Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 172 173 174 175 176 177 178 179 180 ... 332
Перейти на страницу:

Атрымалася тое, што заўсёды атрымліваецца, калі Бог спіць.

Ачомаўся ж, пэўна, Вышні хіба тады, калі чалавек, з падачы, канечне ж, сатаны ці д’ябла, уздумаў рэкі ў адваротным кірунку пусціць... Бо тое, мусіць, пагражала канцом свету, – дык Бог і злітаваўся, усяліў розум у чалавека.

Нездарма папярэджваў мяне Зюнё Кашаед пра пустыню і глядзеў адначасова на неба... Ён шкадаваў, што не меў ніякай сілы, каб перашкодзіць глумленню лесу – спадзяваўся толькі на Бога. А той лес, тыя дубы – патрыярхі, якім было па дзвесце-чатырыста гадоў, якія памяталі Кастуся Каліноўскага і Тадэвуша Касцюшку, Еўфрасінню Полацкую і Кірылу Тураўскага, Францішка Скарыну і Сымона Буднага, і маладыя, якія і стагоддзя не пражылі, – вынішчаліся на яго вачах...

Сваім дрывасекам не было пад сілу, дык панаехалі з іншых мясцінаў, нават не сваёй дзяржавы, а суседняй, усходняй, ці то з-пад Разані ці Тамбова, бо як дзятлы то “чёкалі”, то “токалі” пры размове... І без жалю іх шведскія пілы ўядаліся ў тоўстыя, не абняць рукамі, ствалы пракаветных ліцьвінскіх дубоў...

Вынішчалі палескія дубравы для таго, каб прадаць за валюту... Быццам бы тая валюта магла выбавіць нашу краіну з балота, у якое ж яе і ўвагналі...

Для чаго гэта ўсё? Для каго?

Для людзей? Яяк жа для людзей, калі ж іх абкрадаюць?

Дык ці Боская рука кіруе ўсім гэтым?!?

Мусіць жа, не...

І ці чакае нас лёс пустыні?

Адказ на такое пытанне – зноў жа – залежыць ад нас саміх...

А я пра тое пытаўся ў самога сябе кожны дзень, кожную ноч. Нават у сне, калі валачыў ногі па пустыні, горка ўсведамляючы, што такім можа вымалявацца пейзаж маёй Ліцьвініі…

Сваім розумам ніяк не мог дайсці да таго, каб зразумець усё, не ведаў, дзе можна прачытаць пра ўсё гэта…

Тое хіба што магла растлумачыць толькі Галоўная Кніга зямлі.

8.

Сяргей Піліпавіч уважліва праглядаў паперку, якую перадалі з маёй паліклінікі.

– Так, так… Тут у норме, і тут, а вось халесцірын у вас вельмі павышаны… І тут высакаваты, і тут. Вы што, Антон, сала кілаграмамі елі?

– Ды не, сала даўно еў. Я яго і не вельмі люблю.

Сяргей Піліпавіч адклаў убок паперчыну, павярнуўся да мяне.

– Я не кажу – заўтра, але ў бліжэйшы час вы павінны легчы на деталёвае абследванне. І на прафілактыку, і на лячэнне. Бо вы можаце ў нечаканы для вас момант, седзячы дзе-небудзь у тралейбусе, заснуць і не прачнуцца… Так што прашу аднесціся сур’ёзна да свайго здароўя. Мы зробім тамаграфію, паглядзім, як працуюць у вас сасуды галаўнога мозгу. Тады будзем ведаць, якія вам лекі найбольш падыходзяць. Праз тыдзень вы будзеце гатовы легчы?

Падумаўшы крыху, адказаў:

– Думаю, што змагу. Пастараюся падагнаць усе свае клопаты, каб потым мяне нічога не турбавала.

– Ну і лады. Дваццаць пятага лістапада – падыйдзе для вас дзень? Акурат панядзелак. Вось вам накіраванне. І лячыць вас будзе Ян Пятровіч Мілашэвіч – лепшы кардыёлаг вобласці. За два дні пазваніце мне. Я падрыхтую ложак у добрай палаце.

…Чытаю, перачытваю, стараюся зразумець сэнс Святога Пісання. Не зусім разумею словы, правільней сэнс павучанняў і папярэджванняў Бібліі, напісаных на царкоўна-славянскай, на сучаснай расейскай, трошкі лепш на ўкраінскай (падараваў святар-евангеліст, калі адпачываў і лячыўся ў Трускаўцы), але сама найлепш адчуваў длань і дыханне Бога, калі чытаў Скарынаўскую Біблію, – яго кнігі “Быццё”, “Выхад”, “Левіт”, “Другі закон”, “Кніга Ісуса Навіна” – і ўсе астатнія. Чытаў, чуў, як звінелі каменьчыкі пад нагамі дванаццаці апосталаў – вучняў Іісуса, калі яны ішлі на другі бераг мора – у краіну Чадарынскую...

Чуваць было, як нос чоўна, у якім сядзеў Хрыстос, з шэптам увайшоў у пясок берага, крык таго, хто выйшаў з магілы, хто сустрэў Яго словамі: “Што Табе да мяне, Ісусе, Сыне Бога Вышняга! заклінаю Цябе Богам, не муч мяне...” І чуцен яскрава голас, як было тое зусім побач, што і дакрануцца льга да адзення Яго. І загадны голас Усёмогучага: “Выйдзі, дух нячысты, з гэтага чалавека!” А той бачыўся не адзін, а, як сам сказаў, цэлы легіён, бо іх многа...

Нават шэпт Госпада мог зрушыць з месца горы, запаліць маланку.

Кожнае вымаўленае слова – выверана і кладзецца, як цаглінка ў муры святога храма, і звініць, як звон, што вісіць на вільчыку царквы, – і далятае той звон да сэрца кожнага, пранізвае Боскім дабраслаўленнем...

1 ... 172 173 174 175 176 177 178 179 180 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)