Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 168 169 170 171 172 173 174 175 176 ... 332
Перейти на страницу:

– Добра, буду памятаць.

Налівалася цела сілай; гарачыня падступіла да твару; у скроні не калолі больш балючыя іголкі і не нямелі кончыкі пальцаў на руках; мацнелі радасць, ўпэўненасць, што здзейсню ўсё, што планаваў, што жадаў і мроіў...

Адчуў, што перада мною нікога няма. Душа і Голас сталі адным цэлым...

6.

Але ж узнікла адчуванне прысутнасці некага іншага, пабочнага. Ні цеплыні, ні холада, а толькі абыякавасць. Абыякавасць нейкая прафесійная, якой валодае спрактыкаваная доктарка, жанчына, праз рукі якой праходзяць тысячы і тысячы хворых і нямоглых... Каб выконваць дасканала сваю працу, ёй супрацьпаказана нервавацца, мець эмоцыі.

– Вам ужо лепш? – папыталася жанчына. Ведала ж, пэўна, што я выйшаў са свайго калапсу, знаходжуся ў тым разамлелым стане, калі ўсё да спадобы, усё добра.

Перш, чым расплюшчыць вочы, ўсміхнуўся, усміхнуўся, як дзіцё, якое разбудзіла маці, а яно прыдурваецца, што яшчэ спіць...

Яна стаяла збоку, злёгку нахіліўшыся нада мною – твар у твар, вочы ў вочы... Выглядала не строгай, але і не надакучлівай, толькі ў куточках вуснаў ледзь-ледзь торгаліся ўсмешлівыя промнікі. Яна прыкідвалася толькі абыякавай, а насамрэч у яе было столькі спагады, што хапіла б на ўсю лякарню, у якой яна працавала. Я бачыў яе наскрозь, лекарку Яніну. Белы халат не перашкаджаў бачыць тое, што не бачылі іншыя. Ведаў нават у нейкім далёкім жыцці мы пачуваліся з ёю як адно суцэльнае і неразрыўнае. Толькі аднаго не мог дакладна сказаць – ці то я быў ёю, ці яна, Яніна, ператварылася ў мяне... Яна ж не ведала пра тое, нават і не здагадвалася.

– І настрой добры, так?

– І – настрой...

– Гэта ўжо суцяшае. А то напалохалі дактароў сваёй незразумелай хваробай.

– Хваробай? Незразумелай?

– Так, у вас прыступ... І незразумела, ад чаго... У практыцы медыцыны, у сусветнай практыцы, такой з’явы не назіралася. Усе органы працуюць выдатна, акрамя хіба што аднаго ціску – трошкі высакаваты артэрыяльны ціск, але няпэўна паводзіць сябе сэрца – то рэзка пачынае працаваць, а то зусім затухае... Як усё роўна здзекуецца над медыцынай...

Яніна гаварыла спакойна і нават і жартаўліва, толькі раз-пораз кідала позірк на экран манітора, на якім высвечваліся рытмы майго сэрца.

– Выбачайце, што ўчыніў такі здзек над усёй медыцынай адразу... Урачыста абяцаю больш так не рабіць!..

– Ды не, гэта вы мне даруйце, – спахапілася медсястра, – я не тое мела на ўвазе... Пажартавала, які ж тут можа быць здзек? Выбачайце, Антон...

“Во і дачакаўся, калі па імені назвала…”

Падалося, што яна пачырванела.Шырака раскрыла вочы, і я заўважыў, што яны ў яе блакітныя, як неба, праніклівыя і – добрыя... Вусны як налітыя вішнёвым сокам. Мусіць жа, як і агонь, гарачыя…

Яніна ўзяла маю руку, дакранулася да запясця, – слухала ўдары майго сэрца? Аначасова глядзела на экран, маўчала, як загадвала, каб памаўчаў...

Ад яе тонкіх пальцаў пераліваліся ў маю руку, у мяне і ў маю душу, ледзь чутныя, пульсацыі – як быццам яе кроў, маладая і здаровая, улівалася ў мае вены, і сэрца адкачвала яе, і рабіла мяне яшчэ больш моцным і здаровым...

– Пульс добры, амаль стабільны. Але яшчэ нешта замінае...

Казала як бы мне, але ж і найперш самой сабе. Адняла руку. Быццам з разеткі вышмаргнулі вілку прывада ад рухавіка, і ён пачаў незадаволена запавольваць свой бег...

Імгненне і на экране пачала прачырвацца суцэльная лінія. Але Яніна валодала сабой – старалася не выдаць сполах і здзіўленне, хаця ж хацела націснуць чырвоную кнопачку каля маёй галавы – выклікаць загадчыка кардыялагічнага аддзялення Мірановіча, які акурат дзяжурыў у гэтую ноч і знаходзіўся ў суседняй палаце рэанімацыі...

– Праз колькі хвілінаў да вас прыдзе доктар, – усміхнулася пяшчотна мне, як блізкаму чалавеку.

– Дзякую, Яніна. Прыходзьце і вы... Мяне вылечыць толькі ваш голас.

– Вас вылечыць доктар.

– Але найперш – вы.

– Хворы, хворы, а спрытны...

Перад тым, як прычыніць дзверы, яна азірнулася, яшчэ раз даслала мне ўсмешку...

І ўзрадавалася ад таго мая душа, прагнучы разабрацца ў самім сабе...

7.

У паліклініку падаўся з раніцы, бо ведаў што біяхімічныя аналізы праводзяць з васьмі да дзевяці гадзінаў. А там заўсёды чэргі, – то бабулькі і ветэраны сядзяць, верачы, што дактары ім вернуць ранейшае здароўе, а то навучэнцы ці студэнты.

1 ... 168 169 170 171 172 173 174 175 176 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)