Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 168 169 170 171 172 173 174 175 176 ... 379
Перейти на страницу:

А пасля Мацкевіча забралі ў абкам камсамола – другім сакратаром, а потым ён (як і шмат да яго з гэтай пасады) перайшоў на працу ў тыя органы…

– Як цяпер жывеш, дзе працуеш?

– Ды як сказаць… Працую дома. Пішу…

– І хапае на жыццё?

– Як калі. Каб сёння друкаваць свае кнігі, трэба мець грошы. А як надрукуешся, то трэба прадаць іх. А ў дзяржаве, у якой задушылі дзяржаўную родную мову, кнігі на гэтай мове асабліва і не раскупляюцца… Адвучаны беларусы ад роднага, – выхоўваюць іх на чужых прыкладах, на чужой культуры. Усё стараюцца даказаць, што мы славянскія народы і што нам трэба мець адну мову. Дык чаму б тым расіянам не ўзяць нашую за аснову? Тым больш, што прадстаўнікі Вялікага Княства Літоўскага вучылі царскую сям’ю грамаце – той жа Кірыла Тураўскі… Дзе ж справядлівасць і роўнасць?

Валодзя апусціў галаву, прапусціў міма вушэй “задушылі” і іншыя словы, потым зноў наліў па шкаліку.

А каньячок быў ніштаваты. Няёмка было спытаць, якой ён быў маркі і дзе выраблены.

Ды ўвогуле, якая тут розніца – наліваюць надармака, дык і пі, – як той казаў, на халяву, дык і воцат салодкі…

Дзіўна, але галава святлела, у целе адчувалася бадзёрасць і незразумелы цёплы настрой, калі ўсё вакол здаецца родным і блізкім, і людзі, што акружаюць, самыя блізкія і дарагія – кожнага хочацца абдымаць і цалаваць…

“Для чаго сустрэў, для чаго паклікаў? Не проста ж так мяне вылавіў у тлумным натоўпе. Выпадковасцю тут і не пахла… Значыць, нас вялі, значыць нас сутыкнулі, зрабілі так, як быццам мы выпадкова ўбачылі адзін аднаго… То ж яму далажыў “дваццацьпяты”, што са мною нічога не атрымалася, і Пацюкевіч паабяцаў, што з ўсім разбярэцца сам. Вось і разбіраецца…”

– Мг… – шматзначна праказаў мой таварыш, і не зразумець было – ці шкадаваў ён, што так адбывалася з краінай і са мной, ці проста адрэгаваў, быццам ён уважліва слухаў мяне… – Слушай, – нечакана ажывіўся ён і ў вачах загарэліся жвавыя агеньчыкі, – а давай заглянем ко мне на работу, посмотришь, какие у меня апартаменты, и там продолжим беседу, а?

Ён ужо забыўся, што перад гэтым стараўся трымаць марку беларуса, каб дагадзіць мне і паказаць, што ён не цураецца роднай мовы, – чакаў, што адкажу я.

“Ну, вось, да чаго ішлі, да таго і прыплылі. Мухіко, як ты думаеш, ісці ці не ісці?”

“Абавязкова! Неадкладна! І паводзь сябе натуральна, не рабі прыгнечаны выгляд, як быццам цябе вядуць на Галгофу, радуйся, што так усё адбываецца і разгортваецца. Весялей, браце, глядзі на жыццё!” – адказала і параіла адначасова няштатная кэдэбістка, мой саксуп, агент, які атрымліваў самую мізэрную (а мо і самую вялікую ў свеце) зарплату – 0,0005 грамаў малінавага сіропу…

– Дык я ўжо быў у “дваццацьпятага” – прыблізна ведаю, што за апартаменты…

– Не крыўдуй, – паморшчыўся Валодзя, – ну не ўмеюць прафесійна працаваць – ні культуры, ні інтэлекту, ні душы… Ніякіх нечаканасцей не будзе, абяцаю…

Для прыліку я нейкі час паразважаў, а потым згадзіўся:

– А што? Давай сходзім… Ніводнага разу не пераступаў парог вашай сталічнай установы. А то дзе напішу, а з вашых нехта і скажа, што я і не быў у вас... Згодзен. Пайшлі!

Валодзя абарадаваўся, разліў апошнія кроплі каньяку.

Прыкусілі лімонам.

– Пойдзем?

– Рушым!

Мне было па-дурному весела. Мне па-вар”яцку было цікава – а што з гэтага ўсяго выйдзе? Што хацеў ад мяне Валодзя Пацюкевіч, мой таварыш? Пакоры? Згоды? А можа – супрацоўніцтва? Бо і спытаў, ці ёсць грошы на пражыццё. Мо падкарміць хоча?

Думаў, што ён павядзе мяне праз парадныя дзверы з боку праспекта Францішка Скарыны, дзе былі высокія калоны, высокія дубовыя дзверы, але мы зайшлі зусім з іншага боку. І пры тым зусім у іншы будынак.

Вартавы ці дзяжурны аддаў нам чэсць. І мне, значыць, аддаў? І адразу чамусьці ўспомніўся анекдот. У армянскага радыё спыталіся, чым адрозніваецца дзяўчына ад салдата. Дзяўчына аддае сваю чэсць усяго адзін толькі раз, а салдат кожны дзень і па некалькі разоў…

Падняліся на другі паверх, дзе было ціха, быццам мы і не былі ў цэнтры тлумнага Менску, а недзе ў лесе, сярод пушчы.

Валодзя расчыніў перада мною дзверы:

– Прашу!

Потым расчыніў другія, трэція, чацвёртыя – дубовыя, высокія, аж пад столь, да якой было метраў з пяць.

Перад пятымі з-за стала жвава ўскочыў маёр у зялёнай вайсковай форме, адбрыліў гучна:

– Товарищ генерал! За время…

1 ... 168 169 170 171 172 173 174 175 176 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)