Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі
Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі

Электронная книга - «Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі». Краткое содержание книги:

“Запіскі афіцэра чырвонай арміі” – пераклад з польскай твора Сяргея Пясецкага. Твор напісаны ў Англіі ў 1948 годзе. У ім аўтар спрабуе пераўвасобіцца ў савецкага афіцэра. Аповяд ідзе ад першай асобы. У ім пісьменнік прадстаўляе свет вачыма свайго героя, разважаючы ягонымі катэгорыямі. Твор таленавіты, густа перасыпаны чорным гумарам, па-сапраўднаму смешны (часам да слёз), часам гэты смех вельмі горкі і нават балючы. У рамане шмат сарказму, абнажэння голай рэчаіснасці, якую гадамі прыкрывалі пад пелерынай “адзіна слушнай” ідэалогіі. Аўтар прыклаў максімум намаганняў, каб мова рамана была як мага больш грубай і прымітыўнай, што яскрава перадае і характар героя, і сітуацыю, час, у якіх ён апынуўся. “Запіскі” – найбольш вядомы раман Сяргея Пясецкага, які найчасцей з усяе творчай спадчыны пісьменніка выдавалі незалежныя выдавецтвы ва ўсім свеце. (Афіцыйныя дагэтуль староняцца гэтай публікацыі, уважаючы яе за злобны пашквіль.) (Н.Г.)
1 ... 13 14 15 16 17 18 19 20 21 ... 46
Перейти на страницу:

Пайшоў я да дворніка і паказваю яму бот.

– Бачыш? – спытаўся я.

– Ну, бачу, – адказаў ён. – Не сляпы. І чаго табе трэба?

– А тое трэба, што пысу табе набіць належыць, бо сходы не ўтрымліваеш у належным парадку! З-за гэтага я сабе боты знішчыў.

А ён паглядзеў на мяне, паглядзеў, быццам пазнаць не мог. Потым устаў, падышоў зусім блізка, адно вока прыжмурыў і сказаў:

– Ты з пысай не наязджай, а пільнуй сваю, бо зараз я на табе верхам выеду. Ты не думай, што калі афіцэр, дык табе можна на рабочага верашчаць! А сходы я адрамантую адразу, калі грошы на гэта дадуць. Цяпер жа можаш і так пахадзіць. Не вялікая фігура! Можа, табе яшчэ дываны пакласці, альбо насіць цябе па сходах на руках!

Убачыў я, што гэта паважны чалавек і відавочна, што ён у гэтым невінаваты. Таму сказаў:

– Няма чаго злавацца. Зусім я не збіраўся цябе біць. Толькі мяне хвалюе, бо не ведаю, што цяпер з ботамі рабіць.

– Што трэба рабіць з ботамі? – спытаўся ён. – Ты ж не дзіцё і мусіш сам разумець. Занясі да шаўца і ўсё. Вялікая праблема!

Цяпер мне той дворнік вельмі спадабаўся. Адразу бачна, што пралетар, а я спачатку думаў, што буржуй. Так. Нават паведаміў мне, што ў двары, у меншым дамку, шаўцы жывуць, але дадому толькі ўвечары прыходзяць, бо ўдзень працуюць у майстэрні.

Калі сцямнела, пайшоў я чорнымі сходамі на двор. Там маленькі дамок убачыў. У вокнах ужо светла было. Увайшоў я ў сенцы і пагрукаў у дзверы. Запрасілі ўвайсці. Таму я ўвайшоў і ветліва павітаўся:

– Добры вечар, хлопцы!

– Не хлопцы, а панове! – сказаў адзін.

А другі дадаў:

– Хлопцы за псамі па вуліцы бегаюць. Мы ж самастойныя майстры і дарослыя людзі.

А трэці сказаў:

– Ат, глупства. Ён троху сляпы, бо чырвоныя акуляры на вачах мае.

Ніякіх я акуляраў не меў, але зразумеў, што шаўцы тыя проста такія вясёлыя людзі. Яны ў гэты час вячэралі.

