Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 166 167 168 169 170 171 172 173 174 ... 379
Перейти на страницу:

“Работа, браце, такая, – без залішняй сціпласці адказала назіральніца-летапісец.– А гэта – абавязвае…”

А потым яна пабывала ў тым кабінеце, куды і не кожны мог зайсці, – самога Галвера.

Аб’ектыў быў скіраваны на паперу, што ляжала на стале – зацверджаныя дакументы і тыя, што чакалі разгляду і зацвярджэння. Кожны дакумент быў зняты буйным планам – відаць добра кожная літарка і лічба… “Сакрэтныя”, “звышсакрэтныя”, “Рэкаменадацыі органам кэдэбэ па ліквідацыі актывістаў бэнээф і тэбээм”…

У мяне пахаладзела ўсярэдзіне ад жудасці ўбачанага і створанага на паперы.

“І такое можа быць?”

“Чаму ж не… Ёсць. Пры жаданні гэтыя дакументы можна прапусціць праз кампутар, і ўсе дакументы адксеракопіць у чыстым выглядзе…

“Неверагодна!.. Дык табе ж, сястрыца мая, цаны, так бы мовіць, няма, як казаў мой сябра Толя Зэкаў – выдатны паэт і парадыст”.

“А я табе пра што баяла?”

“Каб ты была жанчына, расцалаваў бы цябе да бяспамяцтва…”

“Мо калі і здарыцца такое… А хіба ж я не жанчына, Антон?”Апошнім словам я не надаў аніякага значэння, як усё роўна і не чуў. Падумаў толькі, мо калі і навучуся цалаваць муху – як падзяку за ўклад у адраджэнне…

А далей… Што было на экране далей!

Муха аблётала шмат якіх кабінетаў, процьму якіх дакументаў зафіксавала. Была і ў міністэрстве замежных спраў у расейца Антановіча, у міністэрстве ўнутраных справаў, у тым жа кэдэбэ…

“Жах! Мухіко, гэта ж унікальныя дакументы. Сведчанне таго, які адбываецца генацыд пад прыкрыццем “заботы о простом народе”.

“Так, так… Але я хачу есці. Ты забыўся мне падаць мой любімы сіроп”, – як бы пакрыўджана паскардзілася сяброўка.

Хуценька выканаў просьбу – побач з карабком паклаў паперчыну з некалькімі кроплямі малінавага сіропу – сутачны рацыён.

Глядзець тое можна было гадамі. Але і тое, што я прагледзеў за пяць гадзін, не ўкладвалася ў галаве. Задача заключалася ў тым, каб выкарыстаць усё з карысцю для агульнага клопату.

І я ўжо ведаў, як тое зрабіць.

Па-першае, самыя цікавыя і выбуховыя, якія кампраментавалі рэжым, я адзняў на паперу ў трох асобніках і разаслаў па факсе на адрасы –

сядзібу Беларускага народнага фронту – Вінцуку Вячорцы; рэдакцыі газеты “Навіны” (“Свабода”) – Гермянчуку; рэдактару газеты “Народная воля” Язэпу Сярэдзічу.

Праз колькі гадзінаў на мой факс прыйшло кароткае пытанне:

“ЧЫМ ДАКАЖАЦЕ ПРАЎДЗІВАСЦЬ І ДАКЛАДНАСЦЬ ПЕРАДАДЗЕНЫХ НАМ МАТЭРЫЯЛАЎ?”

Такое ж пытанне прыйшло і ад астатніх рэспандэнтаў.

Усім траім адправіў адказ:

“ЗНЯТА СПЕЦАГЕНТАМ ЗВЫШСАКРЭТНАЙ КАМЕРАЙ. (Пры жаданні магу (можам) наладзіць прагляд гэтых і іншых матэрыялаў – у любы час па вашым жаданні”)

…………………………………………………..

Пад вечар, адчуваючы, што да мяне вярнуўся ранейшы добры настрой, пазваніў я ўсё ж у бібліятэку Таццяне:

– Ці можна прыехаць да цябе?

Яна трошкі памаўчала, як бы разважала, і спытала-удакладніла:

– А хіба ўжо прыйшло дваццаць шостае верасня?

– Не разумею…

Яна рассмялася:

– Ты прыязджаеш раз у год, і толькі ў гэты дзень. А думаеш, што прыязджаеш кожны тыдзень, кожны месяц… Я ж табе сказала, што заўсёды рада цябе бачыць. Надумаўся – прыязджай…

І зноў жа – не было і намёку на папрок у яе словах, хіба што непрыхаваная няпэўнасць становішча, якое склалася… Але я не ведаў, што можна змяніць ва ўсёй гэтай гісторыі, змяніць так, каб зрабіць Таццяну шчаслівай…

Але прыдумаць што-небудзь быў не здольны – не з таго цеста злеплены, хаця некалі і смактаў сасцы ваўчыцы. Ваўчыца была задужа рахманая? Разлічыўшы час, калі яна павінна была прысці дадому, я сеў на “чацвёрты” тралейбус. Праз паўгадзіны я ўжо быў на ўскраіне горада, дзе на рагу вуліц Кастуся Каліноўскага і Тадэвуша Касцюшкі стаяў дом, у якім знаходзілася яе кватэра…

І то была пятая вар’яцкая ноч, і кожная цікавей і саладзей за папярэднюю… Колькі ўжо прайшло стагоддзяў, як ад мяне з’ехала-уцякла Яніна?! Праляцела-мінула тысячы гадоў…

Дык чаму ж мой сум па ёй, пяшчотная і салодкая настальгія па мінулым не аціхаюць, не тухнуць, а разгараюцца з новай, ды яшчэ большай неадольнай сілай?! Чаму? Чаму? Чаму?..

7.

У Менску сярод людскога натоўпу – дзесяткі тысячаў чалавечых душ, – дзе ніхто і нікога не заўважае і не бачыць у твар, дзе лёгка згубіцца, адстаць ад каго, нават згінуць і ніхто не заўважыць таго, – у гэтым жывым і гулкім віры насустрач, лоб у лоб, аж грудзьмі стукнуліся, сутыкнуўся я са сваім ранейшым таварышам Валодзем Мацкевічам.

1 ... 166 167 168 169 170 171 172 173 174 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)