Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 167 168 169 170 171 172 173 174 175 ... 379
Перейти на страницу:

– Антон?! Здравствуй! – адразу прызнаў мяне былы абкамаўскі сакратар камсамола – кінулася ў вочы, што не змяніўся тварам, выглядаў, як і раней, маладжава, і пастава такая ж юначая, і ў вачох зіхаткі цікаўны агеньчык, удумлівы праніклівы позірк. – Ты ли это? Сколько лет не виделись…

– Ды, выходзіць, я. Здароў быў!

Нас піхалі то справа, то злева, штурхалі ў спіну – як грымака давалі, і на гэтым людскім расхрыстаным і расхлістаным раздарожжы нам, зразумела, стаяць не выпадала.

На ім быў недарагі, але ладна сшыты шэры касцюмец, блакітная, пад колер вачэй, кашуля, гальштук…

– Свободное время у тебя есть?

– Ды ёсць, а што?

– Да пошли куда-нибудь посидим, чашечку кофе выпьем.

– Ды гэта можна.

Мы ледзьве выбраліся з густой плыні людзей, прайшлі па вуліцы з сотню метраў і напаткалі невялічкую кавярню, дзе, калі мы ўвайшлі, пахла кавай – сапраўдны водар.

Неяк хутка і, падалося мне, спалохана падняліся са сваіх месцаў наведвальнікі, адна толькі маладая пара – ён і яна – здзіўлена паглядалі на бармена, які, мусіць, загадаў ім пакінуць столік…

– Пожалуйста, проходите, – ветліва сустрэў нас афіцыянт у белай кашулі, на шыі “бабачка”. – В углу свободно…

Пакуль мы гаварылі пра ўсё і ні пра што, выбіваліся на асноўную тэму гутаркі, бармен паставіў на стол графінчык – напалову напоўнены карычневым напоем (каньяком?), парэзаныя лімоны, бутэрброды з вяндлінай…

Я няёмка паглядзеў на прынесенае, але Валодзя супакоіў:

– Я частую, не хвалюйся… Ганарар сёння выдалі з газеты Пашкі Якубовіча, дык можна і адзначыць.

– А-аа… Ну, тады частуй.

Успомнілі агульных знаёмых – Далідовіча і Вялічку, Шаплыку і Гаўрыленку, Бязлепкіна Пецю…

Ён наліў па шкаліку, падняў, запрашаў чокнуцца. Дзынкнулі чарачкамі. Выпілі. Пазнаёміліся мы з ім у Мазыры падчас сакратарства ў гаркаме камсамола. Цікавы хлопец, неардынарны, кемлівы, высокаадукаваны. Не было ў яго разгубленасці ці ваганняў у вядзенні справаў, вырашаў усё хутка, упэўнена. Мне ён падабаўся – як чалавек, як асоба. А потым сустрэліся ў Гомелі, калі яго перавялі ў абкам. Праходзіла справаздачна-выбарная канферэнцыя і яму даручылі выступаць. Ён, пакутуючы ў думках над заўтрашнім выступленнем, адшукаў мяне.

– Ведаеш, хачу заўтра абкаму камсамола падкінуць бомбу. Хачу падарваць камсамол знутры. Расказаць сумленна пра застойнасць, бюракратызм, безжыццёвасць многіх пастаноў, рашэнняў, іх бязглуздасць, усюды – паказушнасць і двурушнасць… Мо чым паможаш, як журналіст, едкае што ўставіць у выступленне..

Я засмяяўся тады з яго шчырага памкнення, можа недзе і наіўнага памкнення, быццам пра тое ведаў толькі ён адзін. Так, ведалі, але не гаварылі пра тое з высокіх трыбунаў, амаль не пісалі – партыя наклала табу на гэтую тэму…

– Ты ж, браце, практык, а я ўсяго назіральнік, фіксатар падзей… Табе ж лепей за ўсё бачна, як на далоні, падводныя цячэнні і рыфы… Я магу неяк пакруціць, прыдаць нейкі каларыт трывогі твайму выступленню, але тое, упэўнены, ты здолееш зрабіць і сам. Згодзен паглядзець напісанае, паправіць нешта, падказаць… Калі б я захацеў надрукаваць тваё выступленне ў сваёй маладзёжнай газеце, то твае думкі не далі б… А нас з табою паклікалі б на гутарку ў кэдэбэ.

– От тое кэдэбэ, – уздыхнуў тады ён, і не зразумець было, ён ганіў яго, як і камсамол, ці лагодна папракаў. – Шкада, Антон, шкада… Але я ноч спаць сёння не буду, а падрыхтую нечаканку…

Мне падабалася, што ён размаўляў са мною на роднай мове, хаця ў камсамоле тое было не ў пашане. Памятаў шмат вершаў нашых слынных паэтаў, байкі Крапівы. І я міжволі знайшоў у яго асобе суразмоўцу, аднадумца, смелага і разумнага чалавека…

Так, сапраўды Мацкевіч падрыхтаваў бомбу.

Прадстаўнікі з цэка сталіцы рэспублікі і эсэсэсэр, пачуўшы першыя сказы, пачалі пераглядвацца, ёрзаць на крэслах, пачалі раіцца, што рабіць. А яго ўжо ніхто стрымаць не мог. Калі перад ім выступалі другія, то і зала, і прэзідыум перагаворваліся між сабою – зала гудзела, як пчолы ў вулляку, – выступоўцаў ніхто не слухаў, бо ніхто нічога новага не гаварыў. А тут…

Тут жа была суцэльная цішыня, Калі б камар ці муха ляцелі над галовамі, то іх бы пачулі. Цішыня была як напятая струна…

А Валодзя схітрыў, як мне прызнаўся перад гэтым: “Я ім для пратакола аддам “правільнае” выступленне, а пра сапраўднае не прызнаюся…”

Калі ж скончыў, калі прамовіў апошняе слова, у зале доўга стаяла цішыня. А потым зала ўзарвалася гулам апладысментаў. Цэкоўцы не пляскалі ў далоні. Цэкоўцы не ведалі, як рэагаваць на тое, што адбылося… Яго выступленне дапамагло і мне зрабіць тады ніштаваты артыкул для газеты, за што рэдактар нават пахваліў на лятучцы. Зразумела, што я абышоў самыя вострыя вуглы, але такія-сякія праблемы закрануў…

1 ... 167 168 169 170 171 172 173 174 175 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)