– Я наконт ботаў, – кажу. – Дворнік наш мяне сюды прыслаў. Сказаў, што вы слыннымі майстрамі з’яўляецеся.

– Ну тады сядай і пачакай! – сказаў старэйшы з іх. – Мы вячэраць скончым і тады паглядзім твае боты. А калі чакаць не хочаш, дык можаш ісці сабе. Мы па табе плакаць не будзем.

– Пачакаю, – сказаў я.

Усеўся я і гляджу. А яны жаруць і п’юць. Але як жаруць і як п’юць!… Калі б не бачыў іх чорных ад работы рук, дык падумаў бы, што найвялікшыя капіталісты шаўцамі прыкінуліся і пір наладзілі. На стале: мяса, каўбаса, закускі, гарэлка, тры пляшкі піва…

Але нічога: дачакаўся я, як скончылі яны есці і піць. Адзін з іх гармонь з футаралу вынуў і пачаў граць. Але так спраўна, як у нашым савецкім радыё. А другі, старэйшы, сказаў мне:

– Ну, пакажы боты!

Я іх трымаў старанна ў паперу загорнутымі, а пад паперай яшчэ ў рушнік.

– Боты гэтыя найвышэйшага класу і таму, – паведаміў я, – вельмі іх шаную.

Шавец узяў боты ў рукі, аглядзеў іх і пачаў смяяцца. Потым перадаў іх другому.

– Зірні, – кажа, – на гэтыя боты найвышэйшага класу.

Той паглядзеў на іх, памацаў і таксама ў смех.

– У нас і мужык такіх ботаў бы не абуў. Але для яго гэта “найвышэйшы клас”. Гэта ж, – звярнуўся ён да мяне, – найпаскуднейшая цяляціна. А ўнізе больш кардону, чым скуры. Ужо і форму страцілі.

А трэці сказаў:

– Для такога чубарыка дык і такія добра. Ён павінен ліпавыя боты насіць.

Ат, халера! Ніякай павагі да майго афіцэрскага звання тыя польскія пралетары не маюць. Ліпа мяне за нішто лічыў. Дворнік нават да пысы падбіраўся. А гэтыя кпяць з мяне ў жывыя вочы… Не наўмелі буржуі рабочага люду адпаведна выхаваць. Цяпер нялёгкую работу будзем мы з імі мець, пакуль навучым тых пэцкаляў належна паважаць і шанаваць лепшых людзей.

– Ну і што ты хочаш з тымі ботамі зрабіць? – спытаўся ў мяне старэйшы шавец.

– Хацеў, уласна, папрасіць, каб падэшву на месца прыбілі.

– Гэта можна, – сказаў ён. – Але з гэтых ботаў радасці мець ты не будзеш. Па сухому яшчэ паходзіш. А як мокра зробіцца, дык канец ім прыйдзе.

– А да якога адрамантуеце?

– Заўтра ў гэты ж час прыйдзеш, будуць гатовыя.

Развітаўся я з імі надзвычай ветліва і пайшоў. Але вельмі быў устрывожаны, што боты дрэннымі аказаліся. Ашукалі мяне на рынку. Зрэшты і цана іх танная была.

Думаў я, думаў: што рабіць?… Нарэшце вырашыў запытацца ў шаўцоў, каб падказалі, колькі б новыя, з добрага тавару, боты каштавалі?

Назаўтра дачакаўся я вечара. Заўважыў, што ў вокнах дамка, у якім шаўцы жывуць, святло запалілася. Тады я яшчэ з гадзіну счакаў, каб ім не перашкаджаць. Ведаў, што вячэру ядуць. Потым пачак добрых папяросаў узяў і пайшоў да іх. Пачастую, дык можа будуць у лепшым гуморы.

Пачуў я, што гармонь грае. Зразумеў з таго, што яны павячэралі, таму пайшоў да іх.

– Добры вечар, панове! – кажу.

– Добры вечар! Сядай! – сказаў старэйшы шавец.

Пайшоў у кут і з-пад століка мае боты выцягнуў. Ніякага да іх шанавання не выказаў, бо нават у паперу не загарнуў. Падаў іх мне. Аглядзеў я ўважліва работу. Нават следу не знайшоў, што падэшва была адарваная. Бачна адразу, што яны добрыя прафесіяналы.

