Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 165 166 167 168 169 170 171 172 173 ... 332
Перейти на страницу:

Пра тое, што ўва мне пачала нараджацца супярэчлівасць, я адчуў даўно. Але не надаваў таму асаблівай увагі.

Нервознасць і трывога за заўтрашні дзень, за здзяйсненне сваіх задумак, – жылі і жывуць у чалавеку заўсёды – ад нараджэння. Усё роўна ад якога – сто ці тысячу год таму. Потым дадаецца жаданне зрабіць нешта больш. Мы трацім сябе, каб здзейсніць задуманае, тое, што ўпадабала наша душа, наша сэрца, – але не заўсёды дамагаемся свайго...

Але ж мы ніколі не ўведаем, колькі можа трываць нашая душа, колькі мы яе можам нагружаць. Мы не ведаем, дзе мяжа магчымасцяў, дзе парог, за які ні ў якім разе пераступаць нельга... Бо, пераступіўшы яго, назад ужо ранейшым не вернешся. Адзін можа падняць камень з сябе ростам, не спаць суткамі, працаваць да знясілення, – і нічога. А другі і каменьчык падыме, ноч не паспіць – і надарвецца... Альбо галава не вытрымае...

Вось менавіта тады, калі мая душа зразумела пакуты майго сэрца (ці голасу?), нават не пакуты, а нейкую надарванасць ці надломленасць, – яна і наважылася папярэдзіць мяне, засцерагчы ад няшчасця. Падказаць, параіць, навучыць, дзе мне трэба саломкі падаслаць, а дзе ісці на злом галавы. Голас і душа аб’ядналіся, зліліся ў адно, – наважыліся выратаваць мяне. Таму і прадсталі перад маімі вачыма. Хаця ў сне якія вочы – то ж душа мае зрок, – і праз яе гаварыў з імі...

І вусны мае маўчалі, калі сіліўся нешта гаварыць.

Значыць, яны паядналіся... Зразумеў, хто іх паяднаў, знітаваў нас.

Але ўсё роўна папытаўся, баючыся памыліцца:

– Ты – хто?

Здаецца, у мяне задрыжэлі губы. Тарганулася сэрца, кальнула злёгку нават. Але мо мне тое толькі падалося.

– Я – твая душа. І – твой Голас. Я – твой Анёл-ахоўнік.

– Чаму раней цябе не бачыў? І не чуў?

– Бачыў. Ды не пазнаваў. Правільней – не прызнаваў. Чуў, ды не разумеў.

– Быў, значыць, сляпы?

– Выходзіць, што так.

Мне хацелася запярэчыць. Але адразу ж папракнуў сябе, паправіўся:

– Ды то я так, даруй, не ведаю, як і звяртацца да цябе...

– Так і звяртайся – Голас, Дружа, Сябра, Брат, Сястра – як пажадаеш.. Я шматаблічная і ў той жа час адзіная.

Не ведаючы пра тое, яшчэ ў той ужо час я і сапраўды быў сляпы. Праз паўгода, як лётаў-насіўся каля чарнобыльскага рэактара, мне спатрэбіліся акуляры... Тыя нябачныя промні пранізалі і сапсавалі не толькі зрок. Таму і пакутуе разам са мною, хварэе мая душа...

Я пачуў слабы ўздых, як быццам мой субяседнік набраў у лёгкія паветра, і голас данёсся ўжо з-за спіны:

– Ды не пра гэты зрок я вяду размову. Можна быць відушчым, але сляпым, а сляпы можа бачыць больш і лепш за відушчага...

– Веру ў тое. І зразумеў, калі пераводзіць на мяне. Прызнаю сваю памылку і віну...

– Ды не віну, – з адценнем крыўдлівасці прамовіў голас, – а сваю абыякавасць... Ды і не папракаю я, як ты думаеш, бо не маю на тое права, а проста канстатую. А калі так, то ты сам сябе ж і папракаеш...

Мне толькі заставалася ў знак згоды пахітаць галавой – баяўся зноў сказаць што-небудзь не так... Разумеў – Голас не крыўдаваў, а дзівіўся майму глупству...

Мусіць, быў падобны я на таго бязбожніка, які першы раз наклаў на сябе крыж і паспрабаваў звярнуцца да Бога, альбо першы раз у жыцці прыйшоў у царкву паспавядацца... Сапраўды, то ж я сам з сябе і здзіўляюся. Здзіўляюся і папракаю сябе ці не ўпершыню. Але, мусіць, лепш пазней, чым ніколі...

– Правільна, Антон Клімовіч, – лепш пазней, чым ніколі.

Голас як у маці. Акурат так яна казала, калі я, пасля запознена прасіў у яе прабачэння. Бо настырны быў, як той козлік, якога бабулька вельмі любіла...

Голас яшчэ, як я зразумеў, і шкадаваў мяне.

– Вельмі ўдзячны табе, мая шаноўная Сястра, што ты з’явілася перада мною. Бо і сёння спрачаюцца людзі – ці ёсць душа ў чалавека, ці ёсць другое жыццё. Нікому не сказаў пра гэта, бо ведаю тое, што я быў шляхцічам у Вялікім Княстве Літоўскім, змагаўся побач з Янушам Радзівілам – камандаваў крылатай харугвай коннікаў-ваяроў... А яшчэ быў мастаком у шаха, у першабытным племені – лекарам...

1 ... 165 166 167 168 169 170 171 172 173 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)