Вужык. Голуб на плячы. Дак
- Автор: Бароўскі Анатоль
- Год: 2012
- Язык: белорусский
- Год: Палесдрук
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:
зялёныя, як і яго мундзір, – як зрасліся два колеры. І не зразумець было – ці то кіцель быў пры такіх вачах, ці вочы пры кіцелі.
– Асабіста я так не думаю. Канстытуцыю я не парушаў. У нас сёння дэмакратыя, свабода слова… Гэта абазначана і ў міжнародных пагадненнях па правах чалавека, да якіх далучылася і наша дзяржава, і ў тым ліку – ва Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека і Міжнароднае пагадненне аб грамадзянскіх і палітычных правах. А тое, пра што я пішу, і ёсць ажыццяўленне маіх журналісцкіх і пісьменніцкіх прафесійных абавязкаў…
– Хм… а вы, признаюсь, неплохо подкованы в этом смысле, – ці то здзіўляўся, ці то хваліў мяне кэдэбіст, ці, як сказалі суправодзячыя, дваццаць пяты.
– Выбачайце, але я не конь, каб мяне падкоўвалі. Тыя палажэнні, пра якія я казаў, павінен ведаць кожны грамадзянін, кожны беларус. Але пра гэта чамусьці не хочуць распавядаць і вучыць людзей сучасныя агітатары.
– Даже так? – рыжыя бровы рэзка ўзняліся ўверх – над акулярамі.
– Нават так.
– Ладно, оставим эту тему, лучше расскажите нам о другом – как вы умудрились дважды сбежать из здания милиции?
– З кэпэзэ, з турмы…
– Не совсем так, да ладно… Расскажите, пожалуйста, нам об этом, поделитесь, так сказать, опытом. Расскажете честно – и мы никогда не будем к вам приставать.
– А я і не збягаў. Атрымоўвалася вельмі проста – калі мяне несправядліва крыўдзяць, то я прымаю рашэнне і пакідаю тое памяшканне, дзе знаходжуся.
– И от нас вы можете уйти? – насцярожана паглядзеў на мяне начальнік упраўлення.
Я паглядзеў на яго – жартуе ці хоча праверыць мае здольнасці? Ён пасадзіць мяне ў сваю камеру, дзе ўстаноўлены аб”ектывы – і будзе назіраць за мною, за кожным маім рухам…
– Тут ужо як у казцы атрымліваецца: я от дедушки ушел, я от бабушки ушел, и от вас немудрено уйти? Не ведаю. У вас дужа сцены тоўстыя і краты моцныя. У трыццаць сёмым мой дзед Ян у вас сядзеў. Дык, на вялікі жаль, не змог уцячы…
– А если мы вас посадим в отдельный кабинет, сможете? – дваццаць пяты напіраў і напіраў, яму так карцела раскрыць мой сакрэт уцёкаў, як маладой у шлюбную ноч…
Я паціснуў плячыма.
Сапраўды, хітры быў пакойчык, куды завялі мяне.
Праз нейкі час начальнік уздыхнуў, праказаў няўцямнае:
– Ну, что ж…
Я застаўся адзін. Адчуў, як за мной уважліва назіралі. Чакалі, калі я зраблю цуд – і яны мае дзеянні возьмуць на ўзбраенне…
І суткі, і двое, і трое я сядзеў у цесным пакойчыку. Мяне не кармілі, не давалі нават вады, і ўвогуле больш са мною ніхто не размаўляў – як і забыліся на маё існаванне. Я ж трымаўся, не выказваючы нічым сваёй слабасці, не прасіў у іх літасці ці дапамогі, чаго, мусіць, чакалі ад мяне. Добра, што хоць прыбіральня была праз сцяну, але і там, адчуваў, былі ўстаноўлены нябачныя відэакамеры…
За голад я не перажываў – даўно сам хацеў наладзіў галадоўку, каб паправіць страўнік, асвяліць галаву. А тут такая нагода...Зняможаны ад духаты я ўпаў на падлогу. Расчыніліся дзверы – да мяне падышоў чалавек у белым халаце і зрабіў у вену ўкол.
– Ну, так что, фокусника из вас не получилось? – горычна спытаў дваццаць пяты, сядаючы на сваё месца за сталом.
– Не выйшла, таварыш…
– … полковник Люгашенко
– … таварыш Люгашэнка! Ды і не фокуснік я. І не цыркач. Не Кіо, і не Месінг.
– Так может мы вас не за того приняли? – падзівіўся шчыра палкоўнік. – Дело Климовича Антона начато еще до Великой Октябрьской Социалистической революции. И он то появлялся, то опять неожиданно исчезал. То исчезает, то появляется, то он молодй, то пожилой…
Палкоўнік Люгашэнка падышоў да акна, якое было закратана, закурыў “Космас” і глядзеў безуважна на вуліцу, на чырвоную сцяну фабрыкі “Палесдрук”, каля якой ў поўны рост стаяў рашучы Дзяржынскі. А пастамент, скульптура, выглядала неяк збеднена, здробнена, а “жалезны” быў нейкі маленькі, нібы высах ад доўгага стаяння пад сонцам і ветрам…
І ў некага, ці не ў самога сябе найперш спытаў начальнік кіравання кэдэбэ з роздумам:
– И что же мне теперь с вами делать? Улик никаких, судить вас не за что…
Пад сталом, на каленях, я намацаў сумку. Выцягнуў з яе дзоры, паклаў на падлогу – і ўсунуў у іх ногі.
– Ума не приложу, что мне с вами делать, – “дваццаць пяты” павярнуўся да мяне і аслупянеў – за сталом нікога не было.
А я сядзеў за сталом і не падымаўся. Мне трэба было яшчэ сем секунд, каб прыйсці ў належны стан, каб я мог лёгка, бы птушка, выпырхнуць з пакойчыка…
– Ни хрена не понимаю, твою мать!.. – прамовіў абурана палкоўнік, смачна вымавіў расейскі мацюк. – Только что сидел – и исчез. Неуловимый националист. Латыпов! – паклікаў ён некага.