сцяўшыся, пасунуўся да сцяны; жалеза абшыўкі, угнуўшыся, грукнула, і ён зразумеў, што наўкола цішыня — была ноч. Яго заперлі ў машыне, мусіць, у якім «газен-вагене», каб назаўтра кудысьці павезці. «Але чаму кудысьці?» — нявесела падумаў ён. Пасля таго, што сталася там, у зямлянцы, выкручвацца яму ўжо болей, відаць, не прыйдзецца.

«Вось жа сволачы! Трэба ж было так абхітрыць! Вось табе і доблесць, дурань дубовы!» — лаяў сябе Клімчанка, прыціснуўшы да грудзей калені і локці і ўсё ніяк не могучы суняць дрыготкі. Твар яго быў суцэльнаю болькай, хісталіся пад языком кутнія зубы, левае вока ледзьве расплюшчвалася — так заплыло пухлінай. Яшчэ балела сківіца пад вухам — да яе нельга было дакрануцца.

«Відаць кулачнага майстра, „землячок“ пракляты, — з нянавісцю згадаў ён Чарнова. — Няхай бы ўжо немец — не так бы і крыўдна было, а то ж свой, і з выгляду чалавек як чалавек. А як пад’ехаў! Як мякка слаў, ледзьве нават каньяку не выпілі. Вось табе і суайчыннік! I хто ён, гэты Чарноў? Відаць, і сапраўды кімсьці быў там, у нас, але, падлюга, і тут стаў чынам, надзеў афіцэрскі мундзір і вось — крывяніць морды сваім. Хоць такое, вядома, немцы ацэняць. Ім гэта трэба».

Наўкола стаяла сонная глухая цішыня. Недзе ўбаку, відаць, на дарозе, прафыркатала машына, ды, пэўна, з перадавой, данеслася некалькі далёкіх вуркатлівых кулямётных чэргаў. Але — дзіўная справа! — у гэтай цішыні не было спакою, яна здавалася напоўненай жахамі пачвараў, якія толькі да часу стаіліся, зніклі, падрыхтаваліся да новага, яшчэ больш жудаснага. Навучаны ўсім, што нядаўна з ім сталася, лейтэнант чакаў ужо самага найгоршага — канца, падрыхтаваў сябе да яго і толькі хацеў, каб ён настаў хутчэй і без вялікіх пакут.

А колькі разоў на вайне мінала яго пагібель, нават і тады, калі надзеі на жыццё ўжо не было. Гэта спакваля прывучыла яго да падсвядомай думкі, што самае жахлівае абыдзе, што ён уцалее. Увогуле тое дапамагала, ён перастаў асабліва засцерагаць сябе, болей дбаў пра людзей і пра справу, і смерць мінала яго. Так было ў кожнай бойцы, у кожнай, самай безнадзейнай сітуацыі. Але вось, здаецца, напаткала кашчавая і яго. I ўчапілася моцна.

1 ... 174 175 176 177 178 179 180 181 182 ... 241
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)