Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 171 172 173 174 175 176 177 178 179 ... 332
Перейти на страницу:

Неўзабаве не вытрымаў сваёй хаты і гаспадар, пачынаў нанава будавацца. Шукаў ужо дрэвалекараў, як не на калені ставаў перад імі, умольваў, каб памаглі адабраць здаровыя сосны... Не шкадаваў ужо ніякіх грошай, хаця той платы ніхто ніколі і не патрабаваў.

Пра таямнічыя і загадкавыя паводзіны дрэваў пераканаўся я і сам.

Дзядзька мой, матчын брат, Адась, а так – Адам Фіцнер, працаваў лесніком пад Бабруйскам – у Даманове. Адразу ж, як ажаніўся, наважыўся будавацца. Падрадзіліся зваліць хвоі сябры-леснікі. Па адной хваіне на конях, на калёсах з доўгімі, спецыяльна для такога выпадку зробленымі прыстасаванымі, дышламі, звозілі на ўскрай вёскі – на поле, дзе меўся ўзвесціся зруб... Хата Адася намячалася стаяць першай, калі ўязджаць у вёску ад лесу. Калі ж ехаць ад Бабруйска, то апошняй.

Збудаваўся. Нарадзіліся дзеці – два сыны і дачка. І раптоўна здарылася тое... Усчалася глыбокай восенню завіруха, шалёны буран усхапіўся, – і знесла дах хаты, закінула на бераг Беразіны, – а да яе метраў з дзвесце... Усе хаты ў вёсцы выстаялі, а вось леснікова... Комін рассыпаўся, печ развалілася, цагліны пасыпаліся на дачку Тоню – ложак якой стаяў каля печы. Дзяўчынка нават не закрычала ад страху, бо не зразумела, што адбылося. Адась прыбег да яе са спальні, пачаў разграбаць цэглу, выбаўляць дачку з бяды, не ведаючы, ці жывая хоць засталася...

Але – на дзіва – ніводная цагліна не прычыніла ёй шкоду...

“Бог абярог”, – сказала баба Прося, жончына маці.

Праз год пачаў ляснік будавацца зноў. Але ўжо ў іншым месцы. І доўга перад тым шукаў чалавека, які памог бы яму выбраць у лесе дзеравіны.

Тая хата стаіць і па сёння...

Так, дрэвы заўсёды мелі магічную сілу. І таму чалавек усё жыццё стараўся жыць у дружбе і згодзе з імі, з прыродай... Бо яна, прырода, была для яго жывой істотай, адухоўленым арганізмам, – і гэта разуменне азначала ўжо як подступ да галоўнай веры, веры ў Бога. Бо ўсё, што памагала чалавеку жыць і выжыць, было створана Ім – Вышнім Творцам...

Другога лесніка, дваюраднага брата маёй маці, значыць, зноў жа – майго дзядзьку, ў нашай ужо, паляшуцкай вёсцы Крушнікі, звалі Зюнё. Калі ж па пашпарце, то Язэп ці Іосіф. Кожны раз, прыходзячы да яго, надакучваў пытаннямі пра лес, пра звяроў, з якімі ён сябраваў, дапытваўся пра гадзюк і вужоў, вавёрак і птушак, як ён з імі ў лесе хаўрусуе.

Адказваў няўцямна:

– Я ведаю іх душу, і таму навучыў давяраць мне.

Жылі ў яго хаце і двары вавёркі-скакухі, – ім што лес, што яго хата, было усё адно. Лоша – дзіця ласіцы, пашкодзіла нагу – ушчамілася ў расшчэліну карнявішча сасны і не магла выбавіцца сама з пасткі, – жыла ў двары. Памог выбавіцца з пасткі Зюнё. І прывёў, кульгавую, дадому...

І вужы жылі ў хаце. І жонка, Валя, і дзеці – неяк жа ладзілі з імі.

– Зюнё, балоты – гэта добра?

– Гэта надта добра, Антон. Зямля жывая істота, як і чалавек. А любое жывое стварэнне дыхае, удыхае ў сябе паветра. Вось яна і дыхае сваімі лёгкімі, а лёгкія для яе – тыя ж балоты.

– А іх жа высушваюць – меліярацыя.

– Самі сябе губім, – уздыхае Язэп, – самазабойцы мы, няйначай...

– Дык асушэнне ж прадугледжана, прыдумана вучонымі для таго, каб аблегчыць жыццё чалавеку, каб па балотах можна было пракласці дарогі, а на асушаных землях сеяць хлеб...

– Чарнобыль таксама быў прыдуманы для патрэб чалавека. А вунь што выйшла з таго. Смерць выйшла... На асушаных землях сеяць хлеб? Зноў жа – глупства. І – вялікае.

– Чаму?

– Год-два возьмуць ураджай, а потым будзе пустэча. Вецер усё выдзьме... Гэта як скуру садраць з жывога чалавека – як бы ты сябе пачуваў, га? Хай бы навучыліся на спрадвечных палях вырошчваць ураджай. Без хіміі, натуральна. Дык жа не, украсці ў прыроды хочуць. Вось і спажываем горкі хлеб бязглуздасці і дурноцтва...

– І калі мы так будзем адносіцца да прыроды – да балот і лясоў, то...

– То і будзем мець узамен пустыню Сахару. З жоўценькім пясочкам. Уяві толькі тое – мы, палешукі, пад пякельным сонцам, на пяску, – і ніводнага дрэўца вакол – на тысячы і тысячы кіламетраў...

– Дык гэта ж пагібель – горш за пекла...

Зюнё нічога не сказаў, толькі сціснуў асмяглыя губы. Прыжмуранымі вачыма паглядзеў на неба, у пройму купчастых воблакаў, як быццам гаварыў, падказваў мне, каб я там, у небе, і шукаў далей адказы на свае пытанні...

Мне цяжка ўявіць тое, што казаў Язэп, – мая краіна – пустыня?! Пустэча? Дзе не будзе ні грыбоў, ні ягад, ні азёр, ні рэчак з рыбаю і птушкамі, ні ценю пад дрэвамі... То ж сапраўды пекла... Тады ж і ўзнікала і наступнае пытанне – а хто ж спакушаў, хто ж натхняў нас на непатрэбства? Сам па сабе чалавек не здольны на самаспаленне, самазабойства. У яго не толькі што розуму, а і адвагі не хопіць – знішчаць самога сябе... Бог, мусіць, адпачываўу той час і думаў: “Ты, чалавек, хочаш перарабіць тое, што стварыў Я? Давай, Я пагляджу, што з таго атрымаецца...”

1 ... 171 172 173 174 175 176 177 178 179 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)