Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка
- Автор: Роулинг Джоан Кэтлинг
- Серия: Гары Потэр (be) #6
- Год: 2009
- Язык: белорусский
- Переводчик: Андрэй Багач
- Жанр: Детское фэнтези
Электронная книга - «Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка». Краткое содержание книги:
Але і на вайне жыццё працягваецца. Гары, Рон і Герміёна, як і ўсе шаснаццацігадовыя, вучацца, ходзяць на вечарынкі і ўлюбляюцца. Аднак небяспека ўсё бліжэй і бліжэй. Нягледзячы на ўсе намаганні Дамблдора па абароне школы, у Хогвартсу адбываюцца вельмі дзіўныя падзеі.
Вір памяці на гэты раз адкрые Гары самую вялікую таямніцу Цёмнага Лорда, і дзеля таго, каб перамагчы, Гары вымушаны ахвяраваць самым дарагім ... Які ж бок у гэтай вайне прыме загадкавы Прынц-Паўкроўка?
The long-awaited, eagerly anticipated, arguably over-hyped Harry Potter and the Half-Blood Prince has arrived, and the question on the minds of kids, adults, fans, and skeptics alike is, “Is it worth the hype?” The answer, luckily, is simple: yep. A magnificent spectacle more than worth the price of admission, Harry Potter and the Half-Blood Prince will blow you away. However, given that so much has gone into protecting the secrets of the book (including armored trucks and injunctions), don’t expect any spoilers in this review. It’s much more fun not knowing what’s coming—and in the case of Rowling’s delicious sixth book, you don’t want to know. Just sit tight, despite the earth-shattering revelations that will have your head in your hands as you hope the words will rearrange themselves into a different story. But take one warning to heart: do not open Harry Potter and the Half-Blood Prince until you have first found a secluded spot, safe from curious eyes, where you can tuck in for a good long read. Because once you start, you won’t stop until you reach the very last page.
A darker book than any in the series thus far with a level of sophistication belying its genre, Harry Potter and the Half-Blood Prince moves the series into murkier waters and marks the arrival of Rowling onto the adult literary scene. While she has long been praised for her cleverness and wit, the strength of Book 6 lies in her subtle development of key characters, as well as her carefully nuanced depiction of a community at war. In Harry Potter and the Half-Blood Prince, no one and nothing is safe, including preconceived notions of good and evil and of right and wrong. With each book in her increasingly remarkable series, fans have nervously watched J. K. Rowling raise the stakes; gone are the simple delights of butterbeer and enchanted candy, and days when the worst ailment could be cured by a bite of chocolate. A series that began as a colorful lark full of magic and discovery has become a dark and deadly war zone. But this should not come as a shock to loyal readers. Rowling readied fans with Harry Potter and the Goblet of Fire and Harry Potter and the Order of the Phoenix by killing off popular characters and engaging the young students in battle. Still, there is an unexpected bleakness from the start of Book 6 that casts a mean shadow over Quidditch games, silly flirtations, and mountains of homework. Ready or not, the tremendous ending of Harry Potter and the Half-Blood Prince will leave stunned fans wondering what great and terrible events await in Book 7 if this sinister darkness is meant to light the way.
— Менавіта, — пацвердзіў Малфой. — Толькі яна сказала, што вы пайшлі выпіць і хутка вернецеся…
— А, так, так! Я сапраўды выпіў… і… так або інакш… вярнуўся, — прамармытаў Дамблдор. — А ты здагадаўся зрабіць мне пастку?
— Мы вырашылі павесіць над вежай Смяротную Пазнаку, каб вы адразу паспяшаліся сюды, пазнаць, каго забілі, — сказаў Малфой. — І гэта спрацавала!
— Як паглядзець… і так і не, — працягнуў Дамблдор. — Аднак… з тваіх слоў вынікае, што забойства не было?
— Кагосьці ўсёткі прыкончылі, — на гэтых словах голас Малфоя падвысіўся на цэлую актаву. — Аднаго з вашых… не ведаю каго, там было цёмна.. я праз яго пераступіў… мне загадалі чакаць вас наверсе, а гэтыя вашы феніксы з Ордэна так і лезлі пад ногі…
— Так, гэта ім уласціва, — адказаў Дамблдор.
Знізу данесліся грукат, крыкі, яшчэ гучней, чым перш; відавочна, бітва ішла на шрубавай лесвіцы, зусім побач… Сэрца Гары нячутна латашылася ў нябачных грудзях… хтосьці загінуў… Малфой пераступіў праз цела… чыё?
— Як бы там ні было, час падціскае, — сказаў Дамблдор. — Таму давай абгаворым, якія ў цябе ёсць варыянты, Драка.
