Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 170 171 172 173 174 175 176 177 178 ... 332
Перейти на страницу:

У лесе ніколі не стамляешся.

У лесе ніколі не сумна.

І як ні саб’еш ногі, і як не заные спіна ад важкай ношкі, а душа нястомна радуецца хораша пражытаму дню.

Але...

Але тое ўсё было ў мінулую эпоху. Да Чарнобыля.

Календары сцвярджаюць, што новае стагоддзе і тысячагоддзе надышло праз чатырнаццаць гадоў пасля Чарнобыля. То горкая няпраўда. Адлік новай, паслячарнобыльскай эпохі, пачаўся менавіта пасля дваццаць шостага красавіка адна тысяча дзевяцьсот восемдзесят шостага года... З тым дакладным часам, калі выбухнуў чацвёрты атамны рэактар... Таму і я, і іншыя, і іншыя пасля нас будуць гаварыць пра нейкія падзеі: “А-а, тое адбылося яшчэ да Чарнобыля!..”, альбо: “Так, тое ўжо здарылася ў постчарнобыльскі перыяд...”

Да таго і – пасля... Пасля і – да таго...

Светлы перыяд і чорны... Суцэльная паласа страху і чорнага болю – чорных сноў, чорных думак, чорных фарбаў, чорных быляў і паданняў...

І боязна мне сёння выязджаць у той постчарнобыльскі лес...

Боязна лавіць рыбу ў паслячарнобыльскай Прыпяці...

Боязна піць малако ад каровы, якая спажывае траву з зямлі, пасыпаную стронцыем і цэзіем...

Боязна есці свініну і ялавічыну... Хаця вучоныя мужы і чыноўнікі ад улады сцвярджаюць, што ўжо можна вяртацца туды, у выселеную, трыццацікіламетровую, зону і жыць. І не толькі жыць, а і садзіць агароды, сеяць жыта, – нібыта там ужо ўсё вырасце чыстае і можна ўжываць у ежу... Што ўсё прыйшло ў норму. А норма – гэта што? Хто яе прыдумаў? Ён, вучоны чыноўнік, хіба жыве ў той зоне, і есць усё тое?

Боязна нават і жыць на сваёй зямлі, на сваёй Радзіме...

Але другой нам Бог не даў. Яна ў нас адна. Хоць і пасыпаная атрутным попелам. Гэта як кара, – толькі не Бога? Кара ад самога сябе. Чалавек сам сябе і карае, аддае на пакуты. Тое, што Боскае, ніколі шкоды чалавеку не прыносіць. Людзі ідуць у царкву, у сінагогу, мячэць – і выходзяць адтуль адноўленымі і новароджанымі.

На Узвядзенне Царквы натхняў Сам Бог. Хто ж натхняў чалавека на будаўніцтва атамнай бомбы? Толькі Сатана мог распарадзіцца зрабіць такое.

У цэнтры Еўропы, у самых прыгожых мясцінах дзвюх краін-сясцёр, дзе зямля спявае Божыя песні. Дзе паветра – як лекі, дзе зямны рай... Дзе рэкі, лугі, палі, лясы, птушкі і жывёлы...

Лес для чалавека найлепшы доктар.

Амаль кожнае дрэва можа вылечыць, калі ведаеш і шануеш сваё, роднае, – калі абдымеш яго, тое дрэва, калі пашэпчаш патаемныя і неабходныя словы. І тыя словы гучаць як малітва, хаця то і сапраўды малітва, бо яшчэ і язычнікі задоўга да хрысціянства абагаўлялі дрэвы, звяртаючыся да іх як да жывых, прасілі помачы... І атрымлівалі. І хаты будавалі толькі з прыдатнага, добрага дрэва.

Выбраць тыя адзіныя дрэвы, з якіх будучыя бярвенні лягуць у зруб, і чалавек у сваёй хаце будзе абаронены ад злых сілаў звонку, – умеў не кожны... Такіх людзей сустракалася мала, ды і не ў кожным паселішчы яны жылі. Гэта былі відушчыя сэрцам людзі. Здольнасці іх перадаваліся з пакалення ў пакаленне. І звалі такіх людзей дрэвалекарамі, маглі з закрытымі вачыма бачыць нутро хвоі, – толькі дакрануўшыся даланёй да ствала яе. Колькі хвілінаў стаялі з зажмуранымі вачыма, як усё роўна ўслухоўваліся ва ўнутранае жыццё дрэва, споведзі яго, аднаму чараўніку, зразумелай мовы.

Сёй-той з людзей мог і не верыць у дрэвалекаў. Нат і пасміхаўся з іх, кажучы, што гэта толькі прымхі, забабоны. Пілаваў лес наўздагад, без разбору.

А праз нейкі час пачынаў горка шкадаваць.

Расказвалі потым суседзі, бо на іх вачах адбывалася ўсё...

У той хаце, гаспадар якой праігнараваў дрэвалекаў, пачынала тварыцца нешта неверагоднае і загадкавае. Без прычыны захварэюць дзеці, ды так, што і дактары вылечыць не могуць, то нямоглым зробіцца гаспадар ці гаспадыня, а то вецер-буран дах скіне і аднясе далёка ад хаты... А то ў завуголлі па начах нячысцік пачынае скігатаць, плачам заходзіцца…

З Мінску да гаспадара такой хаты (на бабруйшчыне) прыязджаў госць, – служылі некалі разам у войску. Да раніцы слухаў плач і разрываючы душу крык невядомай істоты. Не вытрымаў, выхапіўся з хаты... І нейкі чорны цень пачаў яго наўздагон венікам хвастаць па твары... У люты мароз выбег на вуліцу... Да суседзяў пачаў прасіцца, каб не замерзнуць.

Доўга пераходзіла тая гісторыя ад адной хаты да другой, з вёскі ў вёску. Верылі і не верылі, але куды падзенешся, калі самі людзі сцвярджалі пра тое, крыж на сябе для вернасці наклаўшы...

1 ... 170 171 172 173 174 175 176 177 178 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)