– Вельмі добра мне гэта зрабілі, – кажу. – Добрыя вы прафесіяналы.

А ён кажа:

– У прынцыпе мы гэтага не рабілі. Нам часу шкада марнаваць на такое паскудства. Хлопец чаляднік, вучань, гэта залатвіў. Давай літ для яго за працу!

Заплаціў я, а потым усіх папяросамі пачаставаў. Толькі пасля гэтага спытаўся:

– Падкажыце мне, панове, ці не маглі б вы мне самавітыя боты выштукаваць?

– Чаму не, – адказаў старэйшы шавец. – Можна. Для таго і існуем, так, напрыклад, як зубы для жавання, альбо пыса для плявання. А якія хочаш?

– Найлепшыя, якія толькі могуць быць. Бо калі паведамілі, што тыя боты дрэнныя, дык я ужо радасці ад іх мець не буду.

– Вядома, – згадзіўся шавец. – Па мокрым за два тыдні разлезуцца. Бачыш: ужо скрывіліся, наскі апалі, а абцасы ў зад пайшлі.

– Вось таму і так, – кажу я. – Зрабіце мне боты з найлепшай скуры; такія, каб былі і моцныя, і элегантныя. Колькі будзе каштаваць?

– Магу я табе пашыць боты з сапраўднага французскага шэўро – сказаў шавец. – Будуць лёгкія, зручныя, але і моцныя. А каштаваць гэта будзе 120 рублёў.

– Чаму так дорага?

– Дорага? – спытаўся шавец. – Тады не замаўляй. Ніхто цябе не прымушае. Калі хочаш мець дыхтоўную рэч, дык трэба і добра заплаціць. Зрэшты, гэта зусім не дорага. Колькі ў вас у Расіі добрыя боты каштуюць?

– Не памятаю, – адказаў я, бо не мог яму ўсёй праўды паведаміць.

– Калі не памятаеш, дык я табе нагадаю, – сказаў шавец. – Па-першае, таму у вас дыхтоўных ботаў ніхто не мае, што ні матэрыялу добрага не маеце, ні добрых рамеснікаў. Бо шаўцы вашы ў арцелях нормы вырабляюць. А вядома, як працуюць рабочыя за ўбогую жратву і ліхую плату. Так, абы работу адбыць. І гэта ваша паскудства ў Расіі, на вольным рынку, ад 700 да 1000 рублёў каштуе. А як што-небудзь троху лепшае, дык і шмат даражэй. Таму заплаціць 120 рублёў за дыхтоўны тавар і добрую працу дорага для цябе не будзе.

Умяшаўся другі шавец – той, што на гармоніку граў:

– Што ты яго вучыш? Ён сам добра ўсё ведае, але дурнем прыкідваецца. Не хоча 120 рублёў за добрыя боты заплаціць, дык няхай едзе да сабе ў сваю Маскву. Там, на вольным рынку, за такія грошы хіба толькі лапці сабе купіць. Тутэйшыя цэны – гэта ж проста рабунак. А ён пысу вароціць: задорага!

Тут я не стрываў і сказаў:

– Як рабунак? Я ж вам грашыма заплачу!

– А чаго тыя вашы грошы вартыя?… Пакуль вы тут, дык ваш рубель ідзе за літа. А як вас адсюль выкінуць, дык і за дзесяць рублёў ніхто ні літа, ні польскай залатоўкі не дасць. Тожа мне ўсталявалі курс: рубель роўны з літам! Гэта ж тое самае, як бы мы прыйшлі да вашай Масквы і зарадзілі, што польская залатоўка роўная вашым 1000 рублям. Ці ж гэта не рабунак? У вас дрэнны хлеб, атрыманы па талонах, за якім трэба ноч у чарзе стаяць, каштуе 2 рублі за кіло. А ў нас белы хлеб каштуе 20 грошай. І без аніякай чаргі…

1 ... 13 14 15 16 17 18 19 20 21 ... 46
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)