Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 171 172 173 174 175 176 177 178 179 ... 379
Перейти на страницу:

“Якія, калі не сакрэт?”

“Ды тут з суродзічамі трэба правесці растлумачальныя гутаркі – не адукаваныя яны палітычна, ну, зусім неадукаваныя. Цёмныя, хаця і жывуць у сталіцы! Кажуць, чым больш будзе гнілля і брыдоты, тым сытней будзе жыць мухам. Хачу давесці ім, што калі ўсё гніць будзе, то і ўсім халэмус будзе… Ну і з гісторыі ВКЛ ім трошкі прачытаю. Падштурхну іх толькі да думак і разваг, а далей хай самі кумекаюць, прадзіраюць свае вочы…”

“Добрая справа, сястра! Поспехаў табе!..”

“Дзякую! І табе таго ж!”

Поезд на Гомель стаяў на пятай калейцы і адпраўляўся а васемнаццацтай гадзіне.

Да адыходу заставалася каля дзвюх гадзінаў.

“То адбываецца міма маёй волі і жадання, Антон, – успаміналіся словы Валодзі Мацкевіча. – Пакарыў адну гару, хочацца ўзабрацца і на наступную. Вось і ўзабраўся…”

Не ведаў, ці шчыра казаў ён тыя словы. У душы хацелася – каб шчыра.

Сам не ведаю, чаму…

10.

Вечар… ноч… раніца… дзень… вечар…

Перагружаны працай. Аналізую, пішу, перарабляю… Нават і ў сне мозг не пераставаў думаць – круціў і круціў свой махавік, наганяючы і ў такім стане стому… Інфармацыі, якая сабралася ў архіве Мухіко, не маглі разабраць і прывесці да ладу і сотня чалавек.

Зацікавіліся матэрыяламі ўсе, каму былі дасланы факсы.

Не паверылі ўбачанаму рэдактары газет Сярэдзіч і Германчук, а разам з імі Хадыка і Вячорка… Не вытрымаў, прыляцеў тайна з-за замежжа Зянон Пазьняк – перад гэтым пазваніў, папярэдзіў.

Гасцей набілася поўная хата – толькі і паспяваў рыхтаваць для іх гарбату. Кубкаў на ўсіх не хапіла, таму прыйшлося схадзіць і падкупіць яшчэ.

Яны сядзелі суткамі, не выходзячы з кватэры, капіравалі, размнажалі, падшывалі. У Зянона была таксама мініяцюрная аппаратура, і ён запісваў усё ў сціслым выглядзе, каб потым, вярнуўшыся ў ЗША, разабрацца з усім, данесці свае вывады амерыканскаму кангрэсу, перадаць дакументы вядучым сродкам масавай інфармацыі…

– Як гэта табе ўсё ўдалося, спадар Антон? – шчыра дзівіліся госці. – Гэта нават не фантастыка, а цуд, які не можа растлумачыць ніводная навука ў свеце!

– Хлопцы, гэта зусім проста. Трэба сябраваць з усімі жывымі істотамі, і тады яны табе аддзячаць добрымі справамі. А тут проста вінаваты верабей…

– Пры чым тут верабей?

– І верабей павінен быць галодным, Тады ён будзе ганяцца за мухамі, камарамі, рознымі казуркамі…

“Я не казурка, – пакрыўдзілася Мухіко, – ты ж не блытай высакародную муху з казуркай. Я не проста муха, а муха-цэкатуха… Я ў цэка партыі працавала – пры Брэжневе працавала, пры Гарбачове працавала… Я ж была парцейнай, бальшавічкай!..”

“Ого, як страшна! – смяяўся ад прызнання мухі, ведаючы, што яна мне так помсціла за мае неабдуманыя словы. – Даруй!..”

Не разумелі нічога мае сябры-адраджэнцы.

Як і не зразумеў майго камарыка Рыгор Андрыявец.

“І добра, што не зразумелі… – смяецца мая сяброўка, правальваючыся ў сон – стамілася. – Каб і расказваў ім чыстую праўду, то і ў тое не паверылі б, падумалі б яшчэ, што – “таго-гэтага…”

“Мо і так… Таму хай глядзяць, здзіўляюцца…А я…”

Муха засынала. Яна пачала сніць дзіўныя сны. Былі яны прыгожыя і светлыя, цёплыя і радасныя, паветраныя…І ў сне прыемна ёй было думаць, што яна з кожным днём усё больш і больш удасканальвае сваё майстэрства відэаператара…

Хлопцы курылі, пілі гарбату і каву. Нехта збегаў за півам – цэлую сумку прынёс “Рэчыцкага” і цэлую сетку сушонай рыбы… Абменьваліся думкамі, не адрывалі позірку ад экрана.

Вілка ад шнура тэлевізара па-ранейшаму ляжала на падлозе.

Але гэтага, мусіць, мае госці не заўважалі…

Сярэдначы, пайшоўшы ў ванны пакойчык – узяў з сабою падарунак Саямы. Набраў нумар тэлефона.

– Алё. Гэта ты, Антон?

– Я.

– Адкуль ты здагадалася, што гэта я?

– Бо мне больш ніхто і не звоніць, акрамя цябе… Стала сумна і ты адважыўся пазваніць? Ці не спіцца?

– Так і не так. Я не ведаю, што са мною творыцца – раздзяліўся на дзве палавіны.

– Як твае госці?

– Адкуль ты ведаеш пра іх? – зноў здзівіўся я.

– Ды па галасах здагадваюся…

“Як яна магла чуць галасы, калі я зачыніўся – і іх зусім не чуваць. Не разумею…”

– Мне сапраўды сумна, хаця цяпер глыбокая ноч. Ты даруй, што разбудзіў цябе…

– Нічога, табе можна…

Маўчала. Адчуў бязглуздасць свайго ўчынку – гэта яшчэ не азначае тое, што калі табе аднаму не спіцца, то павінен увесь свет не спаць. Эгаіст я, няйначай…

1 ... 171 172 173 174 175 176 177 178 179 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)