Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 166 167 168 169 170 171 172 173 174 ... 332
Перейти на страницу:

– І – някепскім.

– Адкуль ведаеш?

– Дык я ж з табою ніколі і не разлучалася.

– З маім целам?

– Не, Антон. З душой... Голас і душа – неаддзельныя. Мы з табой некалі пабудзем там, дзе ты спыняў свой жыццёвы шлях...

– І колькі разоў тое было? – пачаў ужо смялець, можа і задужа , толькі падумаў: “А ці маю права пытацца пра такое?”

Мне ніхто не адказаў.

Мо і добра, што не адказаў. Жывому нельга ведаць, колькі ён пражыў жыццяў і дзе будзе яго чарговы парог...

– Даруй, дурное пытанне...

Але і пасля гэтага мне ніхто не адказаў. Мо і сапраўды дагэтуль я толькі мроіў. Калі ні ўва мне нікога няма, то...

– Ох і заносіць цябе, хлопча, – пасміхнуўся знячэўку Субяседнік.

– Такім ужо маці нарадзіла, – паспрабаваў аджартавацца, – ды яшчэ ў траўні, а, значыць, у мяне яшчэ і рожкі ёсць вострыя... Ды яшчэ ў год Казы... Як жа мне тады разабрацца ў сабе?

– У сваёй душы, так?

Замоўк ужо я. Абдумваў словы, што мусіў сказаць. Бо пытанне пастаўлена як быццам бы і між іншым, але і з праверкай – ці паддакну, не падумаўшы, ці дам істотны адказ...

– Чаго ж мне разбірацца ў табе, мой Дружа? Ці можа яйка папракнуць чубатку, што знесла яго малым? Мы неаддзельныя адно ад другога, таму... Але мая задача заключаецца ў тым, каб падпарадкоўвацца табе. Нават можа і не падпарадкоўвацца, і не выконваць твае жаданні, а жыць табой. Бо я існую, як і сэрца, як мая кроў, рухаюся і жыву, толькі дзякуючы табе...

Мой Голас маўчаў.

Не абвяргаў, але ж і не выказваў згоду. І тое было мне да спадобы. Значыць, не памыляўся, значыць, трошкі нешта пачынаў разумець. А калі і не, то мая душа шкадавала мяне. Што возьмеш з неразумнага дзіцяці?

– Так, хоць табе ўжо за пяць дзесяткаў вёсен, але ты, выбачай, яшчэ дзіця – пяць гадочкаў… – Але думкі твае мне падабаюцца. З-за таго, што ты выбіваешся на цубкую дарогу... Цяпер ты будзеш задумвацца над сваім кожным крокам.

– Буду, натуральна, буду...

– Ну то і добра. Добра, што мы паразумеліся.

– А што – хіба бывае і наадварот, мая Сястра?

– Здараецца. Хаця і не часта: разлад душы і цела. А то ўжо хвароба. У нас з табою разладу не будзе. У цябе душа не бунтарская. Ад таго, што працавітая. Ты – будаўнік. Стваральнік. І – мастак. І – маці. І – нявеста...

– ?

– Здзіўляешся? І маці. Ты ёю быў тройчы. І нарадзіла (нарадзіў?) дваццаць пяць дзяцей. Адно загінула, яшчэ ў маленстве. Дванаццаць хлопчыкаў і столькі ж дзяўчынак... Адна з іх стала жонкай караля... Сыны – ваярамі, але аднаму толькі з усіх удалося дасягнуць найвышэйшага шчасця ў каханні. Ён і напісаў той сусветна вядомы трактат...

– Выходзіць, што я недарэмна пражыў столькі жыццяў?

– І ні ў адным не быў памяркоўным, не ўмеў слухаць. І тое табе вельмі шкодзіла... А мог, пры удалым збегу абставінаў, дасягнуць куды большага...

“Даруй, – пашкадаваў я, папракаючы ўжо самога сябе, што хварэю на нявытрымку, – даруй, і стрымлівай мяне... Хаця бабуля нябожчыца Настазя, некалі казала мне, што той, хто ўсіх слухае, не навучыцца і дровы калоць. Гэта да таго, што ў школе мяне вучыла шмат настаўнікаў, у інстытуце шмат выкладчыкаў, на працы – процьма начальнікаў... А чаму навучыўся? А нічаму... А цяпер, як разумею і ўспамінаю бабулю, душу сваю трэба было слухаць. Хто з дурняў ляпнуў: на Бога спадзявайся, а свой розум май? Бязбожнік, мусіць, той чалавек, мо і не дурань. Пэўна ж гучэла наадварот – хоць свой розум маеш, але Бога слухайся. Ці – не спадзявайся на свой розум, а на розум і ўладу Госпада... Альбо яшчэ – якім бы ты разумным не лічыў сябе, але не забудзь за тое падзякаваць Богу, што стварыў цябе такім..”

Спакваля святлеў мой розум.

Увачавідкі відушчым рабіўся мой зрок. Я бачыў круга сябе, бачыў, што рабілася пада мною, але мне было забаронена глядзець вышэй воблакаў...

5.

…Адчуваў, што раблюся іншым чалавекам. І, мусіць жа, стаміліся мае Душа і Голас, больш не маглі цярпець мяне такога – неабчэсанага, бяспамятнага. Рашылі ў другой палове майго жыцця скіраваць мяне на бальшак, – каб я за той час, што наканавана мне пражыць, здаўся яшчэ на нешта людскае, годнае... Бо на што я аказаўся прыдатным за сваю жытку? Нарадзіў дзвюх дачок? Дык і то заслуга не мая, ці не толькі мая... Адна з іх – вучоны-філолаг, а другая – распараджаецца ў расейскім банку чужымі фінансамі і сродкамі. А сам я які след пакінуў у гэтым сваім, якім па ліку існаванні? На пальцах можна пералічыць зробленае ці створанае. І ці доўгае ў кніг і малюнкаў творчае жыццё? Усё згіне разам са мною, – ніхто і не ўспомніць...

Займаўся шмат чым яшчэ, але, так бы мовіць, па сумяшчальніцтве і па сваёй ахвоце, – падстаўляў галаву і рэбры пад дубінкі рэжыму, спадзеючыся, што і я ў агульны вянок змагання ўпляту свой сціплы васілёк... Але ж у гэтай барацьбе былі вядучыя і вядомыя, ваяры, і іх імёны на слыху па ўсім зямным шары... Але ж я і не стараўся там займець лаўры змагара. На лідэра ў мяне не хапала энергіі і розуму.

1 ... 166 167 168 169 170 171 172 173 174 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)