Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Военная проза » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У чацверты том Поўнага збору твораў увайшлі аповесці «Апошні баец» (1957 г.), «Жураўліны крык» (1959 г.), «Здрада» (1960 г.), «Трэцяя ракета» (1961 г.), «Пастка» (1962 г.), «Альпійская балада» (1964 г).
1 ... 180 181 182 183 184 185 186 187 188 ... 241
Перейти на страницу:

Клімчанка вёртка ўскочыў, сігануў да згорбленага, у пакамечаным шынялі, Галаногі і тузануў за рулю яго аўтамат.

— Дай!

Галанога цяпнуў плячом, няўцямна міргнуў запалымі немаладымі вачмі, але праз момант апусціў руку і аддаў з пляча аўтамат. Клімчанка, схапіўшы яго, кінуўся на схіл. Раптам страціўшы вагу і, здаецца, розум, ён на карачках вылез з рова і па ніве рынуўся туды, угару, да вышыні.

Ззаду зрабілася ціха-ціха. Ён не азіраўся і не чуў нічога. Усе на абрыве нібы анямелі, і ніхто не затрымаў яго, не стрэліў, толькі праз момант хтосьці вылаяўся і затым над ровам узвіўся зычны малады голас тэлефаніста Капусціна:

— Сволачы! Гэта ўсё яны, сволачы!..

Неяк падспудна Клімчанка ўсё ж чакаў спачування, нават прагнуў яго, сам сабе не прызнаючыся ў тым. Гарачая расслабляючая хваля акаціла лейтэнанта з галавы да ног — і ён раптам адчуў, што ажыў, што ўваскрэс. А ззаду па ўмерзлай зямлі ўжо затупацелі ногі, — значыць, яго не пакінулі, паверылі; гэта вяртала яго да жыцця. Цяпер былі толькі немцы, быў пракляты Шварц-Чарноў, і ўсё ў Клімчанку разгоніста імкнулася туды, да помсты або смерці.

Толькі гэтак жа раптам усё і перайначылася.

— Адставіць! Усе стой! Назад! — раўнуў ззаду голас Арлаўца, і ўжо амаль што выстраены на бягу ланцуг здрыгануўся.

— Клімчанка, назад! Усе назад! Бягом!

«Што гэта? Што гэта? Чаму так? Навошта?» — раптам зноў з усёй сілаю запратэставала ў ім. Але за некалькі апошніх секунд ён паспеў ужо стаць часткай цэлага, як і ўсе, і мусіў слухацца гэтай каманды. I ён упаў. Немцы яшчэ не стралялі, рота — таксама, але зладны бег дзесятка людзей, што кінуліся за ім, ужо спыніўся, некаторыя пападалі, а некаторыя папляліся назад у роў, з берага якога крычаў Арлавец.

Тады, зноў аддаўшыся шчымліва-трывожнаму ў душы, Клімчанка ўстаў і, валочачы за почапку аўтамат, пайшоў па палетку ўніз.

8

Аўтаматчыкі дабягалі да рова і па адным знікалі за абрывам. Клімчанка, зноў абяссілены і панылы, з апалым сэрцам дайшоў да берага, дзе быў ротны, і адразу ўбачыў яго ўжо ўнізе, ля ручая, і з ім яшчэ некага ў белым паўшубку, з пісталетам у апушчанай руцэ. Абодва яны насцярожана глядзелі ўгару, на лейтэнанта.

Амаль фізічна адчуваючы варожасць іхняе маўклівасці, Клімчанка марудна пайшоў з абрыву. Знясілены, растрывожаны, у непадпяразанай гімнасцёрцы, без шапкі, са зблытанымі ветрам валасамі, ён тут асабліва востра адчуў сваю прыніжанасць і сваю бяду. I ўсё ж гэта было яшчэ не самае горшае. Самае горшае сталася, бадай, калі на сярэдзіне абрыву ён пазнаў у чалавеку з пісталетам капітана Петухова, афіцэра са штаба палка. Быццам укопаны, разрыўшы абцасамі глей, лейтэнант спыніўся.

— Пойдзеш у трыбунал! — змрочна сказаў Петухоў.

— Завошта? — ціха, пра сябе спытаў ён кагосьці, хто не мог адказаць яму, і выкрыкнуў мацней: — Завошта?

Але зноў яму ніхто не адказаў — ні Петухоў, ні ротны Арлавец, які, сцяўшы кашчавыя надброўі, змрочна глядзеў убок, ні аўтаматчыкі, што пасталі на абрыве скрозь па ўсім схіле і напружана сачылі за ім. Тады ён скалануўся, зразумеўшы, што пастка за ім назаўжды закрылася.

— Завошта? Завошта? — закрычаў ён, ледзьве трымаючыся на голым крутым абрыве. — Завошта? Капітан, скажыце?

— Ладна, Клімчанка! Разбяруцца, — нязлосна сказаў Арлавец, зрабіў крок насустрач, але тут жа павярнуўся назад і стаў у баку ад Петухова.

«Разбяруцца!» Ён ужо ведаў, як гэта часам разбіраліся. Да таго ж ён убачыў, як Петухоў, прыўзняўшы пісталет, зняў курок з ахоўніка.

Клімчанка паволі апусціў рукі, аўтамат на почапцы дзёўбнуўся аб зямлю, і лейтэнант упершыню ўсвядоміў яго цяжар. У той час — мабыць, таксама ўпершыню — ёы выразна адчуў, што надзеі ўсе абарваліся і што ўсё назаўжды скончана.

— Ты перамог, сволач! — сказаў ён, бачачы перад сабой загадкава-лядзяныя вочы Шварца-Чарнова.

Сказана гэта было зусім ціха, але ў той цішы, што запанавала ў рове, яго ўчулі, і Петухоў крыкнуў гучней — нецярпліва і пагрозліва:

— Узяць яго!

Два прыведзеныя ім з каменданцкага ўзвода байцы нехаця палезлі на абрыў; бачна было, што яны прыкметна баяліся і ўвесь час засцярожліва паглядвалі на лейтэнанта. Лезці было нязручна, хлопцы коўзаліся і падалі, абапіраючыся на рукі. Клімчанка, нібы стараючыся нешта вырашыць і баючыся, што не паспее зрабіць гэта, нягучна прыкрыкнуў:

1 ... 180 181 182 183 184 185 186 187 188 ... 241
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)