Гары Потэр і Рэліквіі Смерці
- Автор: Роулинг Джоан Кэтлинг
- Серия: Гары Потэр (be) #7
- Год: 2011
- Язык: белорусский
- Переводчик: Андрэй Багач
- Жанр: Детское фэнтези
Электронная книга - «Гары Потэр і Рэліквіі Смерці». Краткое содержание книги:
У сёмай, фінальнай кнізе Дж. К. Роўлінг раскрывае ўсе магічныя таямніцы.
Readers beware. The brilliant, breathtaking conclusion to J. K. Rowling’s spellbinding series is not for the faint of heart—such revelations, battles, and betrayals await in Harry Potter and the Deathly Hallows that no fan will make it to the end unscathed. Luckily, Rowling has prepped loyal readers for the end of her series by doling out increasingly dark and dangerous tales of magic and mystery, shot through with lessons about honor and contempt, love and loss, and right and wrong. Fear not, you will find no spoilers in our review—to tell the plot would ruin the journey, and Harry Potter and the Deathly Hallows is an odyssey the likes of which Rowling’s fans have not yet seen, and are not likely to forget. But we would be remiss if we did not offer one small suggestion before you embark on your final adventure with Harry—bring plenty of tissues.
The heart of Book 7 is a hero’s mission—not just in Harry’s quest for the Horcruxes, but in his journey from boy to man—and Harry faces more danger than that found in all six books combined, from the direct threat of the Death Eaters and You-Know-Who, to the subtle perils of losing faith in himself. Attentive readers would do well to remember Dumbledore’s warning about making the choice between “what is right and what is easy,” and know that Rowling applies the same difficult principle to the conclusion of her series. While fans will find the answers to hotly speculated questions about Dumbledore, Snape, and You-Know-Who, it is a testament to Rowling’s skill as a storyteller that even the most astute and careful reader will be taken by surprise.
A spectacular finish to a phenomenal series, Harry Potter and the Deathly Hallows is a bittersweet read for fans. The journey is hard, filled with events both tragic and triumphant, the battlefield littered with the bodies of the dearest and despised, but the final chapter is as brilliant and blinding as a phoenix’s flame, and fans and skeptics alike will emerge from the confines of the story with full but heavy hearts, giddy and grateful for the experience.
— Не… Не… Мне сапраўды трэба вяртацца, — нарэшце сказаў Люпін, перакуліўшы чарговы куфель віна. Ён падняўся і ўзяў свой плашч.
— Да пабачэння, да пабачэння… я паспрабую прынесці фатаграфіі праз колькі дзён… усе будуць вельмі радыя пазнаць, што я вас наведаў…
Ён зашпіліў дарожны плашч, абняў на развітанне жанчын, паціснуў рукі мужчынам, і з зіготкім тварам адышоў у бушуючую ноч.
— Хросны бацька, Гары! — выклікнуў Біл, калі яны разам ішлі на кухню, дапамагаючы прыбіраць са стала. — Які гонар! Віншую!
Калі Гары паставіў пустыя куфлі, Біл зачыніў дзверы, прыглушыўшы гэтым гучныя галасы астатніх, якія працягвалі імпрэзу нават пасля сыходу Люпіна.
— Я жадаў з табой пагаварыць сам-насам, Гары. Нялёгка знайсці магчымасць зрабіць гэта ў хаце, поўнай народа.
Біл затаптаўся.
— Гары, ты нешта плануеш з Грыпхукам.
Гэта прагучала як сцвярджэнне, не пытанне, і Гары не стаў адмаўляць. Ён проста чакальна глядзеў на Біла.
— Я ведаю гоблінаў, — пачаў Біл. — Я пачаў працаваць у Грынгатсу пасля канчатка Хогвартса. Настолькі, наколькі можна сяброўства паміж чараўнікамі і гоблінамі, то ў мяне ёсць сябры гобліны... або, прынамсі, гобліны, якіх я добра ведаю, і якія мне падабаюцца. — Біл секунду вагаўся. — Гары, што табе трэба ад Грыпхука і што ты паабяцаў наўзамен?
— Я не магу сказаць, — адказаў Гары. — Прабач, Біл.
