Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 165 166 167 168 169 170 171 172 173 ... 379
Перейти на страницу:

З другога пакоя выйшаў сярэдніх гадоў афіцэр, застыў па камандзе “зважай”, рукі выдаўжыў уздоў сцегнякоў.

– Слушаю, товарищ полковник!

– Ну, не заметил, что он предпринимал для того, чтобы исчезнуть?

– Никак нет, товарищ полковник! Вы же запретили устанавливать в вашем кабинете аппаратуру.

– Да знаю, – махнуў ён рукою, адмахнуўся як ад надакучлівай мухі, – идите…

Выгляд у палкоўніка разгублены і нават няшчасны.

Праз колькі хвілінаў ён набраў мінскі тэлефон, далажыў шэфу:

– Не получилось, товарищ генерал… Исчез на глазах… Виноват, товарищ генерал!

У слухаўцы доўгае маўчанне, потым пачуўся ўздых:

– Ладно, я сам лично разберусь с этим вопросом, раз вы такие раззеваки…

Люгашэнка выціраў насавой хусцінкай буйны пот, што выступіў на ілбе.

Паклаў слухаўку і гучна выдыхнуў з сябе паветра, як цяжар скінуў са сваіх плячэй, пашкадаваў:

– Не видать мне поощрения из-за этих националистов… Это же надо, как подставил меня… Твою мать!..

6.

“Ну далажы, калі ласка, спадарыня Мухіко сан, чым займалася гэтымі днямі, што цікавае адбылося, – папрасіў я сяброўку вечарам, павячэраўшы, меўшы добры настрой – рашыў сам сабе наладзіць вечар адпачынку і ўзаемазгоды. – Так бы мовіць, трымай справаздачу. Як ты глядзіш на гэта?”

“Гляджу дадатна, – тут жа адгукнулася мая кватарантка (ці ўжо даўно не кватарантка, а… дарэчы, які можа быць другі статус? Трэба падумаць…), ажывілася, стала вясёлай, радаснай, што я крануў яе, папытаўся пра нешта. – Ты думаеш, што я лынды б’ю, дарэмна твой сіроп спажываю, так? Памыляешся, даражэнькі… Гэта добра, вось так, вечарочкам, паглядзець тое, чым я займалася… Толькі гэта будзе не вечар адпачынку, шаноўны спадар Антон, гэта не адпачынак, а нешта іншае. Гэта – больш чым праца. А вынікі яе. У мяне ўжо назапашваецца вялікі архіў для відэатэкі. Абвінаваўчай відэатэкі. Такога матэрыялу ні ў кога няма – ні ў кога!

Пахвальбы ў яе голасе не было, проста яна падрэслівала значымасць таго, што мерылася паказаць, прадэманстраваць.

Зноў адчуў сябе ніякавата, што не ў той манеры пачаў. Не трэба было адносіцца да мухі, як да нечага нязначнага ці смешнага, што не заслугоўвае вялікай увагі. Характар мой дурны… Не раз, і не дзесяць цярпеў з-за яго вялікія дурбасеянкі, кляўся-бажыўся, што перамянюся, што стану больш памяркоўным, ураўнаважаным, чуйным і спагадлівым да чужой думкі, а рабіў сваё… Як тады не зразумець Яніну, якая столькі год (а мо і стагоддзяў?) цярпела мяне, але ў нейкі момант яе цярпенне лопнула…

– Выбачай, шаноўная спадарыня, хацеў жартачкамі ўсё, ды, відаць, тут не да жарцікаў. Даруй…

– Ды нічога, нічога, я прывыкла ўжо, прывыкла… І як толькі трывала твая жонка – характар у цябе, скажу па праўдзе, аніякі, у сэнсе – памерці і не жыць…

– Ты ўжо і ўголас навучылася гаварыць?

– З табой не толькі ўголас, з табой на крык пяройдзеш, дынамікі з дэцыбеламі ўключаць прыйдзецца…

– Ну, ужо і напала ты на мяне, спасу няма…

– Пагавары мне яшчэ, пагавары. Так, а цяпер сур”ёзна – ты гатоў да маёй справаздачы?

– Гатоў. Чакаю.

Успыхнуў экран тэлевізара, хаця вілка не была ўторкнута ў разетку. Адкуль тады бралася энергія? Загадка…

А, во, мы ў Менску… Ідзем калонай. Побач са мною ідзе Таццяна (трэба ж – забыўся пазваніць, а абяцаў жа – адразу, як прыеду, пазваню ёй; трэба наладзіць сустрэчу кахання, нават ноч кахання), трымае мяне за руку… У пакоі натуральны пошум і гамана той атмасферы, галасы людзей. Дынамікамі служылі сцяна, падлога і столь. Мне падалося, што я зноў рухаюся разам з усімі па праспекце. Аб’ектыў паказваў нас то зверху, то буйным планам (ніхто не бачыў аператара, таму твары і паводзіны людзей выглядалі натуральна і немусова) твар Таццяны – яе ўсмешка, вусны, шчаслівы позірк…

А потым мы адбіраем каменне ў правакатараў. Пасля – мітынг каля опернага… А вось я іду цёмным завулкам і на мяне накідваюцца бамбізы, збіваюць з ног. Хаця і цёмна, але твары іх бачна выразна – вочы, нос, ваўчыны аскал жорсткасці, калі яны б’юць мяне нагамі, лупяць па твары… Мне стала зноў балюча – як быццам яны і цяпер збівалі мяне, – і я хапіўся за бок.

Ляжу на бруднай падлозе і нейкая жанчына выцірае акрываўлены твар. Пазнаць яе чамусьці не мог, але такая разам з намі ў камеры не сядзела. Некага нагадвала, а каго, зразумець не мог…

“Ты і там пабывала? Як табе тое ўдалося?”

1 ... 165 166 167 168 169 170 171 172 173 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)