Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 159 160 161 162 163 164 165 166 167 ... 379
Перейти на страницу:

Яна ўзяла мяне пад руку, ведаючы, што я рады буду адчуваць яе, ісці з ёю поруч. У яе таксама быў шчаслівы і асветлены твар, і яна разам з усімі скандзіравала самыя галоўныя для краіны словы.

– Прызнайся, спадар Антон, ты не чакаў мяне сёння тут бачыць, ці не так? – прытулілася яна да мяне.

– Не чакаў.

– І гэта тое, што перашкодзіла нашай сустрэчы, пра што ты казаў па далькажыку?

– Чаму перашкодзіла? Мы ж разам.

– Ага, гэта калі я ўмяшалася і змяніла сітуацыю. Сам ты не здагадаўся б паклікаць мяне ў такую вандроўку…

У голасе не чуваць было папроку ці крыўды, адно дабрыня і жартоўнасць.

– Не здагадаўся. Але, найперш, не асмеліўся. Не ведаў, ці з рукі табе такая прапанова. А цяпер рады, што ты побач, што ты разам з намі.

Далей мы ішлі моўчкі.

– Ты калі, Антон, едзеш дадому?

– Пазаўтра.

– А я сёння, адразу ж пасля сканчэння “Шляху”. Мая сяброўка з мужам на машыне прыязджалі, ну я і папрасілася. У цябе тут шмат клопатаў?

– Шмат. У выдавецтве пабыць трэба, у саюзе пісьменнікаў. У часопісы зазірнуць, дзе ляжаць мае аповесці.

– Як вернешся – патэлефануеш?

– Абавязкова.

– А ты тут глядзі – будзь, калі ласка, асцярожным… Быццам бы і ціха, але сітуацыя выбуховая.

– Ведаю. Мы да ўсяго гатовы.

Потым Таццяна некуды знікла, нас раз’яднала магутная плынь людзей, якіх усё большала і бальшала.

Мяне паглынуў вір, цячэннем натоўпу аднесла некуды ў правы бок, дзе стаялі міліцыянты з сабакамі – маўкліва уперыўшыся ў нас злым позіркам, – як чакалі каманды па рацыі ад начальства кінуцца на нас…

Добра было чуваць, як іх нехта адзін, самы галоўны, інструктаваў:

– Первыми не начинать!.. Ожидайте, когда начнут бросать камни и железки, переворачивать машины… Иностранных корреспондентов не подпускать! Дубинок и наручников не жалеть!

Абрадавала хіба адно, што побач не было Таццяны. Не хапала яшчэ, каб і яна была ўцягнута ў гэты крывавы вір, каб які міліцыянт не пахадзіў па твары з дубінкаю…На кожнага з нас, ды і не толькі на ўсю калону, а нават і на ўсю Беларусь, для кожнага няўгоднага ці не па дзве-тры пары бліскучых наручнікаў падрыхтавала ўлада, каб ўціхамірыць нас, стрыножыць і малаціць “лукашэнкаўкамі”да тае пары, пакуль не толькі выкрык, а нават стогн не павінен вырвацца з нашых глотак:

– Жыве, браткі, Ліцві-іі-ні-яяя!..

З цяжкасцю, але прайшлі да тэатра.

І выступалі лепшыя людзі краіны – Генадзь Карпенка і Ніл Гілевіч, Радзім Гарэцкі і Васіль Быкаў, ветэраны вайны, невядомыя юнакі і дзяўчаты…Зачыталі зварот з-за мяжы Зянона Пазьняка. Шквал авацый.Людзі не маглі выгаварыцца і нагаварыца, так набалела ў іх на душы, – людзі яшчэ і яшчэ раз адчулі, што толькі разам яны моцныя і неадольныя.

Увесь час я назіраў, што за мною неадступна сочаць нечыя злавесныя вочы. Як ні стараўся злавіць позірк, тое мне не ўдавалася. Вочы тыя былі то злева, то справа, а то і зусім ззаду… Як прывід нейкі прыліп да мяне… Мухіко недзе гойсала, і я не пасылаў ёй ніякіх сігналаў – не перашкаджаў, не адрываў ад працы. Яе хапала ёй па самую завязачку. Адчуваў толькі, што яна ўвайшла ў азарт, творчы імпэт, і хто ведае, чым яна магла здзівіць нас ці мяне нечаканым сваім адкрыццём і апантанай дзейнасцю…

3.

Усе разыходзіліся пад вечар – узбуджаныя, настраёвыя, і над усімі намі вялікім ружовым шарам вітала добраўплыўная энергія пяшчотнай аўры. Яна, аўра, кожнаму давала сілу, ачышчала, натхняла на новыя добрыя ўчынкі…

Я ішоў слаба асветленым завулкам. Рашыў скараціць дарогу да месца свайго начлегу.

І тут аднекуль з цемры вынырнулі цёмныя постаці і накінуліся на мяне. Гэта былі дужыя малойцы – напачатку агрэлі нечым тупым і важкім па галаве, а потым пачалі біць нагамі па спіне, жываце, па твары.Але то былі не рабаўнікі, а бандыты – бандыты ад улады. Яны перайшлі на новую тактыку ўдушэння – лавілі людзей па цёмных завулках. Яны днём сачылі за імі, здымалі на камеру ці фотаапаратам, а потым высочвалі, куды той чалавек ідзе. Нават да дзвярэй кватэры праводзілі, каб дакладна ведаць, дзе ён і жыве. У цёмных жа кутках аператараў няма, ніхто не засведчыць, што яны палююць за іншадумцамі…

– Это тот, который удрал, – тлумачыў адзін з іх і “лукашэнкаўка” тупа бухнула мне па цемені. Удар быў моцны, спрактыкаваны, нічога не скажаш – прафесіяналы… Я адразу ж страціў прытомнасць. – Сейчас не сбежит, а начнет убегать – ноги переломаем…

Амаль безжыццёвага ўкінулі мяне ў “варанок”, да другіх, такіх жа небаракаў, якіх лавілі пад покрывам ночы.

1 ... 159 160 161 162 163 164 165 166 167 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)