Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 162 163 164 165 166 167 168 169 170 ... 332
Перейти на страницу:

Ён “напрасіўся” мне ў сябры, а яна – у натуршчыцы.

Адпачываючы ад працы мастакоўскай, стараўся пісаць хаця б па старонцы ў дзень, – усё болей і болей, незаўважна для сябе, далучаўся да іх жыцця, улазячы ў іх прыдуманы лёс.

Напісаў пра іх два асобных, не звязаных між сабой, апавяданні.

Стварыў два асобныя жыцці, якія не перакрыжоўваліся. Яны не ведалі адно пра аднаго абсалютна нічога.

Але аднойчы...

Калі склаў у чорную папку два рукапісы, каб потым іх аддрукаваць на машынцы, пачуўся аднекуль незадаволены голас – і чуўся ён, падалося мне, з папкі... Быццам з сапсаванага радыёдынаміка прабіваўся слабы гук. Голас чуўся юнака і дзяўчыны, але каму канкрэтна яны належалі, вызначыць не мог. Напачатку спалохаўся, ледзьве не выпусціў з рук тую папку, а потым зразумеў, як бы там не было, я маю ўсё ж нейкае дачыненне да таго, што адбываецца. Да іх недасканаласці тым, што замураваў іх у папяровыя старонкі... А яны ўжо звярталіся адно да аднаго па імені.

“Жанета, чаго ты спазнілася сёння на спатканне?..”

А яна яму: “Не магла, Паўлючок, раней, клопатаў навалілася зашмат...”

Так, гэта былі яны, мае прыдуманыя героі!..” Яны, галасы, прасіліся на свабоду, як быццам не хацелі жыць у цеснай чорнай папцы, а жадалі бачыць сябе ўжо ў кнізе... Я ж не ведаў, як вызваліць іх з літаратурнага палону, і таму марудзіў, не спяшаўся раней часу выканаць іх жаданне – надрукаваць твор. Мне хацелася абдумаць усё, як след...

Прыслухоўваўся да гаворкі маіх герояў, – размаўлялі паміж сабой. Яны ж, аказваецца, разам са мной прыйшлі ў парк. Здзейснілі ўцёкі са сваёй турмы? Хто ж ім дапамог? Мо я сам і вызваліў? Чуў, як яны маўкліва ўселіся на лаўцы побач: ён – злева, яна – справа. Маўчалі, і я маўчаў, – прытварыўся, што задрамаў. Чакаў, калі яны першымі пачнуць.

І яны пачалі:

“Ты, Павал, гавары першым...”

“Не, ты, Жанета, ён цябе першую стварыў...”

Калі прыйшлі да ўзаемазгоды, акурат у той час і падсеў да мяне чалавек. Мае героі замоўклі.

Той, што сеў побач, глядзеў на мяне. Я тое адчуваў, ведаў, але не расплюшчваў вачэй, не жадаючы размаўляць з незнаёмым чалавекам.

– І дзе ж гэта вы, шаноўны спадар Антон, так далёка лётаеце, адарваўшыся ад гэтай грэшнай зямлі?

Пытанне пачуў, з вялікім намаганнем вырваўся з нябачных цянётаў, павярнуў галаву на голас.

На мяне, цёпла ўсміхаючыся, паглядаў святар. У чорнай сутане, чорныя барада і вусы. Вочы, як два празрыстыя блакітныя азярцы, – глядзелі прыхільна і добразычліва. Рукі сашчэпленыя на каленях.

У адказ усміхнуўся і я.

– Ды не адарваўся... Зямныя праблемы непакояць...

– І – як, вырашаюцца?

– Не зусім... Нічога пэўнага. Даруйце, а мы з вамі хіба знаёмы, святы айцец?

– Знаёмы. Вы ў нядзельную школу прыходзілі. Год назад, памятаеце? І мы размаўлялі з вамі. Вы раілі яшчэ, каб дзеткі, акрамя вывучэння Бібліі вучыліся і маляваць...

Найперш адчуў ніякаватасць, а потым і сорам за сваю склератычную памяць. Абяцаў жа яшчэ пазваніць.

– Выбачайце, айцец Георгій! Мне вельмі няёмка...

– Ды што вы, спадар Антон! Я разумею – клопаты, праблемы, ды такі яшчэ сёння складаны і незразумелы час...

У голасе айца Георгія павага і шчырасць. Ён як бы разумеў мяне, і нават абараняў. Абараняў ад мяне самога. Што ставіла мяне ў няёмкае становішча...

Яшчэ з першай сустрэчы мяне здзівіла тое, што айцец Георгій размаўляў на нашай роднай, ліцвінскай, мове. Мілагучнае вымаўленне кожнага слова і сказа. Голас нагадваў вірлівы раўчук вясною, насычаны сонцам і небам, быццам азораны самім Госпадам. Такі голас не мог хлусіць, гаварыць няпраўду. Памятаю, тады мне падумалася – вось бы так дыктары ці вядучыя праграмаў гаварылі з экрана тэлевізара ці з дынамікаў радыё!

Такім чароўным дарам валодаюць, мусіць, толькі людзі ад Бога. Калі сам выступаў на радыё ці тэлебачанні, а потым слухаў самога сябе, то сам сябе лавіў на хібах і памылках у вымаўленні. А тут кожнае слоўца ўзважана, выверана, мела сваю адметную мелодыю...

Святар падсеў да мяне бліжэй.

Між намі на лаўку ўпаў пажоўклы кляновы ліст – як чысты аркуш паперы, на якім мы павінны былі напісаць нешта прымірэнчае, узаемазразумелае. Айцец Георгій узяў за сцябліну ліст, пакруціў у руках, паглядзеў уважліва на яго.

– Покліч восені... – прамовіў ціха, гледзячы некуды ўдалячынь. – І праз тыдзень вялікае свята – Раство Прэсвятой Уладычыцы нашай Багародзіцы і Вечнадзевы Марыі...

– А яшчэ праз тыдзень – Уздзвіжанне пачэснога і жыватворнага Крыжа Гасподняга... “Уратуй, Госпадзе, людзей тваіх, і дабраславі дастаянне Тваё, перамогу праваслаўным хрысціянам над супраціўнымі дай і Тваім Крыжам ахоўвай жыхарства Тваё…” А яшчэ пазней – Пакроў Прэсвятой Уладычыцы нашай Багародзіцы і Вечнадзевы Марыі…

1 ... 162 163 164 165 166 167 168 169 170 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)