Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Детское фэнтези » Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка
Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка

Электронная книга - «Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка». Краткое содержание книги:

Міністэрства магіі нясе паразу за паразай у бітвах з Валан дэ Мортам. Нават маглы пакутуюць ад другой вайны — кожны дзень адбываюцца катастрофы, прычыны якіх нікому не вядомыя. Ордэн Фенікса губляе ў бітвах з Пажыральнікамі Смерці сваіх лепшых чараўнікоў.
Але і на вайне жыццё працягваецца. Гары, Рон і Герміёна, як і ўсе шаснаццацігадовыя, вучацца, ходзяць на вечарынкі і ўлюбляюцца. Аднак небяспека ўсё бліжэй і бліжэй. Нягледзячы на ўсе намаганні Дамблдора па абароне школы, у Хогвартсу адбываюцца вельмі дзіўныя падзеі.
Вір памяці на гэты раз адкрые Гары самую вялікую таямніцу Цёмнага Лорда, і дзеля таго, каб перамагчы, Гары вымушаны ахвяраваць самым дарагім ... Які ж бок у гэтай вайне прыме загадкавы Прынц-Паўкроўка?
The long-awaited, eagerly anticipated, arguably over-hyped Harry Potter and the Half-Blood Prince has arrived, and the question on the minds of kids, adults, fans, and skeptics alike is, “Is it worth the hype?” The answer, luckily, is simple: yep. A magnificent spectacle more than worth the price of admission, Harry Potter and the Half-Blood Prince will blow you away. However, given that so much has gone into protecting the secrets of the book (including armored trucks and injunctions), don’t expect any spoilers in this review. It’s much more fun not knowing what’s coming—and in the case of Rowling’s delicious sixth book, you don’t want to know. Just sit tight, despite the earth-shattering revelations that will have your head in your hands as you hope the words will rearrange themselves into a different story. But take one warning to heart: do not open Harry Potter and the Half-Blood Prince until you have first found a secluded spot, safe from curious eyes, where you can tuck in for a good long read. Because once you start, you won’t stop until you reach the very last page.
A darker book than any in the series thus far with a level of sophistication belying its genre, Harry Potter and the Half-Blood Prince moves the series into murkier waters and marks the arrival of Rowling onto the adult literary scene. While she has long been praised for her cleverness and wit, the strength of Book 6 lies in her subtle development of key characters, as well as her carefully nuanced depiction of a community at war. In Harry Potter and the Half-Blood Prince, no one and nothing is safe, including preconceived notions of good and evil and of right and wrong. With each book in her increasingly remarkable series, fans have nervously watched J. K. Rowling raise the stakes; gone are the simple delights of butterbeer and enchanted candy, and days when the worst ailment could be cured by a bite of chocolate. A series that began as a colorful lark full of magic and discovery has become a dark and deadly war zone. But this should not come as a shock to loyal readers. Rowling readied fans with Harry Potter and the Goblet of Fire and Harry Potter and the Order of the Phoenix by killing off popular characters and engaging the young students in battle. Still, there is an unexpected bleakness from the start of Book 6 that casts a mean shadow over Quidditch games, silly flirtations, and mountains of homework. Ready or not, the tremendous ending of Harry Potter and the Half-Blood Prince will leave stunned fans wondering what great and terrible events await in Book 7 if this sinister darkness is meant to light the way.
1 ... 175 176 177 178 179 180 181 182 183 ... 199
Перейти на страницу:

Гары дрыжаў з галавы да ног. Ён падумаў, што Дамблдору можа не хапіць сіл перабрацца ў лодку; сапраўды, той хістаўся; уся яго энергія сыходзіла на падтрыманне агністага кольца. Гары падхапіў Дамблдора і дапамог яму сесці. Толькі яны ўвайшлі ў лодку, як яна паплыла ад выспы, які ўсё яшчэ акружала кольца полымя; інферніі кішэлі ўнізе, але не адважваліся высунуцца.

— Сэр, — выдыхнуў Гары, — сэр, я зусім забыўся… пра агонь… яны надыходзілі, я запанікаваў…

— Не дзіўна, — прамармытаў Дамблдор. Гары спалохаўся — настолькі глуха гучаў яго голас.

Лодка лёгка ткнулася ў бераг. Гары выскачыў з яе і адразу павярнуўся, каб дапамагчы Дамблдору. Ледзь ступіўшы на бераг, той у знямозе выпусціў руку і выпусціў з пальцаў чарадзейную палачку; агністае кольца знікла, але інферніі больш не паказваліся. Лодка сышла пад ваду; ланцугі, бомкаючы і бразгаючы, таксама выслізнулі на глыбіню. Дамблдор гучна ўздыхнуў і адкінуўся на сцяну пячоры.

