Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 164 165 166 167 168 169 170 171 172 ... 332
Перейти на страницу:

Выходзячы з парку, адчуў: маё жыццё пачало рухацца па нейкім новым, невядомым мне, шляху. І шлях гэты не ў цемры, – бачны, асвятлёны. Толькі яшчэ цьмяна, тунельна…

Дарога, па якой я збіраўся крочыць, напамінала тунель. Перада мною была цемра, і я быў у цемры, – а там, далей, у канцы доўгага тунеля, мільгацеў слабы світанак...

“Значыць, не пускае яшчэ мяне Гасподзь да сябе, — падумалася чамусьці ў той момант, – значыць, не прыйшла яшчэ пара прыйсці да Яго...”

Нехта падказваў, што неабходна звярнуцца за парадай і падтрымкай да айца Георгія, абраць яго сваім духоўнікам, але другі нашэптваў, што яшчэ не прабіў і для гэтага час. Наперадзе – дарога цяжкая і доўгая.

Перад кожным з нас выпадае такая дарога, такі шлях. І прайсці яго абавязаны кожны, якім бы цяжкім і доўгім ён ні быў.

4.

Ноч...

Цішыня...

……………………………………………………………

Вусціш...

Цемра...

……………………………………………………………

Kяжу на ложку – без думак, без жаданняў, і, здаецца, нават без душы. Плаваю ў бязважкасці, плыву па небе, між зорак, склаўшы на грудзях рукі. Не размахваю імі і не растапырваю, як птах, але трымаюся на паветры. Не баюся шусьнуць уніз – у невядомасць, у прорву, у мора-акіян, альбо кульнуцца на вострыя шпілі Кардыльераў ці Эльбруса, – бо я – бязважкі, бо я – бесцялесны, бо я – не чалавек, не птушка, не зорка і не планета... Hухаюся (ці лячу) толькі па загадзе ці па волі сваіх думак. Але ў мяне няма думак, як і няма загаду і жаданняў. Таму сам сабе не загадваю, а плаваю бязладна на хвалях духоўнага, мройнага Космасу.

Я – істота, якая верыць у магутнасць духу Святой Тройцы. Трыадзіны Бог жывіць нас, дае нам розум. Напачатку душа ўсялілася ў маю маці, а потым, калі выйшаў з яе, набыў сваю, якую даў мне Гасподзь.

Маці спявала мне калыханку, каб засынаў. Яе голас пяшчотна ахінаў мяне. А аднойчы пачуўся мне і другі голас, – таксама прыемны і пяшчотны. Толькі не разумеў, каму ён належаў. Але ці не ўсё роўна, – ён таксама атульваў мяне сваімі нябачнымі крыламі.

Голас жыў побач са мной і пазней, калі я пачаў хадзіць, а потым стаў школьнікам і студэнтам. Мы ўвесь час добра ладзілі з ім, маім унутраным голасам. Мы слухаліся адно аднаго, падпарадкоўваліся адно аднаму. Калі нехта з нас выказваў волю ці жаданне нешта зрабіць, здзейсніць, то другі, без пярэчанняў і разваг, імгненна браўся за выкананне.

Той унутраны покліч, які нельга ні пабачыць, ні дакрануцца да яго, мне, мусіць, лепш назваць голасам душы, голасам сэрца, голасам розуму, – зжыўся са мною, зліўся і стаў неадрыўны…

У адзін з травеньскіх дзён, а дакладней – начэй, – у тую гадзіну, калі паўстагоддзя назад спазнаў паветра, зямлю і неба, прысніўся мне дзівосны сон. Прыснілася мне мая душа. Мой голас. Ці можа – маці?

Найперш, мусіць, маці. Папытаўся пра сябе ў яе, бо інакш ўсё не выпадала пагаварыць пра тое: хто я, адкуль прыйшоў, хто мае прапрадзеды...

– Ты, сынок, нарадзіўся ў сорак трэцім, пад час вайны... За гадзіну да поўначы. На дванаццаты дзень траўня... Да нас прыходзіў славак Ян Налепка, які перайшоў на бок партызанаў, браў цябе на рукі... А потым мы хаваліся ў лесе... Напачатку ў Шмідах, а потым у Люхчэ, што за рэчкай, у Бобрыку, пад Чэрцянем... Бобрык цягнецца недзе аж пад Петрыкаў і ўпадае ў Прыпяць. Да Ельску была пракладзена вузкакалейка... А потым мы на Гарты перабраліся, што за Ляжнёўкай, у балотах сядзелі... Аднойчы ў Крушнікі пайшлі, каб адкапаць схаваны кубелец з салам... Ды наляцелі немцы, пачалі страчыць па нас... А я цябе насіла ў кашэліку, у якім мы насілі бульбу ці па грыбы хадзілі... Над галавой кулі свішчуць, здаецца, вось-вось у галаву ўвап’юцца... “Кідай, дочачко, бо ўсіх нас заб’юць, – раіць бабуля Настазя, мая маці, – вернемся, тады забярэм Тоніка...” А я не паслухалася, Богу памалілася, – і тады ж адразу перасталі страляць па нас...”

– А ад каго наш род пайшоў, мамо? Хто твае бацькі і тваіх бацькоў бацькі?

– Маю маці, сваю бабу Настазю, ты ведаеш. У бабулі дзявочае прозвішча Кашаед, – ад бацькі. А калі выйшла за Яна, то стала Фіцнер. Нейкае нямецкае прозвішча. А яе бацькі – Тодар і Аўдоля. Дванаццаць дзяцей нарадзілі... За дзесяць гадоў да канца дзевятнаццатага стагоддзя з’ездзілі ў Петрыкоў і зняліся на картачку... То потым ужо ад прозвішча пайшлі разгалінаванні – Крупа, Фалінскія, Юніцкія, Вішнеўскія, Драўло, Брыльковы, Драпеза...

Нябачным зрокам бачыў іх, сваіх прапрадзедаў. Як у густым тумане, з’явілася перада мною пенкная паненка ў бела-чырвонай касынцы; потым непрыкметна, размаўляючы з некім (а мо і са мною), ператварылася ў малінавы шар. І быў ён падобны на вечаровае сонца, што асядала на гарызонце ў пачырванелыя, як не крывавыя, аблокі. А потым і млявае сонца зрабілася як бы чалавечым тварам. Жаночым. Мо таму, што душа – жаночага роду? А Голас? Ён? Мо таму і ўступілі ў супярэчнасць два пачаткі, ад таго і нараджаўся, ці пачаў нараджацца, бунт душы. Ці бунт голасу? Адразу і не разбярэш, не вытлумачыш... Але ж мне снілася мая душа і мой Голас. Пра тое я ведаў і адчуваў яе, душы, неспакой.

1 ... 164 165 166 167 168 169 170 171 172 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)