Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 163 164 165 166 167 168 169 170 171 ... 332
Перейти на страницу:

Айцец Георгій паглядзеў пільна на мяне, але спытаў пра іншае:

– Спадар Антон, а чаму я вас рэдка ў храме бачу?.. Вы прыходзіце калі на споведзь і на прычасце?

Я ўздыхнуў, не ведаючы, як лепш адказаць святару.

– Я веру ў Бога. Зрэдку бываю ў храме. Але ніяк не магу ўспрыняць богаслужэнне, бо яно на царкоўна-славянскай ды расейскай мове. Не чую набажэнстваў на мове Вялікага Княства Літоўскага. Колькі разоў хацеў паспавядацца, але ніводнага святара не сустрэў, каб ён гаварыў як ліцвін, выслухаў мяне як ліцвіна. Тады яму даверыўся б, адкрыў душу. І таму пакутую ад пытання – а мо стаць мне католікам і ўдзельнічаць ў імшы, якая праходзіць на роднай мове?..

– Чаму ж да мяне не прыйшлі? Мы абмеркавалі б ваш клопат з дапамогай Бога.

– Ды збіраўся. А потым папаў ў жыццёвы водаварот, што і яшчэ выблытацца не магу... То адно, то другое...

– Я разумею вас, спадар Антон. Але ўсё ж... А ці не думаеце вы, што вашы ўсе неўладкаванасці і ваша неарганізаванасць залежыць менавіта ад вас саміх, ад таго, што вы не звяртаецеся за дапамогай да Вышняга? Вам здаецца толькі, што вы спяшаецеся нешта зрабіць, траціце шмат часу і энергіі, – а атрымліваецца ўсё марна, усё ўпустую...

– Так яно і атрымліваецца, айцец Георгій.

– Калі так, то чаму вы не шукаеце шлях да Бога? Аднаму нельга жыць, аднаму змагацца цяжка са сваімі клопатамі і пытаннямі да самога сябе.

– Ведаю. І малюся, каб Бог памог мне, даў сілы... Я прачытаў Стары і Новы Запавет. Напісаў і намаляваў некалькі сюжэтаў на тэму спакушэння Хрыста... І то бабуля мая некалі навучыла мяне праваслаўнаму календару, таму і запомніў асноўныя хрысціянскія святы…

– Тое вельмі добра, спадар Антон, але Бог чакае ад вас большага. Я хачу, каб вы прыйшлі да нас у храм – у Петрапаўлаўскі сабор. Зрабіце першы крок, потым будзе і другі, трэці... Я праводжу катэхізацыю – агалошванне, – з братамі і сёстрамі мы вывучаем Святое Пісанне, вучымся маліцца, уваходзім у царкоўны вопыт... Для ўсіх адчынены дзверы.

Я маўчаў, глядзеў сабе пад ногі. Думаў над словамі святара.

– Не цяпер... Не гатовы я яшчэ. Але прыду. Бо, адчуваю, так жыць больш нельга... Здаецца, іду ці то па балоце, ці па слізкім лёдзе – падаю і не магу падняцца... Але, калі знайду ў сабе сілы, набуду духоўную ўпэўненасць, у бліжэйшы час пераступлю парог Храма і прыду ўсвядомлена да вас на споведзь...

– Антон, а ці ведаеце вы пра тое, што перш, чым чалавек прыйдзе да Вышняга, Ён пасылае яго на выпрабаванні?

– Таксама ведаю. Ойча і цяпер выпрабоўвае мяне. Я хачу ўбачыць наперадзе святло, а сустракаюся з цемрай. Ува мне жывуць два чалавекі, і яны сварацца між сабой, ніяк не могуць прыйсці да ўзаемазгоды. Чаму так атрымліваецца, айцец Георгій?

Святар адказаў не адразу. Глядзеў мне ў вочы, мне здавалася, што перад ім адкрываліся ўсе мае грахі.

– Чалавек у сваім жыцці павінен навучыцца не толькі не жадаць цемры, а адганяць яе ад сябе. Не жадаць пекла ні для сябе, ні для іншых. Наіўны той чалавек, які думае, што зямное жыццё дадзена яму толькі для шчасця і асалоды, і што ён тут зможа знайсці рай. Да рая яшчэ трэба ісці і ісці. Чалавек павінен раскрыцца, як кветка, і ўбачыць сонца. Гэта нашае прызванне, і нашая мэта – памагчы чалавеку наблізіцца да Бога. Няма іншага пекла, чым тое, да якога чалавек падрыхтоўвае сябе ў гэтым жыцці, як і няма іншага раю. Прашу дараваць, Антон, але мне пара, – як бы вінавата прамовіў айцец Георгій, не спяшаючыся, устаў.

Зразумеў, што і мне трэба падняцца з лаўкі. Стаў побач – насупраць яго.

Святар нахіліўся ў паклоне, заўсміхаўся на развітанне, прамовіў:

– Поспехаў вам ва ўсіх вашых задумках і жаданнях, спадар Антон, і няхай заўжды памагае вам Бог!

– Дзякую, айцец Георгій! І вам усяго найлепшага! Уратуй вас Гасподзь!

Да сабора Пятра і Паўла ён ішоў спакойным і ўпэўненым крокам, прытрымліваючы рукой на грудзях крыж. Падумалася – кожны з нас нясе на сабе крыж, і кожны будзе ўзнагароджаны згодна спраў яго і заслугаў.

На званніцы напомніў пра час меладычны голас звону.

Праз чвэрць гадзіны ў саборы павінна пачацца набажэнства.

Падступілася жаданне прыняць у ім удзел. Але стрымлівала нешта (ці нехта?), не пускала – бы прыраслі мае ногі да зямлі. Няўжо столькі грахоў накапілася ўва мне за ўсе гады, што і панесці іх ужо не пад сілу?

Стаяў каля лаўкі і ўслухоўваўся ў самога сябе.

Галасы, якія стукаліся ў маю памяць і свядомасць, прыціхлі, сталі не такімі надакучлівымі і патрабавальнымі. Не разумеў, чаму так адбылося, але потым падумаў: “Я быццам пабываў у айца Георгія на споведзі – і ён узяў на сябе ўсе мае грахі і душэўны боль...”

1 ... 163 164 165 166 167 168 169 170 171 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)