Вужык. Голуб на плячы. Дак
- Автор: Бароўскі Анатоль
- Год: 2012
- Язык: белорусский
- Год: Палесдрук
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:
Валодзя аслупянеў. Падняўся, пахадзіў па пакоі, шукаючы камеру. Яе нідзе не было. Ён працверазеў адразу, і быў як бы напалоханы тым, што адбывалася. Ён жа выдатна ведаў, што ніякіх аб”ектываў у яго кабінеце не было…
А потым на экране паказаліся сакрэтныя дакументы, якія ляжалі на верхняй паліцы прачыненага сейфа. Буйным планам, на ўвесь экран. Валодзя спалатнеў, абхапіў галаву рукамі, а потым пабег да сейфа. Ледзьве не зачыніў там майго агента…
А на экране разгублены твар Валодзі. Ён плямкае губамі, прыкушвае ніжнюю губу.
– Фантастыка! – усклікнуў ён, ускінуўшы рукі. – Неверагодна!
“Так, Мухіко, так, збі яго зпанталыку…”
– Здорава! Вось бы нам такую тэхніку… Ды такой нават і ў цэрэу няма, ці не так?
– Няма, факт… А ў нас ёсць. Так што думай. Калі пойдзеце насустрач, мы дадзім вам усё неабходнае, прададзім, правільней, абмяняем адно на другое… Але ці пойдзеце вы на супрацоўніцтва з бэнээфам і тэбээмам? Нацыяналісты ж, ворагі свайму народу…
– Ды за такое з кім заўгодна можна пайсці на супрацоўніцтва! Праз тры дні я дам адказ. Мне трэба параіцца, сам ведаеш. Абмазгаваць гэта трэба, узважыць. Гэта ж не жартачкі, то ж – дзяржаўны прэстыж!
– І я пра тое ж! Толькі ўлічы, Валодзя, што гэтай апаратурай зазнята тысячы дакументаў – сакрэтных і звышсакрэтных. Так, так, і з твайго кабінета, і з іншых уладных кабінетаў. Адсюль і адбываецца ўцечка інфармацыі. А вы ламаеце галовы, адкуль ды што, шукаеце здрайцаў у сваіх шэрагах… І ў вас працуюць сумленныя людзі, толькі не ад іх чэрпаецца інфармацыя…Мы налілі яшчэ па шкаліку. За ўзаемаразуменне, за дружбу, за прыгожых жанчын, за… За каго толькі мы не падымалі кілішкі. Нават за птушак, якія спявалі бесклапотна за акном…
І асалавелі мы канчаткова.
9.
Валодзя Мацкевіч бяздумна глядзеў у адну кропку, асэнсоўваў пачутае і ўбачанае. Ён, здаецца, плакаў, ці то вочы ў яго блішчэлі ў шэрым прыцемку…Не вытрымаў, папытаўся, што непакоіла мяне за ўвесь час гутаркі:
– І як ты, Вовік, мог пайсці на службу такому рэжыму? Я ж у цябе верыў…
Ён уздыхнуў:
– То адбываецца міма маёй волі і жадання. Тут як у альпіністаў – пакарыў адну гару, хочацца ўзабрацца і на наступную. Вось і ўзабраўся…
У голасе ці то шкадаванне, ці адчай – адразу і не зразумець.
– І яшчэ. Знікаюць і будуць знікаць людзі… І на тваім гэта будзе сумленні. Некалі ж прыдзе пара адказваць, трымаць справаздачу перад грамадствам… Люстрацыя, так бы мовіць…
– Ведаю.
Калі адчуў, што прыйшла пара пакінуць кабінет, калі здалося, што ўсяго было ўдосталь – размовы, каньяку, – спытаў шэфа “дваццацьпятага”:
– Валодзя, а ты мяне выпусціш адсюль? Бо калі я п’яны, то не ўмею рабіць тыя фокусы…
– Конечно же выпущу… Ты же всё равно сбежишь – хоть пьяный, хоть трезвый. С тобой нужно по-хорошему, с лаской, с подходиком…
– Усё ты правільна разумееш. А за разуменне – мая асабістая падзяка.
Мы з ім і развітваліся па-сяброўску. Расцалаваліся нават, як цалаваліся пры сустрэчы і развітанні Брэжнеў і Кебіч, Чарнамырдзін і Галвер… Узасос, з расцяжкай.
– Не прападай!
– Добра, пастараюся.
– Даруй, калі што не так… Сам ведаеш…
– Ды не, усё ў нармалях. Дзякую за каньяк і закусь, усё было вельмі смачна.
Правёў да дзвярэй, расчыніў іх перада мною.
На маёй дарозе па доўгім калідоры не сустрэўся ніводзін чалавек.
Як быццам у гэтай вялікай і страшнай установе ніхто і не працаваў.
Але я ведаў, што за мною назіралі сотні аб”ектываў, якія фіксавалі мой кожны крок, кожны мой уздых… Ці мне тое толькі здавалася?
На вуліцы была ўжо шэрань; над галавой нізка грувасціліся свінцовыя воблакі, схаваўшы ў сваіх нетрысках неба.
Нічога вакол не змянілася. Спяшаліся па сваіх клопатах людзі, перазвоньваліся на калейцы шустрыя трамваі, па сваіх маршрутах кіраваліся аўтобусы і тралейбусы…
Не адразу я выпхнуў з сябе паветра і ўнутраны цяжар, якія падпіралі сэрца – як бы выштурхоўвалі яго з мяне. Калі ж вызваліўся ад шэрай накопленасці, то пасля трэцяга-чацвёртага ўздыху пачаў вольна дыхаць – бы нарадзіўся зноўку, як быццам зноў на зямлі пачаўся жыццёвы шлях… Дзіўна, як прыгняталі сцены той установы, дзіўна, як ціснула на галаву столь… Дык гэта мы гаварылі толькі, але як пачуваюць сябе тыя, каго абвінавачваюць і прыводзяць туды, няхай і не ў той кабінет, дзе я быў?
“Ты едзь, Антон, дадому, а я яшчэ застануся-затрымаюся на дзень-два, – папярэдзіла мяне супрацоўніца. – У мяне ёсць яшчэ такія-сякія клопаты…”