— Я так стаміўся… — пажаліўся ён.

— Не турбуйцеся, сэр, — адклікнуўся Гары, вельмі спалоханы смяротнай бледнасцю Дамблдора. — Я адвяду вас у Хогвартс… абапрыцеся на мяне…

Ён паклаў здаровую руку Дамблдора сабе на плечы і, прагінаючыся пад яго вагай, павёў вакол возера.

— Увогуле і цэлым… абарона апынулася… вельмі мудрагелістай, — ціха вымавіў Дамблдор. — Адзін чалавек не зладзіўся бы… ты малайчына, Гары, малайчына…

— Лепш нічога не гаварыце зараз, — невыразны голас і няцвёрдая хада Дамблдора выклікалі ў Гары вялікую трывогу, — захоўвайце сілы, сэр… хутка мы абярэмся адсюль…

— Арка будзе закрытая… мой нож…

— Не трэба, я парэзаўся аб камень, — цвёрда сказаў Гары, — вы толькі пакажыце, дзе…

— Тут…

Гары правёў скрываўленай рукой па сцяне пячоры; арачны праём, атрымаўшы крывавы поплатак, адразу адкрыўся. Яны перасеклі вонкавую пячору, і Гары дапамог Дамблдору спусціцца ў ледзяную ваду, якая напаўняла расколіну ў скале.

— Усё будзе добра, сэр, — зноў і зноў паўтараў Гары, якога маўчанне Дамблдора палохала нашмат больш, чым яго абцяжараная прамова. — Мы амаль дашлі… я вам дапамагу апарыраваць зваротна… не бойцеся…

— Я і не баюся, Гары, — адказаў Дамблдор. Яго голас злёгку адужэў, нягледзячы на тое, што вада была ледзяная. — Я ж з табой. 

27. Вежа маланак

Нарэшце над галавою зноў паказаліся зоркі. Гары ўвалок Дамблдора на вяршыню самага блізкага валуна і дапамог яму ўстаць на ногі. Гары страшна змок, і дрыжэў ад холаду; ён згінаўся пад цяжарам Дамблдора, аднак сабраў апошнія сілы і засяродзіўся на сваёй мэце — Хосміду. Ён сціснуў павекі, сашчаміў руку свайго спадарожніка і ступіў наперад, у знаёмую пустэчу.

Не паспеўшы адкрыць вочы, ён ужо зразумеў, што падарожжа прайшло паспяхова: запах солі і лёгкі марскі брыз зніклі. Яны з Дамблдорам стаялі пасярод неасветленай Высокай вуліцы; з іх ручаямі сцякала вада, яны дрыжалі з галавы да пят. На адно жудаснае імгненне ўяўленне Гары намалявала інфэрній, якія напаўзалі са ўсіх бакоў, але ён міргнуў і ўбачыў, што вакол усё ціха і цемра стаіць абсалютная, калі не лічыць некалькіх ліхтароў і вокнаў, з якіх лілося святло ў верхніх паверхах крам.

— Атрымалася, прафесар! — знясіленым шэптам выклікнуў Гары, толькі цяпер адчуўшы жудасную рэзь у грудзях. — Атрымалася! Мы здабылі Хоркрукс!

Дамблдор пахіснуўся і прываліўся да яго. Спачатку Гары падумаў, што з-за яго няўмелага апарыравання ў прафесара закруцілася галава, але потым зазірнуў яму ў твар і жахнуўся: ён быў пакрыты потам і нават у бляклым святле ліхтароў дзівіў сваёй бледнасцю.

— Сэр, як вы сябе адчуваеце?

— Было і лепей, — слабым голасам адказаў Дамблдор. Куткі яго вуснаў завагаліся ў ледзь прыкметнай усмешцы. — Гэтае зелле… танізавальным не назавеш…

Тут, да поўнага адчаю Гары, Дамблдор апусціўся на зямлю.

— Сэр… не хвалюйцеся, сэр, вам зараз стане лепш, не бойцеся…

Ён у паніцы агледзеўся, разлічваючы знайсці хоць нейкую дапамогу, але нідзе нікога не было, а Гары разумеў толькі адно: што неабходна любым спосабам хутка даставіць Дамблдора ў лякарню.

— Трэба адвесці вас у школу, сэр… да мадам Помфры..

— Не, — запярэчыў Дамблдор. — Патрэбен … прафесар Снэйп… але я… ці наўрад смогу дайсці…

— Так… сэр, паслухайце… я зараз пастукаю ў дзверы, знайду, дзе вам перадыхнуць… а сам збегаю і прывяду мадам…

— Сэверуса, — ясна сказаў Дамблдор. — Патрэбен Сэверус…

1 ... 175 176 177 178 179 180 181 182 183 ... 199
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)