Дзверы кухні ззаду іх адчыніліся; Флёр паспрабавала занесці некалькі пустых куфляў.
— Пачакай, — спыніў яе Біл. — Адну хвіліну.
Яна выйшла, ізноў зачыніўшы дзверы.
— Тады я павінен папярэдзіць цябе, — працягнуў Біл. — Калі ты склаў угоду з Грыпхукам, і асабліва, калі гэтая ўгода звязаная з скарбамі, ты павінен быць лімітава асцярожны. Паняцці гобліна пра уласнасці, аплаце і ўзнагародзе… яны адрозніваюцца ад чалавечых.
Гары адчуў невялікі дыскамфорт унутры, быццам у ім заварушылася маленькая змяя.
— Што ты маеш на ўвазе? — спытаў ён.
— Мы кажам пра зусім іншую істоту. — Адказаў Біл. — Дзелавыя адносіны паміж чараўнікамі і гоблінамі былі не самымі лепшымі на працягу шматлікіх стагоддзяў — але ты ведаеш гэта з Гісторыі Магіі. Вінаватыя былі абодва бакі, я б ніколі не змог сказаць, што ў гэтым няма віны чараўнікоў. Аднак, ёсць меркаванне сярод гоблінаў, і тыя, што сядзяць у Грынгатсу, ставяцца да іх ліку, што чараўнікам нельга давяраць у пытаннях золата і скарбаў, што чараўнікі не паважаюць права ўласнасці гоблінаў.
— Я паважаю, — пачаў Гары, але Біл пагушкаў галавой.
— Ты не разумееш, Гары, ніхто не зразумее, калі толькі ён не жыў з гоблінамі. У гоблінаў законны і праўдзівы ўладальнік любой каштоўнасці — не пакупнік, а вытворца, майстар. Усё, што зрабіў гоблін сваімі рукамі, па яго меркаванню, прыналежыць яму.
— Але калі рэч была набытая…
— …тады яны лічаць, што той, хто заплаціў грошы, проста ўзяў рэч у арэнду. Але, яны не прымаюць ідэю перадачы гоблінаўскіх вырабаў ад аднаго чараўніка да іншага. Ты бачыў твар Грыпхука, калі яму на вочы трапілася дыядэма? Ён гэтага не ўхваляе. Я лічу, ён думае, сапраўды гэтак жа, як і шматлікія з гоблінаў, што гэтая дыядэма павінна быць вернутая гобліну, які зрабіў яе, калі першапачатковы пакупнік памрэ. Яны лічаць нашу звычку да захоўвання зробленай гоблінам каштоўнасці, пераходу яе ад чараўніка да чараўніка, нічым іншым, як крадзяжом.
Гары ахапіла нядобрае пачуццё: няўжо Біл здагадваўся аб значна большым, чым рабіў выгляд?
— Усё, што я жадаю сказаць, — вымавіў Біл, кладучы руку на дзвярную ручку, — будзь вельмі астрожны з абяцаннямі, дадзенымі гобліну, Гары. Значна меней небяспечна ўварвацца ў Грынгатс, чым парушыць сваё слова, дадзенае гобліну.
— Добра, — сказаў Гары, калі Біл ужо адчыніў дзверы. — Добра, дзякуй. Я улічу тое, што ты мне сказаў.
Калі Гары рушыў услед за Білам да астатніх, яго наведала зласлівая думка, спароджаная, несумнеўна, выпітым ім віном. Здаецца, што ён будзе для Тэдзі Люпіна такім жа безадказным хросным бацькам, якім быў для яго Сірыюс Блэк.
XXVI. Грынгатс
Усе планы былі складзеныя, падрыхтоўкі завершаныя: у самай маленькай спальні, у маленькай шкляной бутэлечцы на каміннай паліцы ляжаў доўгі кучаравы чорны волас (зняты са швэдра Герміёны, у якім яна была ў маёнтку Малфоеў).
— І ты будзеш карыстацца яе сапраўднай палачкай, — сказаў Гары, ківаючы ў бок палачкі зробленай з драўніны арэхавага дрэва, — таму, мне здаецца, ты будзеш выглядаць вельмі пераканаўча.