Вужык. Голуб на плячы. Дак
- Автор: Бароўскі Анатоль
- Год: 2012
- Язык: белорусский
- Год: Палесдрук
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:
Ранічкай я не пазнаў сваю кватэру – усё было прыбрана, раскладзена, упарадкавана. На кнігах, што сталі на сваё ранейшае месца, не было ніводнай пылінкі-парушынкі. У хаце даўно не было такога ідэальнага парадку, хіба яшчэ тады, як жыла тут Яніна…
“Хто ж так пастараўся, хто?”
Мухіко маўчала, як і не чула майго пытання, а мо паляцела куды па сваіх клопатах, бо не абзывалася. У пакоі чамусьці пахла прывяленым сенам – быццам хто варочаў валкі граблямі, каб яго дасушыла сонца; і ў акно ўжо млявае сонца дасылася свае промні – лашчыла твар…
Мяне падбадзёрыў кубак гарбаты, вярнуў да ранейшага працоўнага стану.
У такі час я звычайна сядаў за стол. Нейкі час збіраўся з думкамі, а потым на аркушы чыстай паперы адбіваў літары на сваёй старой гэдээраўскай машынцы “Эрыка”.
Я адгарнуў зялёную папку, дзе ляжаў пачатак аповесці “Секутура”. То быў толькі пачатак яе – палова старонкі. Мне хацелася расказаць пра свайго японскага сябра, пра тое як мы паўгода былі ў акіяне… Не даходзілі рукі прадоўжыць – клопаты адбіралі ўвесь час. Але мне верылася, што ў нейкі дзень ці вечар удасца засесці за машынку, і тады я, нырнуўшы ва ўспаміны і далучыўшы фантазію і імпэт, змагу за месяцаў пяць-шэсць выкласці жаданае на паперу…
На ўсё патрэбен свой час. Час раскідваць камяні і час збіраць іх. Час рабіць справы – і час адказваць за свае ўчынкі..
Не-не ды ўспаміналася ўчарашняя сустрэча з хлопцамі-малойцамі. Яны задоўга да гэтага ведалі, калі я рушу назад, і таму спакойна рабілі ў кватэры ўсё, што хацелі? А можа я прыехаў знянацку і яны перад самым носам выскачылі з кватэры? Нехта ж тады папярэдзіў іх пра мой прыезд… Ці не сусед часам, назіраючы за пад”ездам са свайго акна?
А шаснаццатай гадзіне да іх?
Чым жа яны абрадуюць мяне, чым слых мой і душу пасалодзяць?
Амаль гадзіну хадзіў па алеях парку.
Купіў у шапіку “Навіны”, “Свабоду”, “Народную волю”, “Пагоню”, прачытаў уважліва асноўныя артыкулы, паклаў чытво ў валізку, якую заўсёды насіў пры сабе…
– А мы чакаем вас, – сустрэлі на парозе ўчарашнія хлопцы, усміхнуліся прыветна. – Пайшлі…
Дзяжурнаму, што стаяў за сталом, сказалі:
– Мы да дваццаць пятага!
Той кіўнуў галавой. Дзяжурны быў пры пагонах, маёр. І форма ў яго была савецкай арміі. Уражанне было, што машына часу занесла мяне ў гады майго юнацтва, калі я насіў салдацкую форму і казыраў
такім вось афіцэрам – аддаваў чэсць. І гонар. І – душу. І – здароўе. І – … хто ведае, што яшчэ. Усё аддаваў. Але не, пардон, не ўсё. Душу не аддаваў, як ні стараліся яе адабраць, падпарадкаваць сабе…
Мы падышлі да дзвярэй, абабітых чорным дзерманцінам. “Вожык” зайшоў у кабінет і тут жа выйшаў, сказаў, звярнуўшыся да мяне:
– Вас ждут.
За сталом сядзеў і не малады, але ж і не стары яшчэ чалавек. Як я зайшоў, устаў з крэсла, выйшаў з-за стала. Павітаўся, сказаў, паказаўшы на крэсла:
– Сядайце, калі ласка, Антон Ігнатавіч!
“О, як далікатна і культурна. І нават – па-беларуску!”
За спіной, на сцяне, вісеў партрэт жалезнага Фелікса. З другой сцяны глядзеў строгі і насуплены Ільіч – як падслухоўваў, пра што мы будзем гаварыць.Я маўчаў, глядзеў на Ільіча, у вочы гаспадару кабінета глядзець чамусьці не хацелася.
– Как жизнь, Антон Игнатьевич?
– Ды мацуюся. Нічога. Жыць можна.
– Как пишется?
– Ды па-рознаму. То цяжка, то нішто сабе. Усё залежыць ад настрою і ад абставінаў.
– О чем пишете, если не секрет? – голас затоены, як коцік мурлыкае, як сон наганяе, каб потым знянацку скочыць і ўвагнаць вострыя кіпцюры ў бок.
– Пра Японію пачаў. Пра флору і фаўну Японскага мора. Ды пакуль спыніў працу – клопатаў шмат.
– И в газеты пишете?
– І ў газеты, але вельмі рэдка.
Мы доўга хадзілі з ім па лясных і балотных сцежках – то спускаліся з гары, то зноў падымаліся на ўзгорак, – і кружыў ён мяне па бездаражы вакол ды каля з гадзіну, а ў мяне з галавы не выходзіла галоўная думка, свідравала няшчадна: “І калі ж ты пра галоўнае папытаеш, ужо і галава ад тваіх пытанняў-загадак забалела?”
Усё ж такі мы выбіліся на бальшак, затоена ён і спытаў:
– В Минске, когда вы наведывались недавно, участие в митингах принимали?
– Прымаў, а як жа… І не толькі я. Шмат людзей удзельнічала.
“Ну, во табе і галоўнае, з-за чаго і пакліканы я сюды…”
– Вот ваша деятельность – высказывание в газетах, ваша личная оппозиция к нашему президенту, высказывания в его адрес, призывы к свержению власти, – как вы думаете, не подлегает ли это под статью уголовного кодекса?
Ён вельмі хацеў пабачыць маю рэакцыю на яго словы, а я сядзеў і усміхаўся, цяпер ужо гледзячы прама яму ў вочы. І ўбачыў, што яны ў яго