— У мяне — варыянты?! — выклікнуў Малфой. — У мяне палачка… і я вас зараз заб'ю…
— Мой дарагі хлопчык, час пакінуць прытворства. Калі б ты сапраўды жадаў забіць, то зрабіў бы гэта, як толькі раззброіў мяне, а не адкладаў бы і не размаўляў пра адно, пра іншае.
— У мяне няма ніякіх варыянтаў! — ускрыкнуў Малфой і раптам збялеў, зусім як Дамблдор. — Я павінен гэта зрабіць! Ён мяне заб'е! Ён заб'е ўсю маю сям'ю!
— Я разумею ўсю цяжкасць твайго становішча, — кіўнуў Дамблдор. — Чаму, як ты думаеш, я не спыніў тваю дзейнасць раней? Таму што ведаў: калі лорд Валан дэ Морт здагадаецца пра мае падазроны, ён цябе заб'е.
Малфой здрыгануўся пры гуку жудаснага імя.
— Я ведаў пра ўскладзеную на цябе місію, але не вырашаўся загаварыць з табой з асцярогі, што ён скарыстаецца легаліменцыяй, — працягваў Дамблдор. — Але цяпер мы нарэшце можам пагаварыць адкрыта… Дагэтуль, Драка, ты нічога дрэннага не зрабіў, нікому не зрабіў шкоды, хоць табе вельмі павезла, што твае выпадковыя ахвяры выжылі… і я магу табе дапамагчы.
— Не, не можаце, — сказаў Малфой. Палачка ў яго руцэ хадзіла ходырам. — Ніхто не можа. Ён загадаў мне гэта зрабіць — а інакш ён мяне заб'е. У мяне няма выбару.
— Пераходзь на наш бок, Драка, і мы схаваем цябе так надзейна, як табе і не снілася! Больш таго, я зараз жа пашлю членаў Ордэна за тваёй маці, і яе таксама схаваюць. Твой бацька на дадзены момант у бяспецы, у Азкабану… але калі прыйдзе час, мы і яго абаронім… пераходзь да нас, Драка… ты не забойца…
Малфой пашыранымі вачамі глядзеў на Дамблдора.
— Але я ўжо так далёка зайшоў, — павольна прагаварыў ён. — Усе думалі, я памру, спрабуючы гэта зрабіць, а я жывы… вы ў маёй уладзе… палачка ў мяне… вам засталося разлічваць толькі на маю літасць…
-Не, Драка, — ціха запярэчыў Дамблдор. — Гаворка ідзе не пра тваю літасць, а пра маю.
Малфой маўчаў. Ён стаяў з адкрытым ротам, палачка ў руцэ вельмі дрыжала. Гары здалося, што ён трохі апусціў яе…
Але тут па лесвіцы загрукаталі нечыя крокі. Праз секунду у дзверы ўварваліся чацвёра ў чорнай адзежы, змялі з дарогі Малфоя і выскачылі на пляцоўку вежы. Паралізаваны Гары, з расплюшчытымі вачамі, з жахам глядзеў на незнаёмцаў: здаецца, Пажыральнікі Смерці перамаглі.
Грузны чараўнік з дзіваватай крывой усмешкай атдышліва захіхікаў.
— Дамблдорчыка прыперлі да сценачкі! — прасюсюкаў ён, паварочваючыся да прысадзістай чараўніцы, судзячы па выгляду, яго сястры, якая таксама радасна хмылілася. — Дамблдорык без палачкі, Дамблдорчык адзін! Разумніца, Драка, разумніца!
— Добры вечар, Амікус, — спакойна прывітаўся Дамблдор, нібы прывітаючы госця, які зайшоў на гарбату. — І Алекта тут… як міла…
Жанчына злосна хмыкнула.
— Думаеш, перад смерцю табе дапамогуць ідыёцкія жарты? — ашчэрылася яна.
— Жартачкі? Што вы, гэта проста ветлівасць, — адказаў Дамблдор.
— Давай ужо, — перабіў незнаёмец, які стаяў бліжэй усяго да Гары; вялікі сухарлявы чалавек з вусамі і шэрымі кудламі ў відавочна вельмі цеснай чорнай адзежы Пажыральніка Смерці. Гары ніколі не чуў такога голасу: ён больш нагадваў хрыплы брэх. Ад незнаёмца жудасна несла брудам, потам і, зусім беспамылкова, крывёй; у яго былі вельмі брудныя рукі і доўгія жоўтыя пазногці.
— Гэта ты, Фэнрыр? — спытаў Дамблдор.
— Так сапраўды, — прахрыпеў той. — Рады мяне бачыць, Дамблдор?